Куфар

Куфар (фр.: coffre) — выраб корпуснай мэблі з адкідным або здымным векам (накрыўкай).

Куфар
Агоўскі куфар у экспазіцыі Музея старажытнабеларускай культуры

Этымалогія

Паходзіць ад лац.: corphinus, утворанага ад грэч. κόφινος — карзіна, кош.

Гісторыя

Вядомы ў розных культурах з найстаражытнейшых часоў. У раннім сярэднявеччы часта быў асноўным і ўніверсальным прадметам мэблі — мог ужывацца як стол, крэсла, ложак і як непасрэдна ёмістасці для захоўвання адзення, прадметаў побыту, каштоўнасцей. Папярэднік і правобраз шафы, пастаўлены вертыкальна займеў дадатковыя дзверцы і шуфляды.

Праз кансерватыўнасць і практычнасць народнай культуры, да цяперашняга часу захаваліся тыпы куфраў старажытных архаічных канструкцый.

Прызначэнне

Ужываюць для захоўвання адзення, іншых прадметаў ужытку, а таксама прадуктаў харчавання (зерня, сала і іншага).

У беларускай традыцыі

Гісторыя

Да канца ХІХ ст. у беларускіх вёсках замест куфра ўжывалі кубел — драўляны выраб цыліндрычнай формы. Людзі, якія везлі нявесцін куфар падчас вяселля, нават у пазнейшыя часы зваліся «кубельнікамі».

У пачатку ХХ ст. сяляне сталі вырабляць куфры з прыгожай размалёўкай расліннага характару (кветкі, лісткі). У Заходнім Палессі (Драгічынскі, Іванаўскі раёны) былі пашыраны сакавітыя малюнкі гірляндаў кветак, букетаў. Малюнкі наносілі ад рукі, часам з дапамогай трафарэтаў. На захадзе Віцебшчыны і на Гродзеншчыне было распаўсюджана «цакаванне» — нанясенне ўзораў на афарбаваны куфар з дапамогай штампаў вырабленых з рэпы і бульбы. Самі куфры найчасцей рабілі з сасновых ці яловых дошак, ставілі на фігурныя ножкі.

Куфар 
Куфар у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі

Найбольшай аздобленасцю вызначаліся Агоўскія куфры, вырабленыя народнымі майстрамі з Агова. Шырока вядомыя былі Давыд-Гарадоцкія куфры, Лідскія куфры.

У сучаснай беларускай вёсцы куфар страціў сваё прызначэнне. З 1950-х гадоў выраб куфраў практычна спыніўся.

Павер’і, традыцыі

У беларускай народнай культуры куфар быў практычна культавым, магічным аб’ектам. Кожная нявеста захоўвала ў ім свой пасаг і іншыя каштоўнасці. Кубельнікі (сват ці брат нявесты) везлі куфар на вясельным возе, і ім загадвалі не згубіць «ні скрыні, ні пярыні, ні маладой гаспадыні». Жаніх павінны быў «выкупіць» куфар («Скрыня сакоча. // Чаго яна хоча? // Паўтара залатога // ад князя маладога»). Часам трэба было выкупляць куфар некалькі разоў: калі яго выносілі з каморы, калі неслі ў хату жаніха, калі здымалі з воза. Куфар таксама задзейнічаны ў вясельных абрадах засмольвання касы.

Калі ў жанчыны былі цяжкія роды, сваякі адчынялі ўсе куфры ў хаце — лічылася, што гэта аблегчыць роды.

Куфар часта сустракаецца ў казках і паданнях:

  • у падзямеллі (ці ў лесе) прыгожая дзяўчына сядзіць на куфры і расчэсвае валасы;
  • сабакі ахоўваюць куфар на ланцугах;
  • паводле падання, у святым гаі паблізу Цераховіч з’яўляецца куфар з грашыма, які сцерагуць сабакі;
  • паводле паданняў, на некаторых курганах апоўначы з’яўляецца вялікі куфар з багаццем;
  • ёсць шмат паданняў пра куфры з золатам у кургане, у гарадзішчы, затопленыя ў возеры.

Спасылкі

Tags:

Куфар ЭтымалогіяКуфар ГісторыяКуфар ПрызначэннеКуфар У беларускай традыцыіКуфар СпасылкіКуфарМэбляФранцузская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

27 красавікаАсінаНіл Гілевіч2022Белая сітаўкаБеларуская Народная РэспублікаАповесцьЮрый КашыраДаследаваннеЗямля пад белымі крыламіГаўрыіла (Глухава)Бела-чырвона-белы сцягСтудзень.tgПольшчаВыручкаПаца-ВацаЛідаАркадзь Сцяпанавіч ЛялейСекс без пранікненняКіраўнікі МінскаЮрый Васілевіч ЯкаўлеўКалі кветкі не маўчацьХартыя'97Янка СіпакоўДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)Colossal Cave AdventureГербы гарадоў БеларусіКрайнія пункты БеларусіВіктар КарамазаўЬSandvineReform.byБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяМаладосць (часопіс)БелсатСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаКаласы пад сярпом тваімБарыс КітПечы (Барысаў)Мікола МятліцкіDeutsche WelleНаталля Міхайлаўна ВітрэнкаХод каралевы (міні-серыял)Вань (прозвішча)КітайБеларуская Вікіпедыя (тарашкевіца)Тры чарапахі (песня)Готфрыд ЛейбніцРудня (Пухавіцкі раён)Kufar.byБеларускі алфавітНюшаСяргей БульбаЯгайлаКандрат КрапіваЭльвангенСпіс беларускіх імёнПраспект Незалежнасці (Мінск)Сілабічнае вершаскладаннеІлья Данілавіч ГурскіТлумачальны слоўнік беларускай мовыЭль-НіньёБабруйскУстановы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуКатэхізіс Сымона БуднагаViva BraslavВікісховішчаСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.ЦукраміцэтыАнглійская моваБеларусыAv.by🡆 More