Av.by

Av.by — беларускі класіфайд, які спецыялізуецца на аб’явах пра продаж легкавых аўтамабіляў, грузавікоў, аўтобусаў і іншага транспарту.

Па даных кампаній Alexa і Similarweb, av.by уваходзіць у 20-ку самых наведвальных сайтаў Беларусі. Заснавальнікамі рэсурсу з’яўляюцца Андрэй Анатолевіч і Наталля Вячаславаўна Зайцавы.

av.by
Выява лагатыпа
URL av.by
Камерцыйны Так
Тып сайта інтэрнэт-сайт
Уладальнік ТАА «Аўтакласіфайд»

Гісторыя

2001 год

Сайт avtomalinovka.com пачаў сваю працу 1 красавіка 2001 года. Менавіта тады з’явіўся жоўта-сіні кіёск на пляцоўцы мінскага аўтарынка, у якім прымаліся першыя аб’явы пра продаж аўтамабіляў.

2004 год

10 снежня 2004 года avtomalinovka.com перажывае вялікую мадэрнізацыю па частцы функцыяналу:

  • Арганізаваны пошук па базе аўтамабіляў;
  • Уведзена падпіска на аб’явы — цяпер можна падпісацца на адну паштовую скрынку на некалькі пэўных аўтамабіляў ці сачыць за коштам свайго аўто;
  • З’явілася рубрыка «продаж новых аўтамабіляў».

Самай галоўнай навіной стала тое, што сайт набыў новы, цяпер ужо шырокавядомы, дамен av.by.

2005 год

3 сакавіка 2005 года з’яўляецца раздзел «Рэкламныя аб’явы». У гэтым раздзеле карыстальнікі сайта маглі публікаваць аб’явы аб куплі-продажы запчастак і шын, паслугі грузаперавозак і г.д.

2006 год

6 красавіка 2006 года сайт av.by у межах выставы «Інтэрнэт-прэмія TIBO-2006» заняў першае месца ў катэгорыі «Электронныя бібліятэкі, каталогі і электронныя бібліятэкі».

2015 год

У чэрвені 2015 года выпушчана версія мабільнай праграмы av.by для Android-прылад.

23 кастрычніка на av.by з’явіўся паўнавартасны раздзел мотатэхнікі.

Асноўныя змены:

  • Створана база мадэляў пад кожную марку матацыклаў, скутараў, квадрацыклаў і снегаходаў;
  • Дададзены новыя параметры «тып рухавіка», «галоўная перадача» і «тып прывада» для пашыранага пошуку;
  • Цяпер дадатковыя опцыі ўнікальныя для кожнага тыпу мотатэхнікі;
  • З’явілася магчымасць паказаць прабег у мотагадзінах.

Гэтая падзея стала вельмі значнай вехай у развіцці праекта, бо менавіта пачынаючы з раздзелу «Мотатэхніка» сайт атрымаў структураваныя каталогі грузавікоў, аўтобусаў, спецтэхнікі і г.д.

2016 год

Вясной 2016 года каманда праекта ініцыявала яго перазапуск. Прычынай таму паслужыла тое, што буйных змен з сайтам не адбывалася больш за 10 гадоў. Рэсурс працаваў на платформе, распрацаванай яшчэ ў 2004 годзе. Пачалі з рэбрэндынгу, калі стары лагатып «av.by» стаў «Аўтамалінаўкай». Потым паступова абнавілі, у адпаведнасці з патрабаваннямі часу, унутраную архітэктуру праекта.

1 жніўня 2016 года кіраўніцтва праекта прыняло рашэнне аб спыненні прыёму аб’яў аб продажы аўтамабіляў з іншых краін. У прыватнасці, у раздзел «Легкавыя аўтамабілі» з гэтага моманту можна публікаваць аб’явы толькі калі машына знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь.

2017 год

12 красавіка 2017 года заснавальнікі сайта av.by, Андрэй і Наталля Зайцавы, і «ТАА ТУТ БАЙ МЕДЫА» абвясцілі пра зліццё аўтакласіфайдаў у адзін брэнд «av.by», а таксама пра ўваходжанне аб’яднанай кампаніі (ТАА «Аўтакласіфайд») у партфель фонду «Zubr Capital Fund I». Пад канец лета 2017 года «Аўтамалінаўка» зноў стала av.by у выніку другога рэбрэндынгу за паўтара года.

У кастрычніку з’явілася мабільная праграма av.by для iOS.

2018 год

26 студзеня брэнд «av.by» быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».

З 1 чэрвеня ТАА «Аўтакласіфайд» з’яўляецца рэзідэнтам Беларускага парка высокіх тэхналогій

11 кастрычніка на трэцім фэсце рэкламы ЛАМА рэкламная кампанія Nodding Dog, створаная для праекта av.by агенцтвам AIDA PIONEER branding & creative заваявала 1 месца ў Катэгарыйнай вертыкалі і 3 месца ў намінацыі Рэкламныя кампаніі ў Індустрыйнай вертыкалі.

2019 год

26 студзеня «av.by» быў зноў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».

3 красавіка на av.by з’явіўся новы раздзел «Запчасткі для аўтамабіляў». Цяпер гэты радзел працуе ў сувязі з «Аўто з прабегам» і падтрымлівае пакаленні. Раздзел «Рэкламныя аб’явы», які існаваў з 2005 года, спыніў сваё існаванне.

З 14 сакавіка па 26 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «МАСКОТ 2018». У конкурснай праграме прынялі ўдзел 156 мадэляў ад афіцыйных дылераў Беларусі, а пераможцаў у кожнай з намінацый абіралі і эксперты і спажыўцы.

31 кастрычніка на чацвёртым лакальным фэсце «Лама» рэкламная кампанія «Галава-мігцелка», створаная для праекта av.by агенцтвам AIDA PIONEER branding & creative заваявала золата ў катэгорыі «Рытэйл, грамадскае харчаванне і e-commerce».

2020 год

30 студзеня «av.by» ў трэці раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».

З лютага на av.by стала даступна праверка аўто па VIN-нумары.

З 18 лютага па 11 сакавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот-2019» анлайн. У прэміі ўдзельнічалі 182 мадэлі аўто, 27 брэндаў, 39 дылерскіх цэнтраў. Аўтамабілем года на думку экспертаў стала Skoda Kodiaq, а на думку спажыўцоў — BMW 8-series.

15 кастрычніка на пятым фестывалі рэкламы «Лама» рэкламная кампанія «Карп», створаная для партала av.by агенцтвам AIDA PIONEER branding & creative, атрымала золата ў намінацыі «Рэкламныя кампаніі».

У красавіку на av.by запусцілі сэрвіс «Фінансы». І цяпер карыстальнікі маюць магчымасць падабраць праграму лізінгу для набыцця аўтамабіля.

2021 год

28 студзеня брэнд «av.by» ў чацвёрты раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».

З 24 лютага па 30 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот-2020». У прэміі прынялі ўдзел больш за 160 мадэлей аўтамабіляў. У гэтым годзе ў прэміі з’явіліся новыя намінацыі: «Купэ-красовер года» і «Электрамабіль года». На думку экспертаў, аўтамабілем года стаў Geely Coolray, а на думку спажыўцоў — Mercedes-Benz AMG GT 4-Door Coupe.

14 кастрычніка на фестывалі рэкламы «Лама» рэкламная кампанія «Какос» атрымала золата ў намінацыі «Рытэйл, грамадскае харчаванне і e-commerce».

19 кастрычніка на сайце кардынальна змянілася Галоўная старонка і падзел «Навіны».

18 лістапада ў прэміі Effie Awards Belarus 2021 рэкламная кампанія «Карп 2» атрымала золата ў намінацыі «Онлайн-паслугі і сэрвісы».

2022 год

27 студзеня брэнд «av.by» у пяты раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».

З 29 студзеня па 29 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот-2021». У прэміі прыняла ўдзел 161 мадэль аўтамабіля. На думку экспертаў, аўтамабілем года стаў Škoda Octavia, а на думку спажыўцоў — Audi Q8.

З 22 чэрвеня av.by стаў падтрымліваць беларускую мову ва ўсіх мабільных праграмах. Перакладзены пункты меню, элементы кіравання, падказкі, форма падачы і ўнутраныя сэрвісы.

У жніўні запусціўся новы раздзел «Аўтатавары»: акумулятары, наборы інструментаў, аўтамабільная хімія, дзіцячыя аўтакрэслы і іншае.

20 снежня запусцілі сэрвіс праверкі аўто па VIN-нумары.

2023 год

9 лютага брэнд «av.by» у шосты раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».

З 10 лютага па 27 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот 2022». У прэміі прынялі ўдзел 105 мадэлей аўтамабіляў. Аўтамабілем года па версіі экспертаў стаў Geely Coolray, а па версіі спажыўцоў — Audi Q8.

Кіраўніцтва

З 2022 года ўладальнікі кампаніі — Зубр Капітал[ru], Андрэй Анатолевіч і Наталля Вячаславаўна Зайцавы. Таксама ў праекце ёсць невялікая частка прыватнага капіталу.

Генеральны дырэктар ТАА «Аўтакласіфайд» — Дзмітрый Уладзіміравіч Геранін.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Av.by ГісторыяAv.by КіраўніцтваAv.by СпасылкіAv.byАўтамабільАўтобусБеларусьГрузавы аўтамабільТранспарт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ТрайплЗінаіда Аляксандраўна БандарынаКот свойскіЧырвоная зменаЛебядовыя (сямейства)КапялюшГлебаГарады БеларусіПолацкПолымя (часопіс)Паўночная КарэяГерб СлуцкаКітайЧалавек пасярэдзінеРэч ПаспалітаяGoogleБеларуская энцыклапедыяМастацкая літаратураФераёлаБеларускія народныя танцыВіталь Іванавіч ТалапінРыгор АстапеняСпіс вуліц ГроднаНацыянальная Асамблея БенінаПрыродны газХутка-смачнаАндрэй Сцяпанавіч ДзягілеўДзікНапад у Westfield Bondi Junction (2024)Сымон БудныКаптурМарые Элеанор СернехольтІрына Эрнстаўна БагдановічМоўная інтэрферэнцыяКлаўдзіа МантэвердзіПадвойнае пранікненнеГроднаАдміністрацыйны падзел БеларусіДзеяслоўЯн КлімоўскіЯн БаршчэўскіКорпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыіКастусь КаліноўскіНастаўніцкая газетаМарк ШагалБум-Бам-ЛітФонд ВікімедыяNode.jsХайкуАрухаСкланеннеЛітаратурная прэмія імя Аркадзя КуляшоваКасем СулейманіПаўночная АмерыкаАдам МіцкевічБеларуская АЭСАстравецВіцэ-прэзідэнт ІранаПрылівы і адлівыМашэкаТурызм у КНДРБярозка (часопіс)Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхСкрымінгНью-ЁркНаша Ніва (1906)Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Хто смяецца апошнім (п’еса)Спіс членаў Саюза беларускіх пісьменнікаўКірыла ТураўскіBingXДастархан🡆 More