Дзейнасць Пвк «Вагнер» У Афрыцы

З 2018 годаў сярод наймітаў у Афрыцы нарасцілі сваю прысутнасць супрацоўнікі расійскай ПВК «Вагнер».

Першыя паведамленні аб іх дзейнасці датуюцца снежнем 2017 года, калі стала вядома, што вагнераўцы займаюцца падрыхтоўкай суданскіх вайскоўцаў. Фарміраванне ў самыя кароткія тэрміны зарэкамендавала сябе самым надзейным партнёрам у сферы бяспекі для ўрадаў на кантыненце, выцесніўшы Францыю. ПВК таксама аказала істотную канкурэнцыю беларускім ваенным спецыялістам.

Дзейнасць Пвк «Вагнер» У Афрыцы
Дэманстрацыя ў падтрымку малійскай арміі і расійскіх наймітаў, Бамако, 30 мая 2021.

Станам на лета 2023 года, паводле палітолага і афрыканіста Энгіна Озера, ключавымі сферамі ўплыву вагнераўцаў з’яўляліся Лівія, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Судан і Малі (акрамя таго, іх прысутнасць зафіксавана ў Мазамбіку і Мадагаскары). Гадавы даход кампаніі на кантыненце ацэніваецца ў 2,5 млрд долараў. Расійскія найміты не толькі займаліся пытаннямі бяспекі і ваеннай сферы, але і кантралявалі здабычу каштоўных рэсурсаў. У інтарэсах іх кіраўніка, бізнесмена Яўгена Прыгожына, у Афрыцы дзейнічае цэлая група паліттэхнолагаў, сацыёлагаў, кансультантаў. Яго фінансавую і тэхнічную падтрымку атрымлівалі шэраг мясцовых радыёстанцый, газет і інтэрнэт-сайтаў.

Найміты ПВК «Вагнер» былі прыцягнуты да барацьбы з ісламістамі (гл. Ісламісцкі мяцеж у Мазамбіку і Канфлікт у Магрыбе) і ўдзельнічалі ў грамадзянскіх войнах (Другая грамадзянская вайна ў Лівіі і Другая грамадзянская вайна ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы).

Вагнераўцы не толькі аказалі ўплыў на ваенна-палітычную сітуацыю ў рэгіёне, але і самі апынуліся пад уплывам сваёй дзейнасці ў Афрыцы. Як лічыў расійскі палітолаг Кірыл Рогаў  (руск.), мяцеж Яўгена Прыгожына ў чэрвені 2023 года падобны на афрыканскія мяцяжы, большасць якіх падпарадкавана выразнай логіцы і не накіравана на захоп улады. Як правіла, гаворка ідзе пра незадаволенасць салдат і малодшых афіцэраў сваім становішчам (зарплатай, умовамі службы, месцам у арміі або сістэме ўлады). Паўстанне вайскоўцаў у Афрыцы стала спосабам заявіць палітычнаму кіраўніцтву пра незадаволенасць, уступіць з ім у камунікацыю праз камандзіраў. Палітолаг Мэгі Дуаер адзначала прыроду такіх выступленняў — мяцежнікі імкнуцца пазбегнуць канфлікт і пазбягаюць у больш чым палове выпадкаў, хоць пагроза гвалту з’яўляецца неад’емнай часткай бунту. Такое параўнанне тлумачыць і раптоўнае заканчэнне паўстання вагнераўцаў у Расіі. Гісторыя ваенных бунтаў у Афрыцы магла аказаць уздзеянне на кіраўніка кампаніі Прыгожына, які пад іх уплывам арганізаваў уласны мяцеж.

Чэрвеньскі мяцеж Прыгожына згуляў на руку Беларусі, так як пасля вагнераўцы перабазаваліся на яе тэрыторыю. Як адзначыў ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін, улады выкарыстоўвалі расійскіх наймітаў для правядзення экспансіі ў Афрыцы. Так, па словах эксперта, Мінску патрэбна было забяспечыць захаванасць сваёй эканамічнай дзейнасці ў рэгіёне сіламі ПВК (гл. Адносіны Беларусі з краінамі Афрыкі).

Гл. таксама

Заўвагі

Tags:

АфрыкаВаенныя спецыялісты БеларусіНаймітПВК «Вагнер»Францыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Фелікс МендэльсонУладзімір НякляеўТаварыства вольных літаратараўБеларуская дудаМіхась ДаніленкаЭсэУвасабленнеПаліклініка №1 (Новасібірск)НавагрудакДзядыПокуцьКрасная плошча (Масква)Генадзь Пятровіч ПашкоўЗвязда (газета)Тамара Дзмітрыеўна ВіннікаваСымон-музыкаАлаіза ПашкевічБачная зорная велічыняСінонімыМэтаБрэсцкая крэпасцьТулумбаAv.byЮрый Васілевіч ЯкаўлеўЛявон ВольскіУсход АФКАляксей ДудараўГор-БейБеларускі фальклорСкаўцкі рухБабруйскHromadske.TVПагоняЯнсенізмColin’sІван НавуменкаЖалезны чалавек (міфалогія)Віленская беларуская гімназіяКаласы пад сярпом тваімАксіптыліСпіс беларускіх імёнЯдвігін Ш.РадаводЯн ЧачотХайкуНовы годПомнік Якубу Коласу (Мінск)Банк ДабрабытАляксандр Мікалаевіч КазекаМарцін КухтаБерасцянкаЕва ВежнавецБела-чырвона-белы сцягСтоле СандбекФразеалагізмДзікХарыет БакерКарлтан-ПлейсВасіль ВіткаКрупка (Пухавіцкі раён)Уладзімір Віктаравіч СамсонаўСяргей Мікалаевіч ХаменкаКансерваваны смехПурпурны колерКіраваннеРасійская імперыяМаскатГісторыя МінскаІнданезіяГомельОрдэн Францыска СкарыныІстмійскія гульніЧарнобыльНеарамантызмАнальны коракMetro-Goldwyn-Mayer🡆 More