Аляксандр Мікалаевіч Казека

Аляксандр Мікалаевіч Казека (4 жніўня 1958, в.

Новы Юзін, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі паэт.

Аляксандр Мікалаевіч Казека
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 жніўня 1958(1958-08-04) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская і руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР» медаль Францыска Скарыны медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі»

Біяграфія

Нарадзіўся 4 жніўня 1958 г. у вёсцы Новы Юзін Кіраўскага раёна ў сям’і лесніка. У 1970 г. сям’я пераехала ў вёску Чачэвічы Быхаўскага раёна. Пасля заканчэння Чачэвіцкай сельскай школы паступіў у Арлоўскае вышэйшае ваеннае вучылішча сувязі. Служыў у Арле, Уладзівастоку, Бранску, Магілёве.

Пасля выхаду ў запас працаваў настаўнікам у вёсцы Чачэвічы, потым — у Магілёўскай абласной філармоніі. Пасля закрыцця філармоніі працаваў намеснікам кіраўніка Магілёўскага абласнога Цэнтра культуры і мастацтва.

Член праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі, член яго Праўлення і Прэзідыума, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення. Член Каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці.

Член грамадскага аб’яднання «Рускае культурна-асветніцкае таварыства», член Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру».

Член рэдакцыйнага савета часопіса «Белая вежа» Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.

Творчасць

Піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар кніг паэзіі «Души моей родник» (2005 г.), «Мелодия надежды» (2008 г.), «Час сяўбы» (2009 г.), паэм «Медуніца» (2012 г.), «Марыйка» (2013 г.). Акрамя таго яго вершы змешчаны ў калектыўных зборніках «Мы дзеці твае, Беларусь», «Прыдняпроўе — маё натхненне».

Узнагароды

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» ІІІ і ІІ ступеняў, «70 гадоў Узброеных Сіл СССР», «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі», медалём Францыска Скарыны і інш., знакамі, шматлікімі ганаровымі граматамі і лістамі падзякі СССР, Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Лаўрэат спецыяльнай прэміі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта «Дасягненне» 2018 г. у намінацыі «Літаратурная дзейнасць».

За шматгадовую плённую дзейнасць і прапаганду духоўных каштоўнасцей у літаратурнай творчасці імя Аляксандра Мікалаевіча Казекі ўнесена ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2020 года.

Бібліяграфія

  • «Души моей родник» (Магілёў, 2005)
  • «Мелодия надежды» (Магілёў, 2008)
  • «Единственный друг» (зборнік песень М. Яцкова на словы А. Казекі) (2008)
  • «Час сяўбы» (Магілёў, 2009)
  • «Медуніца» (Магілёў, 2012)
  • «Перекрестки судеб» (Мінск, 2014)
  • «Марыйка» (Магілёў, 2017)
  • «Маё сэрца навек застаецца з табой» (2019)
  • «Песня роднай зямлі» (Мінск, 2020)
  • «Марыйка» (Магілёў, 2020)

Зноскі

Tags:

Аляксандр Мікалаевіч Казека БіяграфіяАляксандр Мікалаевіч Казека ТворчасцьАляксандр Мікалаевіч Казека УзнагародыАляксандр Мікалаевіч Казека БібліяграфіяАляксандр Мікалаевіч Казека19584 жніўняКіраўскі раёнМагілёўская вобласцьПаэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

BingXІван ШамякінНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі КупалыФанемаТрускаўкаМіжнародны стандартны кніжны нумарДу ФуФальшывыя сябры перакладчыкаМастурбацыяТочка BYНапалеон I БанапартШываВасіль ВіткаМаксім Яўгенавіч КацБела-чырвона-белы сцягМагній66-я цырымонія «Грэмі»ПанграмаАўстраліяМіхась СтральцоўМіцыпсаМязень (горад)Клемент ЭтліТрыганаметрычныя функцыіАстатМянушкаАхоцкае мораПастава на каленяхРэпрэсіі ў БССРБоска НтагандаГенрых II ВалуаЭдвард Адамавіч ВайніловічКатавіцыЧыанджурСловазлучэннеАрланда БлумНарматыўны кантрольБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяСалонікіЦыбуля мядзведжаяЧэрвеньУтраПартнёрства дзеля міруМінскБелсатМаніёкІзраільБайкаПавел ВентЕфрасіння ПолацкаяКузьма ЧорныДудка беларускаяЖуан ПерэйраБора-БораДжуліяна МурАляксандр Рыгоравіч ЧарвякоўАсіміляцыя талышоўЛюбоўАдольф Гітлер УунонаДжон БернталАляксандр I (імператар расійскі)Дыяна (прынцэса Уэльская)ГаннаGoogleНьюкасл-эпон-ТайнГенрых III ВалуаСоймСубарбітальны касмічны палётM8L8THКалядыАсіміляцыя (мовазнаўства)Ада ЛаўлейсМножанне🡆 More