Фальшывыя Сябры Перакладчыка

Фальшывыя сябры перакладчыка — словы, якія вымаўленнем ці напісаннем падобныя да інтэрнацыяналізмаў (такія як «інфармацыя», «эканоміка»), але або цалкам адрозніваюцца значэннем, або толькі часткова супадаюць у сваіх значэннях са словамі дзвюх моў: мовы, з якой перакладаюць, і мовы, на якую перакладаюць.

Могуць быць прычынай як грубых сэнсавых, так і нязначных стылістычных памылак у перакладзе. Фальшывыя сябры перакладчыка могуць існаваць і ў розных дыялектах адной мовы. Так у палескай гаворцы герояў «Палескай хронікі» Івана Мележа Хадоські і Яўхіма слова «груба́я» (з націскам на другі склад) выкарыстовалася ў сэнсе «цяжарная». У амерыканскім варыянце англійскай мовы фраза «vest and pants» можа значыць «дзелавы касцюм», а ў брытанскім варыянце яна выкарыстоўваецца ў значэнні «майка і шорты».

Прыклады з рускай мовы

Паколькі руская і беларуская мовы належаць да ўсходнеславянскіх моў, яны падобныя. Таму пры перакладзе з рускай трэба звяртаць асаблівую ўвагу на «фальшывых сяброў».

Руская Беларуская
Благой Добры, а не благі
Век У сэнсе перыяд, жыццё, узрост, а «100 гадоў» — лепш стагоддзе
Диван Канапа, а не дыван
Журнал Толькі ў сэнсе «рэгістрацыйны», а «перыядычнае выданне» — часопіс
Корыстный Карыслівы, а не карысны
Лаять Брахаць, а не лаяць
Мир Толькі ў сэнсе «адсутнасць вайны», а «чалавецтва» — свет
Час Толькі ў сэнсе «пара», а «60 хвілін» — гадзіна

Яшчэ большай увагі патрабуе пераклад на сучасную беларускую мову таго, што напісана на рускай мове ХІХ — пачатку ХХ стст. Вось некалькі прыкладаў, якія можна сустрэць у класічнай літаратуры і Сінадальным перакладзе Бібліі.

Руская Беларуская
Гроб Склеп, а не толькі труна
Крепостной Прыгонны, аб сялянах ці праве
Любовник Закаханы (станоўчы вобраз), а не толькі палюбоўнік (негатыўны вобраз), каханак
Окоп Агароджа, якую будуюць каб штурмаваць крапасныя муры, а не толькі акоп
Присутствие Аддзяленне, дэпартамент а не толькі прысутнасць альбо наяўнасць
Товарищ Памочнік (напрыклад, пракурора), а не толькі таварыш

Прыклады з англійскай мовы

Існуе шэраг англійскіх слоў, якія падобны на беларускія, але прынцыпова адрозніваюцца ад іх сэнсам.

Таксама існуюць словы, значэнні якіх толькі часткова супадаюць з беларускімі. Так бывае звычайна калі яны пераходзілі ў беларускую як запазычаныя словы — толькі ў адным значэнні.

Англійская Беларуская
activity дзейнасць, а не толькі актыўнасць
aggressive энергічны, настойлівы, а не толькі агрэсіўны
article артыкль, а не толькі артыкул
authority улада, а не толькі аўтарытэт
band атрад, стужка, а не толькі банда
camera фотаапарат, а не толькі камера
character персанаж, а не толькі характар
champion заступнік, прадстаўнік; атлет, а не толькі чэмпіён
concrete бетон, а не толькі канкрэтны
conductor праваднік, дырыжор, а не толькі кандуктар
control кіраваць, а не толькі кантраляваць
convention з'езд, а не толькі канвенцыя
copy экзэмпляр, а не толькі копія
correspondence адпаведнасць, а не толькі карэспандэнцыя
credit заслуга, а не толькі крэдыт
critical важны, а не толькі крытычны
dramatic рашаючы, а не толькі драматычны
element стыхія, а не толькі элемент
episode серыя (серыяла, фільма), а не толькі эпізод
execution смяротнае пакаранне, выкананне, а не толькі экзекуцыя
figure малюнак, лічба, а не толькі фігура
gas можа быць скарачэннем ад gasoline (бензін) (амер.), а не толькі словам «газ»
interest працэнт (банкаўскі), а не толькі інтарэс
legal прававы, юрыдычны, а не толькі легальны
liberal гуманітарны (аб адукацыі), а не толькі ліберальны
mark метка, пляма, марка (не паштовая)
meditation роздум, а не толькі медытацыя
minister святар, служыцель культу; слуга, а не толькі міністр
momentum інерцыя, момант (толькі памятны, важны)
nation часцей за ўсе — краіна, радзей — нацыя
nationality грамадзянства, а не толькі нацыянальнасць
number колькасць, а не толькі нумар
object мэта, а не толькі аб'ект
officer службовая асоба, а не толькі афіцэр
original першапачатковы, а не толькі арыгінальны
panel секцыя (на навуковай канферэнцыі), а не толькі панэль
partisan прыхільнік, а не толькі партызан
position пасада, а не толькі пазіцыя
pretend прытварацца, а не толькі прэтэндаваць
public дзяржаўны, а не толькі публічны
publish абвяшчаць, а не толькі выдаваць у друкарні
race нацыянальнасць, а не толькі раса
rally мітынг, а не толькі аўтаралі
realize разумець, уяўляць сабе, а не толькі рэалізоўваць
record запіс, а не толькі рэкорд
regular звычайны, а не толькі рэгулярны
routine распарадак, а не толькі руціна
separate асобны, а не толькі сепаратны
solid цвёрды, а не толькі салідны
speculation меркаванне, а не толькі спекуляцыя
student вучань школы, навучэнец каледжа, даследчык, а не толькі студэнт
substance рэчыва, сутнасць, а не толькі субстанцыя

Прыклады з французскай мовы

Французская Беларуская
bâton палка, а не батон
chiffre лічба, а не толькі шыфр
champignon грыб увогуле, (шампіньён па французску psalliote)
crème вяршкі, смятана, а не толькі крэм
étude вывучэнне, а не толькі эцюд
méthode падручнік, а не толькі метад
parole слова, а не пароль
pigeon голуб, а не толькі піжон
prince не толькі прынц, але і князь; валадар
sujet асоба, суб'ект і г.д., а не толькі сюжэт
toxicomane і таксікаман, і наркаман

Прыклады з нямецкай мовы

Нямецкая Беларуская
Ball мяч, а не бал
Elf адзінаццаць, футбольная каманда, а не толькі эльф
Fant смаркач, малакасос, а не фант
Herz сэрца, а не герц (фіз. адзінка)
Pony грыўка, а не толькі поні
Stuka не штука, а прэфікс «авія-»
Zentner 50 кг, а не цэнтнер

Прыклады з іншых моў

Словы цюркскага паходжання «базар» і «чабан» у мовах-арыгіналах маюць шырокі сэнс, а не толькі значэнне «рынак» і «пастух». Так «базар» (bazar) у азербайджанскай мове можа таксама азначаць «нядзеля», а «чабан» (çoban) можа мець і пераносны сэнс: «духоўны пастыр».

Слова «шахід» звычайна ўжываецца ў сучаснай беларускай мове ў сэнсе «ісламскі тэрарыст», але ў мовах ісламскага свету яно азначае «пакутнік, той, хто гіне ў вайне з ворагамі ісламу», «пакутнік за веру», «сведка на розных афіцыйных мерапрыемствах (суд, вяселле)» і не можа прымяняцца да тэрарыстаў [1].

Зноскі

Tags:

Фальшывыя Сябры Перакладчыка Прыклады з рускай мовыФальшывыя Сябры Перакладчыка Прыклады з англійскай мовыФальшывыя Сябры Перакладчыка Прыклады з французскай мовыФальшывыя Сябры Перакладчыка Прыклады з нямецкай мовыФальшывыя Сябры Перакладчыка Прыклады з іншых моўФальшывыя Сябры ПеракладчыкаІван Паўлавіч МележІнтэрнацыяналізмыАнглійская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Уладзімір СцяпанПатрыятызмСвабоднае аб’яднанне спартсменаў БеларусіЛарыса ГеніюшВ’етнамДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуПрамысловасцьКобрынЯзэп Нарцызавіч ДраздовічАліна КоўшыкЯнка МаўрАляксандр II (імператар расійскі)Аляксандр Мікалаевіч КосінецНарматыўны кантрольЖанчына зверху188-я інжынерна-сапёрная брыгадаВерлібрАляксей ДудараўГрунвальдская бітваФінгерынгЯна і яАндрэй МакаёнакГарады БеларусіСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічГомельАнатоль Іванавіч БутэвічБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваМіндоўгНарысРамантызмЛірыкаСанкт-ПецярбургПершая сусветная вайнаІнданезіяПётр Міронавіч Машэраўh8kpjМіхась БашлакоўЛявон Цімафеевіч БаразнаАленаСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаСялянская рэформа ў Расійскай імперыіСэквіл (Нью-Брансуік)Хто смяецца апошнім (п’еса)Аляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаApraxiaБеларуская энцыклапедыяНазоўны склонВерасАлесь ЖукМар’ян ДуксаАндрэй ГорватЧыгуначны вакзалНароўляКансорцыум Сусветнага павуцінняПалесцінцыПятро ВасючэнкаСвятлоБеларускае нацыянальнае адраджэннеІван ПташнікаўПулемецкае возераМоўны пурызмАляксандр Аляксандравіч ВіхорУладзімір Мінавіч МазгоКанадаШчасцеКіраўнікі МінскаБаранаАлаіза ПашкевічТлумачальны слоўнік беларускай мовыУладзімір КараткевічЖураўліны крыкПеніс чалавекаЯнка СіпакоўСвятлана Аляксандраўна АлексіевічКіеўКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьКарлес ПучдэмонBingX🡆 More