Андрэй Горват: беларускі пісьменнік

Андрэй Іванавіч Горват ці часам Андрусь Горват (нар.

1983, Калінкавічы, Гомельская вобласць, БССР, СССР) — беларускі пісьменнік і журналіст, найбольш вядомы кнігай «Радзіва „Прудок“» (2016); прадпрымальнік у сферы турызму.

Андрэй Горват
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1983
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч, публіцыст
Мова твораў беларуская
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1983 г. у Калінкавічах (Гомельская вобласць, БССР, СССР). Продкі паходзяць з вёскі Прудок Калінкавіцкага раёна Беларусі.

У 2006 г. скончыў факультэт журналістыкі БДУ.

Разам з Васілём Васілевічам Чайкам (нар. 1965) прыняў удзел у стварэнні дакументальна-пазнавальнага фільму аўтарства і рэжысуры Аляксандра Матафонава «Лабірынты. Зачараваныя замкі панаў Горватаў» (2009) для беларускага тэлебачання. У час здымак дакументальнага фільму каля будынка былога палаца Горватаў у Нароўлі зрабіў прапанову сваёй сяброўцы Вользе аб шлюбе, што ў канечным выніку і адбылося.

З восені 2013 г. да сакавіка 2015 г. працаваў дворнікам Купалаўскага тэатра. Пасля пераехаў на сталае жыхарства ў дзедавую хату ў вёсцы Прудок на Палессі, заняўся аднаўленнем хаты. Падчас свайго жыцця ў Прудку працаваў настаўнікам і актыўна рабіў запісы аб сваім вясковым жыцці і назіраннямі за аднавяскоўцамі на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Facebook». Гэтыя запісы і сталі асновай для кнігі «Радзіва „Прудок“».

У 2016 г. праз сайт «Талака» сабраў 5290 рублёў з ахвяраванняў 364 асоб на выданне кнігі, якую пісаў 3 гады (з 2014 г.). Кніга выпускалася з 2016 г. некалькі разоў і агульны тыраж дасягнуў больш за 7000 асобнікаў. Пасля выдання кнігі выдаліў свой акаўнт у «Facebook».

16 мая 2018 г. адбылася прэм’ера спектакля «Радзіва „Прудок“» у тэатры імя Янкі Купалы. Рэжысёр спектакля — Раман Падаляка, ролю Андруся выканаў Міхаіл Зуй, таксама ўдзельнічаюць Святлана Анікей, Дзмітрый Есяневіч. Першыя паказы шлі з вялікімі аншлагамі, квіткі на пяць чэрвеньскіх паказаў былі распроданы за 6 гадзін пасля пачатку продажаў. Летам 2019 г. у Брэсце (2 паказы), Пінску, Калінкавічах і Гомелі (2 паказы) у мясцовых дзяржаўных тэатрах з аншлагам адбылося шэсць паказаў спектакля «Радзіва „Прудок“» ад Купалаўскага тэатра ў Мінску — цалкам 600 гледачоў. Купалаўскі тэатр хацеў прывезці спектакль «Радзіва „Прудок“» у рамках свайго «палесскага туру» і ў Мазыр, але мясцовыя ўлады не далі на гэта сваю згоду.

У снежні 2018 г. у кнігарнях з’явілася другая кніга аўтара «Прэм’ера», на якой ён быў пазначаны як Андрэй Горват. Да выхаду кнігі аўтар не запланаваў аўтограф-сесій і іншых мерапрыемстваў.

21 верасня 2019 г, калі ў Купалаўскім тэатры адбылося свята з нагоды адкрыцця 100-га сезону, Андрэй Горват правёў некалькі экскурсій па закуліссю Купалаўскага тэатра. Гідамі былі таксама акцёры і супрацоўнік тэатра.

12 лістапада 2020 г. Андрэй Горват, бізнесмены Пётр Кузняцоў (Гомель) і Аляксандр Баранаў (Мазыр) разам набылі ва ўласнасць на аўкцыёне руіны былога палаца Горватаў у Нароўлі, пад вельмі абмежавальныя ўмовы.

24 мая 2021 г. у якасці прадпрымальніка ў сферы турызму прысутнічаў у Нароўлі на дыялогавай пляцоўцы па развіцці ўнутранага і прамысловага турызму Нараўлянскага раёна.

5 кастрычніка 2022 г. падарыў Нараўлянскаму гісторыка-этнаграфічнаму музею кнігу Уладзіміра Тугая «Чырвоны Мазыранін» (2022), купленую Горватам за свой кошт; на кнізе Андрэй Горват пакінуў свой дарчы аўтограф.

Дакументалістыка

  • «Лабірынты. Зачараваныя замкі панаў Горватаў» (2009) для беларускага тэлебачання.

Бібліяграфія

  • 2016 — Радзіва «Прудок». Дзённік
  • 2018 — Прэм’ера: аповесць.

Ацэнкі літаратурнай творчасці

Севярын Квяткоўскі (літаратар): «"Радзіва Прудок" — гэта не проста кніга. Гэта вынік праекта... "Радзіва Прудок" стваралася ў рэжыме рэаліці-шоў. Адна справа, калі аўтар выстаўляе ў Інтэрнет кавалкамі ўжо гатовы прадукт, як у выпадку з тэлесерыяламі. Іншая справа, калі ні аўтар, ні чытач не ведаюць, якім будзе працяг. Куды пойдзе аўтар, з кім сустрэнецца, што падумае і адчуе. Жывая сітуацыя выклікае азарт і жаданне сачыць за развіццём падзей. Андрусь Горват першы, хто ў Беларусі рэалізаваў рэаліці-праект у літаратурным фармаце... Кніга, безумоўна, з'яўляецца прыкладам мастацкай літаратуры, бо "я" аўтара там галоўнае».

Вікторыя Папова (журналіст): «Горват — першы апантаны даўншыфтар, які сапраўды кінуў усё і з'ехаў жыць у вёску. Відавочна, для яго гэта не гульня, не мульцік, не часовы прыпадак — ён напраўду выйшаў у адкрыты космас і спрабуе выжыць, выстаяць у адзіночку на нашым хутары з усімі яго любатамі… Яшчэ адна важная прычына поспеху — абаяльная і жывая беларуская мова аўтара. Не ведаю, як Андрусь гэта робіць, але музыка яго слоў ідэальна кладзецца на вушы нават тых людзей, хто валодае "мовай" павярхоўна ці не знаёмы з ёй зусім».

Мікалай Пінігін (тэатральны рэжысёр): «Тое, што з'явіўся Горват — гэта цуд. Па-першае, я не чытаў нічога лепшага такога фармату ў беларускай літаратуры. Па-другое, у гэтай гісторыі ёсць шлях. Па-тряцяе, гэта не маніфест ці заклік, а звычайная гісторыя. "Радзіва Прудок" — гэта лепшае, што за апошні час з'явілася ў беларускай літаратуры. Тым больш, што ён яшчэ і працаваў дворнікам у Купалаўскім. Я прачытаў два разы і не мог адарвацца».

Прэміі

Набыццё руін будынка былога палаца Горватаў у Нароўлі

Звяртаючы ўвагу на сугучнасць прозвішчаў, беларускі пісьменнік і журналіст Андрэй Іванавіч Горват з юнацкіх гадоў пачаў вывучаць гісторыю шляхецкага роду Горватаў і гісторыю родавых сядзіб, каб даведацца пра патэнцыйныя сваяцкія адносіны. Сам Андрэй Горват паходзіць з прыгонных сялян вёскі Прудок (Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць, Беларусь) і лічыць, што яго продкі, паводле ўласных генеалагічных даследаванняў, могуць паходзіць ад шляхціца Кандрата Горвата (сына Гілярыя-Ваўрынца Нікшыча-Горвата), нашчадкі якога збяднелі і перайшлі ў стан сялян.

Андрэй Горват: Біяграфія, Дакументалістыка, Бібліяграфія 
Будынак палаца Горватаў у Нароўлі на беразе Прыпяці. Фота 2012 г.

Андрэй Горват таксама з 2006 г. хадзіў з думкай, каб набыць занядбаны і струхлелы будынак былога палаца Горватаў у Нароўлі, каб папярэдзіць яго поўны заняпад і знішчэнне і захаваць напамін аб слаўным родзе Горватаў. У занядбаным будынку абваліўся дах, многа дзе адсутнічала падлога і вокны.

12 лістапада 2020 г. Андрэй Горват, бізнесмены Пётр Кузняцоў (Гомель) і Аляксандр Баранаў (Мазыр) разам набылі за 53 357 беларускіх рублёў 63 капейкі (прыблізна 21 тысяча долараў ЗША) ва ўласнасць на аўкцыёне руіны былога палаца Горватаў у Нароўлі, пад вельмі абмежавальныя ўмовы на 5 гадоў — кансервацыі, рэстаўрацыі і пераводу ў камерцыйнае выкарыстанне. Калі ўмовы не будуць выкананы за 5 гадоў, то руіны будынка палаца павінны быць вернуты ва ўласнасць дзяржавы. Андрэй Горват узяў кіраванне па частковай кансервацыі і антыаварыйным работам з дапамогай валанцёраў і краўдфандзінгу. Сам Горват выказваўся, што хацеў бы зрабіць з палаца Горватаў у Нароўлі музейны комплекс з функцыямі гатэля і рэстарана. Акрамя нерухомасці, пакупнікам таксама прадастаўлена права арэнды зямельнага ўчастка плошчай больш за 1 га тэрмінам на 50 гадоў.

Зноскі

Літаратура

  • Калита, И. Возврат к «корням» — дорога в будущее. «Радио ‹Прудок›» — новое слово в современной беларусской литературе. Opera Slavica XXVIII. — 2018. — 3. — с. 33—44. DOI: 10.5817/OS2018-3-3
  • Калита, И. Состоялась ли Премьера? Opera Slavica XXIX. — 2019. — 3. — с. 33—42. DOI: 10.5817/OS2019-3-4
  • Пушкин, О. Полешуцкий ген / Олег Пушкин // Неман. — 2019. ― № 3. ― С. 180―184 : ил. ― Рецензия на книгу: Радзіва "Прудок" : дзённік / Андрусь Горват. ― Мінск : Медысонт, 2018.
  • Горват, А. "Нас фарміруе не вёска і не горад, а ўнутраны космас" / Андрусь Горват // Большой : городской журнал / ООО "Идея Консалт". — 2018. ― № 5. ― С. 50―54.
  • Сахар, В.А. "Радзіва "Прудок"" Андруся Горвата як узор літаратуры нон-фікшн / В.А. Сахар, Н.В. Заяц // Дванаццатыя Танкаўскія чытанні : зборнік навуковых артыкулаў : [матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі, Мінск, 27 лістапада 2020 г. / рэдкалегія: В. Д. Старычонак (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск, 2020. — С. 222―223.
  • Ждановіч, В. З Прудка ў космас, альбо Паяднаныя з Сусветам : эсэ з нагоды прэм'еры спектакля «Радзіва "Прудок"» у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы / Валянціна Ждановіч // Беларусь. Belarus : палітыка, эканоміка, культура : штомесячны часопіс / заснавальнікі: Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Установа Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Рэдакцыя газеты "Советская Белоруссия", ААТ "Белзнешэканамбанк". — 2018. ― № 10. ― С. 48―51.
  • Дзесюкевіч, В. Канцэптуалізацыя дома маладымі беларусамі / Вольга Дзесюкевіч // Białorutenistyka białostocka : [rocznik naukowo-teoretyczny, poświęcony badaniom nad literaturą, językiem, historią i kulturą białoruską] / [redaktor naczelny: Halina Twaranowicz]. — Białystok. — 2017. — Т. 9. — С. 293―303.

Спасылкі

Tags:

Андрэй Горват БіяграфіяАндрэй Горват ДакументалістыкаАндрэй Горват БібліяграфіяАндрэй Горват ПрэмііАндрэй Горват Набыццё руін будынка былога палаца Горватаў у НароўліАндрэй Горват ЛітаратураАндрэй Горват СпасылкіАндрэй Горват1983БССРГомельская вобласцьЖурналістКалінкавічыПісьменнікСССРТурызм

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Столе СандбекСтрававальная сістэма чалавекаМагаметАдвечным шляхамТрэцяе пакаленне гульнявых сістэмЛявон Цімафеевіч БаразнаГеоргій Апалонавіч ГапонМікола МаляўкаКнігаўкаГлыбокая глотка (секс)Сураж (Польшча)Прылівы і адлівыПолацкВольфганг Амадэй МоцартБлоньСацыяльны дарвінізмЖанна Вацлаваўна Некрашэвіч-КароткаяЗямля пад белымі крыламіАдам ГлобусЗяма Раманавіч ПівавараўМахатма ГандзіВонКватэра-майстэрня Казіміры ІлаковічРагнеда РагвалодаўнаПрыродны газНіл ГілевічN.R.M.Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Гервяты)Святлана Аляксандраўна АлексіевічМаксім ГарэцкіКапіталізмТалстоўстваЭнрыка КарузаXXI стагоддзеЯн БаршчэўскіЭліптычная крывая21 красавікаПраспект Жукава (Мінск)РадзімаВасіль Аляксеевіч ЖуковічАвантуры Пранціша ВырвічаМазырНоGott mit unsМлекакормячыяМячэць Султана КабусаШчасцеЯн Павел IМікола ТатурДзікае паляванне караля Стаха (фільм)ЯнсенізмЯзэп Нарцызавіч ДраздовічКрэўская уніяБеларускі лацінскі алфавітСаюз змагароў за вызваленне ЛітвыQR-кодСэм УортынгтанВітаўтЛявон ВольскіAvesБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяАлесь ПетрашкевічСімвалАтлатльСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьДыфтэрыяВярбаТом ТыкверСінільная кіслатаАсвальда МарцінесКалядыЕфрасіння ПолацкаяФуэртэвентураЯнка БрыльVII Усебеларускі народны сходЖураўліны крыкВіртуальная машына🡆 More