Іван Пташнікаў: пісьменнік

Іва́н Мікала́евіч Пта́шнікаў (7 кастрычніка 1932, в.

Задроздзе, Плешчаніцкі раён, цяпер у Лагойскім раёне — 28 ліпеня 2016) — беларускі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1978) за аповесць «Найдорф»

Іван Пташнікаў
Іван Пташнікаў: Біяграфія, Творчасць, Бібліяграфія
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 кастрычніка 1932(1932-10-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 2016(2016-07-28)[…] (83 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства СССРБеларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Жанр апавяданне, аповесць, раман
Мова твораў беларуская
Дэбют верш «На полі родным» (1952)
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» медаль Францыска Скарыны
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Да вайны скончыў 3-ы класы Задроздзенскай пачатковай школы. Пасля вайны — Крайскую сямігодку (1948), Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ (1957). Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957—1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958—1962), з 1962 — рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Член СП БССР (з 1959).

У 2005 годзе І. Пташнікаў перажыў інсульт, пасля гэтага не мог сам хадзіць і з дому яго выводзілі толькі ў шпіталь. Меў творчыя задумы, даваў інтэрв'ю, але, з уласных словаў, не меў сіл пісаць. Памёр 28 ліпеня 2016 года ў сваёй кватэры ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска.

Творчасць

Дэбютаваў у 1952 годзе вершам «На родным полі». Першая кніга «Зерне падае не на камень» (1959). Аўтар раманаў «Чакай у далёкіх Грынях» (1962), «Мсціжы» (1970), «Алімпіяда» (1984), аповесцей «Лонва» (1965), «Тартак» (1968), «Найдорф» (1975), шматлікіх апавяданняў.

Творчая прыхільнасць І. Пташнікава — вясковая тэматыка, веданне паўсядзённага побыту, звычаяў, псіхалогіі вяскоўцаў, здольнасць аўтара грунтоўна і ўсебакова паказаць дыялектыку характараў, праўду рэальных абставін. У яго апавяданнях («Алёшка», «Алені», «Бежанка») і ў аповесці «Лонва» упершыню пачала праяўляцца асаблівая ўвага да ўнутранага стану чалавека, загучаў матыў вайны ў чалавечых лёсах. Тэма вайны займае ў творчасці пісьменніка значнае месца. Трагедыі спаленых разам з людзьмі вёсак, такіх, як Дальва («Тартак»), барацьба партызанаў і беларусаў супраць акупантаў («Найдорф»), антываенны пафас многіх апавяданняў сведчаць пра тое, што вайна ў І. Пташнікава свая, перажытая ў дзяцінстве.

Бібліяграфія

  • 1957 — апавяданне "Чачык"
  • 1959 — апавяданне "Не па дарозе"
  • 1959 — зборнік апавяданняў "Зерне падае не на камень"
  • 1960 — раман "Чакай у далёкіх Грынях"
  • 1964 — аповесць "Лонва"
  • 1966 — зборнік апавяданняў "Сцяпан Жыхар з Сцешыц" ("Алёшка", "Алені", "Уцякачка", "Агні" і інш.)
  • 1967 — аповесць "Тартак"
  • 1970 — раман "Мсціжы"
  • 1975 — аповесць "Найдорф"
  • 1983 — апавяданне "Эфка"
  • 1984 — раман "Алімпіяда" ("Воблакі шасцідзясятых")
  • 1987 — апавяданне "Львы"
  • 1988 — апавяданне "Арчыбал"
  • 1996 — эскіз "Ірга каласістая"
  • 1997 — апавяданне "Францужанкі"
  • 1998 — апавяданне "Тры пуды жыта"
  • 1999 — апавяданне "Пагоня"
  • 2001 — "Ненапісаная аповесць"
  • 2004 — апавяданне "Аскепак зоркі"

Прызнанне

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1983). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесць «Найдорф».

Выбраная бібліяграфія

  • Тартак / Пташнікаў І. — Мн.:, Мастацкая літаратура, 2000.
  • У зб.: Сена на асфальце. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2016. — («Бібліятэка выбраных твораў»).

Зноскі

  • http://nn.by/?c=ar&i=174470
  • Naša Nìva — 1991. — ISSN 1819-1614; 1819-1630
  • Памёр пісьменнік Іван Пташнікаў — nashaniva.by, 29.07.2016, 10:14
  • Памёр пісьменьнік Іван Пташнікаў — svaboda.org, 29.7.2016
  • Каго страціла Беларусь у 2016 годзе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2017. Праверана 12 мая 2017.
  • Пташнікаў І. Тартак…
  • Пташников И. Н. Зерна падают не на камень: Повесть и рассказы / Пер. А. Еремушкин. — М., 1963.
  • Пташников И. Н. Зерна падают не на камень: Повесть и рассказы / Пер. А. Еремушкин. — М., 1963.
  • Пташников И. Н. Лонва : Повесть и рассказы : [Авториз. пер. с белорус. / Ил.: Е. Кулик]. — Мн.: Беларусь, 1967. — 368 с. — 70 000 экз.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Іван Пташнікаў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Іван Пташнікаў БіяграфіяІван Пташнікаў ТворчасцьІван Пташнікаў БібліяграфіяІван Пташнікаў ПрызнаннеІван Пташнікаў Выбраная бібліяграфіяІван Пташнікаў ЛітаратураІван Пташнікаў СпасылкіІван Пташнікаў1932201628 ліпеня7 кастрычнікаЗадроздзеЗаслужаны работнік культуры Беларускай ССРЛагойскі раёнПлешчаніцкі раёнПісьменнік

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Марцін КухтаАповесцьДыялектная моваСвая моваЗлучнікМарфалогія мовыРэнесанс у БеларусіДжордж Вашынгтан КарверДзень ЗямліСаюз пісьменнікаў СССРБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяМікалай Пракопавіч МіхалапХод каралевы (міні-серыял)Дудка беларускаяМіхась ЗарэцкіУніверсітэт Султана КабусаСінонімыНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеСімвалДыктынавыяЕва ВежнавецКніга прарока Данііла24 красавікаНясвіжскі палацава-паркавы комплексІпацій ПацейАндрэй Аляксандравіч УцюрынПрылівы і адлівыПокуцьАльбуцьАзартная гульняПавел УсаўІван МележБум-Бам-ЛітАлесь ПетрашкевічВіктар КазькоДаброРадзіма мая дарагаяЧасопісЯнсенізмСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБеларуская ВікіпедыяАхова птушак БацькаўшчыныСяргей Паўлавіч АбламейкаАнатоль Сяргеевіч КазлоўГербы гарадоў БеларусіПаводка ў Казахстане (2024)Дзве душыКінгсвудскі ўніверсітэтПомнік Якубу Коласу (Мінск)Вінцэнт Дунін-МарцінкевічАрфаграфіяБу ВідэрбергЗвязда (Пухавіцкі раён)Універсітэт Святой Марыі (Калгары)Адольф ГітлерКруасанПечы (Барысаў)Алег Антонавіч ЛойкаГётэбаргВасіль БыкаўМайк ПенсТрагедыя ў НалібокахАлесь КажадубІван ПташнікаўДобрапісХведар Хведаравіч ГурыновічРадзімаМіхась ПазнякоўАтамная арбітальРоберт КаспарыСунApraxiaСтольРагнеда РагвалодаўнаСацыяльны дарвінізмБраніслаў Адамавіч Тарашкевіч🡆 More