Дзве Душы

Дзве душы — аповесць Максіма Іванавіча Гарэцкага.

Твор апавядае пра лёс памешчыка Ігната Абдзіраловіча. Твор зрабіў вялікі ўплыў на беларускую філасофію. У прыватнасці Ігнат Канчэўскі, пры напісанні праграмнага эсэ беларускай філасофіі «Адвечным шляхам» узяў як псеўданім прозвішча галоўнага героя «Дзвюх душ» — Ігнат Абдзіраловіч.

Дзве душы
Жанр аповесць
Аўтар М. Гарэцкі
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1918—1919
Дата першай публікацыі 1919
Электронная версія
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах

Сюжэт

У 1890 годзе пан Абдзіраловіч вяртаецца з балю, каб пабачыць свайго сына Ігналіка. У лесе разбойнікі нападаюць на памешчыка і забіваюць яго жонку. Узятая ў двор памешчыка да яго сына Малання мяняе панскае дзіця сваім. Прапаршчык Ігнат захварэў на фронце. Яго адпраўляюць лячыцца ў Маскву, пасля — на Каўказ, дзе Ігнат знаёміцца з дачкою купца Макасеева Аляю і з князем Гальшанскім. Князь на беларускім сходзе казаў, што ў беларусаў няма класавай барацьбы. Ігнат Абдзіраловіч абурыўся гэтым, падкрэсліў існаванне антаганізму класаў на тэрыторыі Беларусі, чым перацягнуў сход на свой бок. Затым Ігнат ад’язджае ў Беларусь, дзе некаторы час жыве ў настаўніка Мікалая. На мітынгу Абдзіраловіч спаткаў Сухавея, які сваімі прамовамі пытаўся прабудзіць нацыянальную свядомасць беларусаў, аднак бальшавік Гаршчок схіляе народ на свой бок. Васіль, які з’яўляецца сапраўдным панскім сынам, жыве ў Маскве, працуе на фабрыцы. Разам з Гаршчком ён б’ецца на баку бальшавікоў. Ігната захопліваюць бальшавікі, аднак яго ратуе Васіль. Белагвардзеец Гарэшка пад прозвішчам Гарэліка працуе разам з бальшавікамі і душыць сялянскія паўстанні, каб дыскрэдытаваць савецкую ўладу. Тым часам Мікалай і Сухавей арыштаваны. Настаўніца Іра бароніць іх. Ігнат і Васіль спрабуюць выратаваць беларускіх дзеячаў ад расстрэлу. Гарэлік меў задачу пераправіць архімандрыта за мяжу, аднак Гаршчок здзекаваўся над манахамі ў падвале. Гарэлік забівае Гаршчка і ўцякае за мяжу. Савет урачыста хавае Гаршчка.

Водгукі

У рэцэнзіі, апублікаванай у часопісе «Рунь», адзначаецца, што твор чытаецца лёгка, хоць аўтар і ўжывае шмат магілёўскіх дыялектызмаў.

У рэцэнзіі на кнігу Антон Луцкевіч адзначае, што аналізуючы і абрысоўваючы Ігната Абдзіраловіча, аўтар твора не раскрывае вобраз Васіля. Галоўны герой не мае пад сабой грунту, на які ён мог бы стаць. Вайна і хвароба з’яўляюцца прычынамі, якія характарызуюць няздольнасць галоўнага героя зрабіць жыццёвы выбар. Рэцэнзент крытыкуе аўтара за празмернае ўжыванне дыялектызмаў. Антон Луцкевіч адзначае, што, нягледзячы на ўсе недахопы, аповесць цікавая і варта ўвагі.

Значэнне аповесці

Твор з’явіўся на самым пачатку станаўлення нацыянальнай класікі і станоўча паўплываў на яе далейшае развіццё. Максім Гарэцкі меў мужнасць сказаць праўду аб рэвалюцыі і сутнасці бальшавізму. Вобразы Гарэшкі і Гаршчка далёкія ад грамадскіх інтарэсаў і тым больш інтарэсаў беларускага адраджэння. Менавіта вобразы бальшавікоў сталі прычынай замоўчвання твора на працягу многіх дзесяцігоддзяў.

Аповесць перакладзена на нямецкую мову. У 2014 годзе выдавецтва «Гугольц» апублікавала кнігу «Zwei Seelen» у перакладзе Норберта Рандаў разам з сястрой Гундулай і Уладзімірам Чапегам, на якую нямецкія сродкі масавай інфармацыі адгукнуліся рэцэнзіямі.

Уплыў на культуру

Твор зрабіў вялікі ўплыў на беларускую філасофію. Ігнат Канчэўскі падпісаў эсэ «Адвечным шляхам» прозвішчам галоўнага героя аповесці — Ігнат Абдзіраловіч.

У красавіку 2016 года ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля «Дзве душы» паводле аповесці Максіма Гарэцкага ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна, аўтарамі інсцэніроўкі аповесці з’яўляюцца Максім Клімковіч і Уладзіслаў Ахроменка.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Дзве Душы 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме

Tags:

Дзве Душы СюжэтДзве Душы ВодгукіДзве Душы Значэнне аповесціДзве Душы Уплыў на культуруДзве Душы ЛітаратураДзве Душы СпасылкіДзве ДушыІгнат КанчэўскіАдвечным шляхамМаксім Іванавіч Гарэцкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Мастацкі стыльРагнеда РагвалодаўнаЧас UnixМарыя АнтуанетаАлесь АдамовічДом урада (Мінск)Напалеон ОрдаПомнік літары «Ў»Полацкі езуіцкі калегіумХрыстос прызямліўся ў ГародніУладзімір Георгіевіч МулявінУладзімір Іванавіч КарызнаДагаворБярнард БукаткаКарла ТальявініНафтаПрыгоннае праваПрыназоўнікБеларусьБелая РусьШчасцеВіцебскАндаракПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Сцяг БеларусіБрэсцкая вобласцьПаводкі ў краінах Персідскага заліва (2024)BingУладзімір СцяпанПарыж (Беларусь)Васіль Ісакавіч ТалашПрыслоўеЧарнаярскі раёнЗапазычаныя словыБраніслаў Адамавіч ТарашкевічПолацкае княстваФранцыск Скарына100 найвялікшых беларускіх песеньPornhubКастусь КаліноўскіБеларуская дэтэктыўная прозаГалоўная старонкаПагром незалежных медыя ў Беларусі (2021)РыфмаКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяПошукавая аптымізацыяHippomane mancinellaБеларускі алфавітАстравецВінцэнт Дунін-МарцінкевічБалтыйскі домРаскіданае гняздо (п’еса)Маўнт-Элісанаўскі ўніверсітэтРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаЭлектронікаВілейка26 красавікаМінская вобласцьРасліныМы, беларусыАтрыйШыман КанарскіЗлучаныя Штаты АмерыкіЮрый Анатольевіч РыдкінАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаЧорны замак АльшанскіКантрольны нумар Бібліятэкі КангрэсаТрагедыя ў НалібокахЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьМіхась БельскіІгарыўка (Канатопскі раён)Фрэдэрыктанскі ўніверсітэт25 красавіка🡆 More