Добрапіс

«До́брапіс» — шматфункцыянальны моўны сэрвіс з інтэрфейсам на беларускай мове ад тэлеканала Белсат, які ўключае ў сабе праверку арфаграфіі беларускай мовы, канвертар лацінкі і базу іншамоўных найменняў.

Правярае арфаграфію ў афіцыйным правапісе і ў альтэрнатыўнай літаратурнай норме.

Добрапіс
Добрапіс
Добрапіс
URL dobrapis.belsat.eu
Камерцыйны не
Тып сайта моўны сэрвіс
Рэгістрацыя няма
Мова(-ы) беларуская
Уладальнік тэлеканал «Белсат»
Аўтар Зміцер Саўка
Пачатак працы 2015 год
Бягучы статус дзеючы
Чысты прыбытак няма

Гісторыя

Праект стварыў у 2015 годзе беларускі мовазнаўца Зміцер Саўка разам з моўнай службай тэлеканала Белсат і з чыннай дапамогай валанцёраў, у тым ліку праграміста Алеся Булойчыка. Пачатковая мэта — аўтаматычнае выпраўленне памылак у журналісцкіх тэкстах супрацоўнікаў тэлеканала. Першапачаткова моўны сэрвіс «Добрапіс» быў размешчаны на дамене dobrapis.info.

На 2018 год слоўнікавая база складалася з больш за 1,5 мільёна слоў і славаформ акадэмічным правапісам і 1,2 мільёны тарашкевіцай. Акрамя таго, сэрвіс утрымліваў базу з 38 тысяч іншамоўных уласных імён, адаптаваных на беларускую мову з дзясяткаў іншых моў. База папаўняецца натуральным чынам — тымі пазіцыямі, якіх патрабуе час. 2 жніўня 2018 года «Добрапіс» перамясцілі на паддамен тэлеканала «Белсат» dobrapis.belsat.eu. Разам з блакіроўкай сайта «Белсата» ў Беларусі са жніўня 2020 года сайт «Добрапісу» таксама застаўся заблакаваны.

Апісанне

Дапамагае пазбавіцца памылак у тэксце, напісаным па-беларуску ці афіцыйным, ці альтэрнатыўным правапісам (у якасці стандартнага загружаецца раздзел «Афіцыйны правапіс»). Правярае правапіс толькі ў межах аднога слова.

Дазваляе пошук беларускага асваення іншамоўных найменняў (імёны, прозвішчы, тапонімы, назвы краін, арганізацый, фірм, спартыўных каманд і г.д.).

Канвертар лацінкі дапамагае карыстальнікам у правільным зваротным пераводзе кірылічных тэкстаў (у тым ліку беларускіх уласных імён) у лацінкавыя.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Добрапіс ГісторыяДобрапіс АпісаннеДобрапіс СпасылкіДобрапісБеларуская моваБелсатЛацінка беларускаяТарашкевіца

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Кастусь ЦвіркаЯхвеЭнцыклапедыяНджаменаСерыя тарнада на поўдні даліны Місісіпі (2023)ШасцідзясятнікіБаявік (кінажанр)Руская ВікіпедыяТрасянкаУзбуйненне БССРКрыж Ефрасінні ПолацкайЛандшафтны заказнікГісторыя беларускай мовы1 красавікаУрад Беларускай Народнай РэспублікіВенаАўтамагістраль АмурКірыла ТураўскіСлава КораньПаўночная вайна (1700—1721)Яўхім Фёдаравіч КарскіБярозка (часопіс)Францішак БагушэвічМоваБеларускі лацінскі алфавітСлуцкВінцэнт Дунін-МарцінкевічАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўНаш крайРада Беларускай Народнай РэспублікіЙКантонскі дыялектСёмухаАзёры БеларусіЕва ВежнавецПольская моваСвіслацкая гімназіяМарыэль ГуашэльВялесXMPPЕўропаГомельКалумбійскае песаПятро ВасючэнкаБеларусы45ГерманіяВадзім КабанчукБанк ДабрабытУільям ШэкспірСінгапурЗавеі, снежаньУзброеныя сілы Вялікага Княства ЛітоўскагаПятрусь БроўкаРэжым ЛукашэнкіЯлтаХанс Крысціян АндэрсенБалгарыяЛашанцыСацыялістычная Савецкая Рэспубліка БеларусіБукакэНадвор’еМузей старажытнабеларускай культурыІранПотэрБарані (Астравецкі раён)Жук-геркулесПавел Антонавіч ШурмейАлесь Мікалаевіч КарлюкевічЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2010)Факультэт пачатковай адукацыі БДПУ імя М. ТанкаМаша і МядзведзьМарс🡆 More