Рэжым Лукашэнкі

Рэжы́м Лукашэ́нкі — аўтарытарны персаналісцкі палітычны рэжым у Беларусі, усталяваны Аляксандрам Лукашэнкам, які трымае ўладу праз фальсіфікацыі выбараў і тэрор насельніцтва пры фінансавай, вайсковай і інфармацыйнай падтрымцы Расіі.

Рэжым Лукашэнкі
Аўтазак са сцягам рэжыму Лукашэнкі і схаваным нумарным знакам у час пратэстаў 2020 года.

Прыйшоўшы да ўлады на папулісцкай хвалі праз першыя прэзідэнцкія выбары 1994 года ў Беларусі, Лукашэнка не меў ні згуртаванай каманды, ні праграмы развіцця краіны і адразу скіраваў намаганні на згортванне дэмакратычных працэсаў, умацаванне асабістай улады і селекцыю савецкага бюракратычнага апарату як сваёй апоры.

На думку экспертаў, у Беларусі склаўся гэтак званы «сацыяльны дагавор» паміж аўтакратыяй і шырокім грамадствам, калі грамадзяне адмаўляліся ад актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці, а рэжым забяспечваў нядрэнны паводле постсавеціх мерак узровень жыцця і свабоду перамяшчэння.

Ні адны выбары ў Беларусі пасля лістапада 1996 года не прызнаны місіямі БДІПЧ АБСЕ як дэмакратычныя і адпаведныя ўзятым краінай міжнародным абавязацельствам. Абвешчаныя пасля ўсіх выбараў афіцыйныя вынікі былі моцна сфальсіфікаваны, хаця, на думку многіх экспертаў, Лукашэнка меў значную электаральную падтрымку і да 2020 года з вялікай імавернасцю мог перамагаць на выбарах і без фальсіфікацый, але з меншымі вынікамі.

Напярэдадні выбараў 2020 года міністр замежных спраў Уладзімір Макей заяўляў, што «рэжым моцны, спакойны» і перамен у Беларусі не дапусціць («сітуацыя будзе пад кантролем»), Макей неаднакратна паўтараў тэзіс пра ўстойлівасць рэжыму для ўнутранай аўдыторыі і замежных дыпламатаў.

На 78-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН (19—26 верасня 2023) міністр замежных спраў Сяргей Алейнік выказаўся супраць ужывання да рэжыму Лукашэнкі азначэння «рэжым», характарызаваў гэта як «астракізм у ААН», назваў «абразамі і непаважлівай лексікай».

Зноскі

Літаратура

Tags:

Аляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаАўтарытарызмБеларусьПалітычны рэжымРасіяТэрор

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

XboxБаладаГасцінец (дарога)Беларускія ручнікіКрасавікМностваЧарнобыльРагачоўЧэмпіянат свету па футболе 1930ИЗбіццё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савета БеларусіАркадзь Барысавіч ЭскінЛіберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)Крэўская уніяБеларуская моваСяргей Міхайлавіч СівецGoogle MapsУладзімір СцяпанНовая зямля (паэма)Сымон-музыкаГісторыя МінскаДакладныя навукіOxyspirura petrowiСезон 2010/2011 «Мінска-2006-2»Плошча Перамогі (Мінск)VII Усебеларускі народны сходКруасанЕва ВежнавецСцяг БеларусіМіхась СтральцоўНовасібірскТэпінгСкарбСучаснасцьКастусь ЦвіркаФразеалагізмДзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі БеларусьІдэяІлюмінаваны рукапісЗмітрок Змітравіч МарозаўМагіла льва (паэма)Аляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаБаранавічыСпіс памерлых у 2024 годзеHenningsomyces candidusАляксандр БаршчэўскіКацярына Станіславаўна Хадасевіч-ЛісаваяКансерваваны смехМарыя Магдалена РадзівілПраспект Незалежнасці (Мінск)Зянон Станіслававіч ПазнякБеларуская літаратураІнданезіяГрамадскі транспартKufar.byГомельская вобласцьБеларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяПрылівы і адлівыДыялектная моваНясвіжскі палацава-паркавы комплексІгар Хведаравіч СідарукКазахстанБеларуская энцыклапедыяЛеанард Габрыэль ПацейMolchat DomaМайк ПенсАзербайджанЭгідаПалавы актМарцін КухтаГенадзь БураўкінСвята-Міхайлаўская царква (Сынкавічы)Навум Якаўлевіч ГальпяровічВермахтВільнюс🡆 More