Баранавічы: горад у Беларусі

Бара́навічы (трансліт.: Baranavičy) — горад абласнога падпарадкавання ў Брэсцкай вобласці, цэнтр Баранавіцкага раёна.

Знаходзіцца ў міжрэччы Шчары і яе прытоку Мышанкі, за 206 км ад Брэста. Вялікі чыгуначны і аўтамабільны вузел. Насельніцтва каля 171 тыс. чал. (2024).

Горад
Баранавічы
Баранавічы: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Першая згадка
Плошча
54,7 км²
Вышыня цэнтра
193 м
Насельніцтва
171 361 чалавек.
Нацыянальны склад
беларусы — 82,17 %,
рускія — 9,73 %,
палякі — 2,47 %,
украінцы — 1,59 %,
іншыя — 4,04 %
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Паштовы індэкс
225320, 225401, 225402, 225404, 225406—225411, 225413, 225415—225417
Аўтамабільны код
1
СААТА
1410000000
Афіцыйны сайт
Баранавічы на карце Беларусі ±
Баранавічы (Беларусь)
Баранавічы
Баранавічы (Брэсцкая вобласць)
Баранавічы

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Баранавічы згаданы пад 1627 годам у тэстаменце Ганны Еўфрасінні Сяняўскай, дачкі ваяводы троцкага Аляксандра Хадкевіча, яна перадала маёнтак Мыш ў Навагародскім павеце Вялікага княства Літоўскага, у складзе з Баранавічамі іншымі вёскамі, у спадчыну свайму сыну, такім чынам Баранавічы сталі ўладаннем роду Сяняўскіх.

У 1666 годзе маёнтак Мыш разам з Баранавічамі набыў кашталян новагародскі Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі, які ў 1667 годзе заснаваў у Мышы езуіцкі калегіюм і перадаў яму сярод іншых зямельных уладанняў Баранавічы. У Баранавічах дзейнічала місійная станцыя езуітаў. За права валодаць Баранавічамі з езуітамі судзіліся Мікалай Геранім Сяняўскі і Г. Любамірскі, у 1683 годзе яны захапілі Мыш і навакольныя вёскі. На моцы судовых пастаноў Баранавічы зноў перайшлі ў валоданне Сяняўскіх. У 2-й палове XVIII стагоддзя Баранавічы перайшлі да Масальскіх і Несялоўскіх.

Расійская імперыя

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай Імперыі.

Развіццё Баранавіч як горада звязана з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі і яе чыгуначнай станцыі Баранавічы (названай ад вёскі), уведзенай у эксплуатацыю ў лістападзе 1871 года. Вакол станцыі ўзнік пасёлак, які ў сярэдзіне 1880-х гадоў налічваў каля 1,5 тыс. жыхароў, 120 дамоў. У маі 1884 года пасёлку нададзены статус мястэчка пад назвай Развадова (ад прозвішча ўладальніцы мясцовага маёнтка Развадоўскай). У снежні 1884 годзе пачаў дзейнічаць участак чыгункі Вільня—Лунінец—Пінск, новая станцыя Баранавічы Палескай чыгункі стала другім цэнтрам фарміравання горада. Пасёлак, што пачаў фарміравацца вакол станцыі, атрымаў назву Новыя Баранавічы. У 1890-я годзе пасёлкі аб’ядналі. Паводле перапісу 1897 года ў Баранавічах 8 718 жыхароў, 834 будынкі, 4 прадпрыемствы, двухкласныя школы чыгуначнікаў і дабрачыннага таварыства.

У рэвалюцыю 1905—1907 гадоў адбылося выступленне рабочых і салдатаў 1905 года. Напярэдадні Першай сусветнай вайны працавалі тры цагельныя, маслабойны, два лесапільныя, чыгуналіцейны заводы, тры фабрыкі млынавых жорнаў.

Першая сусветная вайна

У пачатку Першай сусветнай вайны ў Баранавічах размяшчалася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. З верасня 1915 года акупіраваны германскімі войскамі. У ваколіцах Баранавічаў праходзіла лінія фронту. У чэрвені—ліпені 1916 года рускія войскі правялі Баранавіцкую аперацыю, але расійскі наступ быў няўдалы. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля адыходу немцаў 5 студзеня 1919 года ўстаноўлена савецкая ўлада, Баранавічы ў складзе Савецкай Беларусі. З 6 лютага 1919 года горад, цэнтр Баранавіцкага павета Мінскай губерні, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны 18 сакавіка 1919 года польскі атрад кавалерыі пад кіраўніцтвам маёра Уладзіслава Дамброўскага адбіў Баранавічы з рук бальшавікоў. Польскія войскі здабылі вялікую колькасць зброі, амуніцыі, іншых ваенных рэсурсаў, а таксама ўзялі ў палон шматлікіх бальшавіцкіх салдат. У ліпені 1920 года Баранавічы былі заняты бальшавікамі, але з верасня 1920 года ізноў акупіраваны польскімі войскамі.

У складзе Польскай Рэспублікі

Паводле Рыжскага міру з 1921 года Баранавічы з Заходняй Беларусі трапілі ў склад Польшчы, дзе былі цэнтрам Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. У 1924 годзе збудаваны драўляны касцёл Узвіжання Святога Крыжа. У горадзе пастаўлены, раней за варшаўскі, Помнік-магіла невядомага жаўнера. У 1938 годзе пачала працаваць радыёстанцыя Польскае Радыё Баранавічы, адной з мэт якой было супрацьстанне савецкай радыёпрапагандзе. У Баранавічах мела сядзібу брыгада КАП «Навагрудак», якая дзейнічала ў 1924—1937 гадах.

Баранавічы былі месцам дыслакацыі 2-й Навагрудская брыгады кавалерыі, у склад якой ўваходзілі: 25-ы полк уланаў вялікапольскіх (размяшчаўся ў Пружанах), 26-ы полк уланаў вялікапольскіх (ў Баранавічах), 27-ы полк уланаў імя караля Стэфана Баторага (у Нясвіжы), 4-ы полк стральцоў конных (у Плоцку), 9-ы дывізіён артылерыі коннай. У 1936—1939 гадах камандзірам брыгады быў Уладзіслаў Андэрс.

Другая сусветная вайна

З пачаткам Другой сусветнай вайны і паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь 17 верасня 1939 года на тэрыторыі Баранавіцкага павета здзяйсняліся рабункі і забойствы, ахвярамі былі заможныя грамадзяне і супрацоўнікі польскай адміністрацыі. У Баранавічах кіраўнік магістрата Ян Венгжын сфарміраваў міліцыю, якая дзейнічала да прыходу ў горад Чырвонай Арміі, што адбылося цягам таго ж дня, але дзякуючы гэтай міліцыі горад быў адным з нешматлікіх месцаў Заходняй Беларусі, дзе напачатку паходу Чырвонай Арміі не было пагромаў.

З лістапада 1939 года горад у БССР, са снежня 1939 года — цэнтр Баранавіцкай вобласці. Дзейнічалі Баранавіцкі абласны драматычны тэатр, Баранавіцкі настаўніцкі інстытут.

З 27 чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года Баранавічы акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты зрабілі ў горадзе яўрэйскае гета, куды сагналі каля 15 тысяч яўрэяў Баранавічаў і навакольных вёсак. У дамах № 54 і 56 па Віленскай вуліцы і ў доме № 111 па вул. Шашэйнай з красавіка 1942 года па чэрвень 1944 года існавалі лагеры (спецыяльныя адборачныя пункты) для адпраўкі цывільнага насельніцтва на прымусовыя работы ў нацысцкую Германію. Штомесяц вывозілася па 300—400 чалавек. На станцыі Баранавічы-Цэнтральныя з сакавіка 1943 да ліпеня 1944 гадоў дзейнічаў лагер для грамадзянскага насельніцтва.

Супраць акупацыйных улад дзейнічалі Баранавіцкая акруговая антыфашысцкая арганізацыя і Баранавіцкае гарадское патрыятычнае падполле. Падчас акупацыі было знішчана ад 22 да 30 тысяч яўрэяў Баранавічаў і наваколля.

У складзе БССР

З 1954 года — у Брэсцкай вобласці, цэнтр Навамышскага, з 1957 года — Баранавіцкага раёнаў.

У другой палове 1940-х гадоў кіраўніцтва БССР стварала цяжкасці ў арганізацыі выезду жыхароў Баранавічаў, якія не хацелі жыць у СССР і імкнуліся з’ехаць у Польшчу ў яе пасляваенных межах. Улады стварылі паняцце асоба народжаная на тэрыторыі Беларусі. Такіх асоб аўтаматычна лічылі беларусамі і адмаўлялі ім у праве вызначэння сваёй нацыянальнасці паводле мовы або веравызнання. Пазней выезд у Польшчу для такіх асоб быў немагчымы. Польскія члены беларуска-польскай камісіі ў Баранавічах пісалі ў сваёй справаздачы: «беларускі бок… не гледзячы на тое, што ён сам бачыць і чуе… безумоўна вырашае, што яны беларусы, бо яны тут нарадзіліся».

8 сакавіка 1956 года ў гарадскую мяжу ўключаны вёскі Свяцілавічы і Храсты Балабанавіцкага сельсавета, 14 сакавіка 1962 года — вёска Жлобін Каўпеніцкага сельсавета, 27 лютага 1978 года — хутар Храсты Навамышскага сельсавета, вёска Баранавічы і частка вёскі Вялікая Каўпеніца Каўпеніцкага сельсавета.

У незалежнай Беларусі

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 2012 года № 306 «Аб некаторых пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна» вёскі Анісімавічы, Бараўцы, Зорная, Узногі, а таксама часткі аграгарадка Русіно, вёсак Антанова, Гірава, Дубава, Вялікая Каўпеніца, Малая Каўпеніца, Прыазёрная і Янова Баранавіцкага раёна перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Баранавічам. Такім чынам тэрыторыя горада павялічана на 30,4 кв.км, а насельніцтва на 8000 чалавек.

У 2020 годзе ў Баранавічах, як і ў іншых гарадах Беларусі адбывалася вялікая колькасць масавых акцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Адной з самых масавых акцыі быў «Марш за свабоду» 16 жніўня 2020 года.

Насельніцтва

Баранавічы: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка

Дэмаграфія

  • сярэдзіна 1880-х гадоў— 1 500 чал.;
  • 1897 год — 8 718 чал.
  • 1912 год — 30 000 чал.;
  • 1939 год — 27 000 чал.;
  • 1959 год — 58 100 чал.;
  • 1970 год — 101 500 чал.;
  • 2006 год — 167 900 чал.;
  • 2009 год — 168 240 чал. (перапіс);
  • 2016 год — 179 122 чал.;
  • 2017 год — 179 439 чал.;
  • 2024 год — 171 361 чал.

Рэлігія

Большая частка вернікаў у Баранавічах — хрысціяне розных канфесій. Самыя вялікія хрысціянскія грамады:

У Баранавічах дзейнічаюць касцёлы Узвіжання Святога Крыжа, Маці Божай Фацімскай, Святога Зыгмунта, царквы Покрыва Багародзіцы, Аляксандра Неўскага і Святых Жонак-Міраносіц, а таксама некалькі пратэстанцкіх цэркваў.

У горадзе дзейнічае 21 рэлігійная грамада, 1 манаская грамада і 1 дабрачынная рэлігійная місія, якія належаць да 11 канфесій.

Эканоміка

Баранавічы: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
гасцініца Гарызонт
Баранавічы: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Электрастанцыя ў Баранавічах

Галоўныя галіны прамысловасці — машынабудаванне (Баранавіцкі станкабудаўнічы завод ЗАТ «Атлант», РУВП «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», 558-ы авіяцыйны рамонтны завод), лёгкая (Баранавіцкая швейная фабрыка), харчовая (ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», Баранавіцкі хлебазавод). Іншыя буйныя прадпрыемствы: ААТ «Бархім», УП «Блік», УП «Завод Энергадэталь», УП «Мэблевая фабрыка „Лагуна“» і іншыя. Гасцініцы «Гарызонт», «Камсамольская», «Свіцязь» і інш.

Аб’ём экспарту — 83 млн дол. ЗША (2005). Пастаўкі ў больш як 40 краін свету (60 % — у Расію).

Баранавічы — буйны чыгуначны вузел, у горадзе размешчана 14 структурных падраздзяленняў (прадпрыемстваў) Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, у т.л. станцыя Баранавічы-Паўночныя.

Геаграфія

Баранавічы размешчаны на Баранавіцкай раўніне ў міжрэччы Шчары і яе прытока Мышанкі. Перапад вышынь не перавышае 20 м. Сярэдняя вышыня цэнтра над узроўнем мора — 193 м. Горад выцягнуты з паўднёвага-захаду на паўночны-ўсход уздоўж чыгункі, якая злучае Брэст і Мінск. Найбліжэйшыя райцэнтры — Ляхавічы, Слонім, Нясвіж, Навагрудак і Ганцавічы. Плошча горад — 54,7 км² (2024). Прыкладная шчыльнасць насельніцтва — 3128 чалавек на км² (2024).

Праз выгоднае геаграфічнае размяшчэнне, Баранавічы сталі буйным вузлом найважнейшых чыгунак і аўтамабільных дарог. Паблізу Баранавіч таксама ідзе магістральнагы газаправод. У горадзе развітая сістэма энерга- і водазабеспячэння, у ваколіцах спрыяльныя ўмовы для сельскай гаспадаркі. У Баранавічах размешчаны шэраг буйных прамысловых прадпрыемстваў.

На 1 студзеня 2019 года ў Баранавічах зарэгістравана 81 829 легкавых аўтамабіляў. У горадзе жыве прыкладна 146 678 паўналетніх жыхароў. Такім чынам, на кожнага другога паўналетняга жыхара ў сярэдні прыпадае легкавы аўтамабіль.

Баранавічы не толькі адзін з буйнейшых гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва (8 месца ў Беларусі, але і адзін з важнейшых прамысловых, культурных і адукацыйных цэнтраў краіны.

Станам на пачатак 2021 года, у Баранавічаў было 24 гарады-пабрацімы.

Культура

Штогод праводзіцца рэспубліканскі фестываль духавай музыкі «Беларускія фанфары».

Адукацыя

У Баранавічах дзейнічае 16 сярэдніх, 3 музычныя, мастацкая і харэаграфічная школы, 5 гімназій і 1 ліцэй.

Таксама Баранавічы у дзейнічаюць установы прафесійна-тэхнічнай асветы:

  • Баранавіцкі прафесійна-тэхнічны каледж сферы абслугоўвання
  • Баранавіцкі тэхналагічны каледж Белкаапсаюзу
  • Баранавіцкі прафесійны ліцэй машынабудавання
  • Баранавіцкая прафэсійна-тэхнічны каледж будаўнікоў № 61

З вышэйшых адукацыйных устаноў ў Баранавічах толькі Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт (БарДУ)

СМІ

Турыстычная інфармацыя

Баранавічы: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
«Лодачкі» адна з папулярных мясцовых страў. Гатаванне

Славутасці

Сакральная архітэктура

Гістарычная забудова

Помнікі

Страчаная спадчына

Баранавічы: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Каталіцкая капліца
  • Каталіцкая капліца (пач. XX ст.)
  • Царква (пач. XX ст.)
  • Царква могілкавая (пач. XX ст.)

Вядомыя асобы

Партнёрскія гарады

Гл. таксама

Зноскі



Спасылкі

Tags:

Баранавічы ГісторыяБаранавічы НасельніцтваБаранавічы ЭканомікаБаранавічы ГеаграфіяБаранавічы КультураБаранавічы АдукацыяБаранавічы СМІБаранавічы Турыстычная інфармацыяБаранавічы СлавутасціБаранавічы Вядомыя асобыБаранавічы Партнёрскія гарадыБаранавічы Гл. таксамаБаранавічы ЗноскіБаранавічы СпасылкіБаранавічыІнструкцыя па транслітарацыіБаранавіцкі раёнБрэстБрэсцкая вобласцьМышанка (рака)Шчара

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Кангрэс Злучаных Штатаў АмерыкіЗмітрок Змітравіч МарозаўХод каралевы (міні-серыял)Леанід Лявонцьевіч ЛаўрэшАчэрэтынэСяргей Паўлавіч АбламейкаДзве душыБрэст.tgЧорны замак АльшанскіЗалог ПяцілеткіАляксандр Бекіравіч СмольскіІгар Мікалаевіч КулікоўТарас Рыгоравіч ШаўчэнкаГанна Сяргееўна КурнікаваПётр Кірылавіч КашавойБеларуская Народная РэспублікаМірскі замакКаласы пад сярпом тваімСімвалізмКіеўЛітаратурная прэмія імя Аркадзя КуляшоваРудня (Пухавіцкі раён)Літоўскія паходы да 1270 годаВадзянікНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеМіжнародны дзень памяці пра Чарнобыльскую катастрофуВагінальны сексМар’ян ДуксаСінільная кіслатаGoogleСядзібны дом (Клімавічы)Крамбамбуля (напой)Максім БагдановічХраналогія суданскага канфлікту (2023)Крыж Ефрасінні ПолацкайІгар Міхайлавіч ПракаповічМікалай ЦудатворацДжон ТраволтаСаюзная ДзяржаваЧэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2019Альпійская баладаСэрца на далоніНясвіжскі палацава-паркавы комплексСкаўцкі рухЧовен з ПесэАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаНасыцкУварванне Расіі ва Украіну (з 2022)АсінаАндрэй Хрыстафоравіч БелабоцкіБрачыслаў (князь полацкі)Вянок (зборнік)Белая сітаўкаСхема БЧББачная зорная велічыняМіхась ПазнякоўЗайменнікАтамная арбітальНовая зямля (паэма)ШэраньВань (прозвішча)ВялесПітэр ФондаДыялекты беларускай мовыПрылівы і адлівыЗШАЛітаратура і мастацтва (газета)Нацыянальны інстытут адукацыіЛотацьБеларусь у складзе Расійскай імперыіСлуцкі поясПраспект Незалежнасці (Мінск)🡆 More