Слонім: горад у Беларусі

Сло́нім (трансліт.: Slonim) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Слонімскага раёна, на рацэ Шчары пры ўпадзенні ў яе Ісы.

За 148 км на паўднёвы ўсход ад Гродна; чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Ваўкавыск. Аўтамабільнымі дарогамі звязаны з Баранавічамі, Івацэвічамі, Ружанамі, Зэльвай, Дзятлавам. Насельніцтва 49 441 чалавек (2018).

Горад
Слонім
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1252
Плошча
  • 46 км²
Вышыня цэнтра
156 ± 1 м і 134 м
Насельніцтва
  • 48 907 чал. (1 студзеня 2024)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1562
Паштовыя індэксы
231800
Аўтамабільны код
4
СААТА
4254501000
Афіцыйны сайт
Слонім на карце Беларусі ±
Слонім (Беларусь)
Слонім
Слонім (Гродзенская вобласць)
Слонім

Гісторыя

Летапісныя назвы Услонім, Васлонім, магчыма, паходзілі ад слова «услон» — заслон, у значэнні перадавога ўмацавання на важным кірунку.

Паводле археалагічных даследаванняў, на месцы сучаснага горада ёсць два гарадзішчы XI стагоддзя на абодвух берагах Шчары, магчыма, яны і былі тымі ўмацаваннямі ад якіх узнікла назва паселішча.

Час узнікнення Слоніма пэўна невядомы. Быццам паводле польскага гісторыка XV стагоддзя Яна Длугаша, у 1040 годзе кіеўскі князь Яраслаў Уладзіміравіч «сустрэўся на палях слонімскіх з літоўцамі, перамог іх так, што затым, калі ён праехаў Літву да самага Нёмана, прымусіў яе на пэўны час падпарадкавацца», таму, на думку некаторых аўтараў, калі былі «палі слонімскія», мусіў быць і сам Слонім. Такім чынам, у некаторых гістарычных даведках пра Слонім з’явіўся 1040 год, як час заснавання горада па першай згадцы ў крыніцах. Такую дату дае ў «Апісанні горада Слоніма» (1891) М. Мілакоўскага, «Нарыс гісторыі горада Гродна» (1934) Годэля Гольдберга, таксама і слонімскі гісторык-краязнавец Сяргей Чыгрын. Аднак яшчэ Васіль Супрун не знайшоў у перавыданнях Яна Длугаша згадак пра «слонімскія палі». Шэраг даследчыкаў, у тым ліку Васіль Герасімчык, Сяргей Ёрш, лічаць спасылку на Длугаша гістарыяграфічнай памылкай, узніклай у XIX стагоддзі. Паводле Сяргея Ярша, паход «1040 года Яраслава Мудрага ў наш рэгіён быў. Але няма ніякіх вартых даверу пісьмовых сведчанняў, што ў той час ужо існаваў Слонім. 1040 год, як і 1044-ы, і 1036-ы, на жаль, нельга лічыць за першую згадку нашага горада».

З XII стагоддзя, відаць, на Замчышчы — цяпер гарадзішча ў цэнтры горада на правым беразе Шчары — было драўлянае ўмацаванне. У XII—XIII стагоддзях паселішча ўжо было горадам з высокай матэрыяльнай культурай, развітымі рамёствамі і гандлем. У звязку з барацьбой галіца-валынскіх і літоўскіх князёў за Панямонне горад быў аб’ектам ваенна-палітычных дзеянняў, неаднаразова пераходзіў ад адных князёў да другіх. У 1240-я гады Панямоннем авалодаў літоўскі князь Міндоўг, які перадаў Слонім свайму сыну Войшалку. Галіца-валынскія войскі Данілы і Васількі Раманавічаў спрабавалі падначаліць гэтыя землі, у 1252 годзе адбыўся іх вялікі паход на Панямонне. Войшалк перадаў княжанне Раману Данілавічу, пры гэтым даў «Новгород от Миндовга», а Слонім у ліку іншых гарадоў — «от себе». Гэта падзея і лічыцца першай пэўнай згадкай Слоніма ў крыніцах — у Іпацьеўскім летапісе пад 1252 годам. Паводле мірнага дагавора 1254 года землі Панямоння засталіся за Літвой. У 1276 годзе галіца-валынскія князі зноў захапілі Слонім. У 1280-я гады, як паведамляе Іпацьеўскі летапіс, горадам правіў «князь вослонимский» Васілька.

Умацаваным цэнтрам Слоніма быў Верхні замак на левым беразе Шчары. У 1340 годзе Слонім ва ўладанні Манівіда (старэйшага сына Гедзіміна), у 1345 годзе горад адыйшоў да троцкага князя Кейстута Гедзімінавіча. У 1382 годзе — уласнасць Вітаўта. «У 1388 г. вялікі князь літоўскі Вітаўт, які хацеў развіць заняпалыя гаспадарча літоўскія гарады і павялічыць іх насельніцтва, даў яўрэям прывілей жыць у літоўскіх гарадах і займацца там гандлем і рамёствамі. Яўрэі пачынаюць тады сяліцца ў літоўскіх гарадах, у тым ліку і ў Слоніме. Напачатку XV стагоддзя ў Слоніме паяўляецца невялікае яўрэйскае паселішча, якое з цягам стагоддзяў павялічваецца і шмат у чым прычыняецца развіццю горада».

Слонімская харугва ўдзельнічала ў Грунвальдскай бітве 1410 года. Пазней вялікі князь Вітаўт пасяліў каля Слоніма татараў, з таго часу у горадзе з’явілася асобнае татарскае паселішча, пазней вядомае як Татарская вуліца (цяпер вуліца Кірава).

З 1413 года Слонімскае княства было ператворана ў Слонімскі павет і ўвайшло ў Троцкае ваяводства ВКЛ. У 1483 годзе велікакняжацкім намеснікам быў літоўскі падскарбі Солтан Аляксандравіч, у 1492 годзе намеснікам назначаны літоўскі падскарбі Ян Літавор Храптовіч.

У 1490 годзе Казімір Ягелончык будуе ў горадзе першы касцёл (потым на яго месцы збудаваны мураваны касцёл Св. Андрэя (1775).

З 1500 года Слонім — цэнтр Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. У 1506 годзе быў горад разбураны крымскімі татарамі на чале з Менглі-Гірэем, стары замак больш не аднаўляўся. З 1508 года — цэнтр Слонімскага староства. Слонімскім намеснікам быў назначаны Васіль Глінскі па мянушцы Сляпы. У 1520 годзе, пры намесніку Яну Мікалаевічу Радзівілу, на левым беразе Шчары пабудаваны новы «Верхні замак, які хоць і нагадваў традыцыйнае абарончае ўмацаванне, больш прыстасоўваўся пад адміністрацыйны цэнтр. З пераносам замка на левабярэжжа канчаткова перамясціўся і цэнтр горада. Ранейшы ж цэнтр паступова траціў сваё значэнне, і правабярэжжа горада атрымала назву Замосця (з XVI стагоддзя)». У 1529 годзе была пабудавана драўляная Пятніцкая царква.

У 1531 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары даў Слоніму гарадское самакіраванне па магдэбургскім праве, пацверджанае ў 1591 годзе Жыгімонтам Вазам (скасавана ў 1776 годзе). Горад меў свой герб з 1591 года: у сінім полі барочнага шчыта залаты леў трымае ў лапе сярэбраны герб «Ліс» (родавы герб Сапегаў). З мая 1558 года паводле граматы вялікага князя Жыгімонта ІІ Аўгуста праводзіліся два кірмашы штогод, развіваецца рамяство. У першай палове XVI стагоддзя ў Слоніме было 22 рамесныя спецыяльнасці: бляхары, ігольнікі, гваздзільшчыкі, замочнікі, залатых і сярэбраных спраў майстры і інш. Узніклі цэхавыя рамёствы. З 1556 года пачалі дзейнічаць гарадскі і земскі суды, збіраліся павятовыя сеймікі.

Абарончыя збудаванні — слонімскія замкі — размяшчаліся на левым беразе ракі Шчара. Верхні замак быў умацаваным цэнтрам сярэднявяковага горада, знаходзіўся на ўзвышшы. Побач з Верхнім размяшчаўся Ніжні замак, які быў абкружаны земляным валам і вадзяным ровам. Слонім не меў уласна гарадскіх умацаванняў. З паўднёвага захаду горад акружалі высокія ўзвышшы, што панавалі над ваколіцай. На сутыку гандлёвых шляхоў была размешчана сістэма ўмацаванняў з цэркваў і кляштараў, якая запірала ўезды і выезды з горада. На тэрыторыі замка размяшчаліся каралеўская адміністрацыя, сядзібы феадалаў, заезны дом, канюшні, праваслаўныя і каталіцкія храмы.

З 1560 года Слонім становіцца ўласнасцю маршалка Рыгора Валовіча, з 1586 года — канцлера літоўскага Льва Сапегі. «Новы староста спрыяў уздыму культуры і прамысловасці горада, яго палітычнай значнасці. Побач з замкам, на беразе Шчары, Сапега ўзвёў мураваны палац, названы пазней яго імем. Там па хадайніцтву старосты са студзеня 1597 года праходзілі генеральныя сеймікі ВКЛ… Праводзіліся тыя сеймікі ў Слоніме аж да 1685 года. Тут адбываліся і сеймікі павятовыя, дзе выбірался паслы на сеймікі генеральныя.

У гэты час пры замку існавалі неблагая бібліятэка і архіў. Парупіўся Сапега і аб дабраўпарадкаванні прымакаўшых да замка вуліц, аб прывядзенні ў належны стан мастоў і дарог. Пры яго гаспадаранні былі насыпаны новыя грэблі і дамбы. У 1595 годзе ён аднавіў знішчаны крымскімі татарамі ў 1506 годзе адзіны каталіцкі касцёл на Замосці. Пісьмовыя крыніцы згадваюць аб вялікай колькасці існаваўшых тады ў Слоніме праваслаўных цэркваў. Па волі старосты і частковы за яго кошт былі ўзведзены і шыкоўныя заезныя дамы… Не без захадаў і клопату Сапегі з 1605 года Слонім атрымаў права „склада“, што абавязвала купцоў, якія везлі праз горад тавары, спыняцца і гандляваць імі. У тым жа 1605 годзе Леў Сапега заснаваў тут першы ткацкі цэх».

У 1613 годзе ў горадзе адбылося некалькі вялікіх пажараў, якія нанеслі яму значныя страты. У 1630 годзе быў заснаваны кляштар бернардзінцаў. У 1633 годзе старостай стаў падканцлер літоўскі Казімір Леў Сапега (сын Льва Сапегі). У 1639 годзе на левым беразе ракі Шчара каралеўскі сакратар А. Радван заклаў фундамент мураванага касцёла бернардзінцаў Святой Тройцы. У 1635 годзе Я. С. Сапега заснаваў кляштар канонікаў латэранскіх. Кляштарны комплекс знаходзіўся на краі Рыначнай плошчы. У 1640-я гады ў Слоніме існаваў кляштар бернардзінак, заснаваны К. Юдзіцкай-Салятыцкай. У 1642 годзе ў стылі барока была пабудавана сінагога. З 1645 года існаваў драўляны касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі, які згарэў у 1656 годзе. У 1670—1696 гадах быў пабудаваны мураваны касцёл пад ранейшай назвай.

У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад быў спустошаны. Паводле тагачаснай габрэйскай хронікі «Tit Hajawen» казацкае войска выразала ў Слоніме некалькі соцень яўрэйскіх сем’яў. Заняпад горадаў дайшоў да такой ступені, што ў 1678 годзе Гарадзенскі сейм вырашыў вызваліць горад ад усіх падаткаў на карысць каралеўскай казны.

У 1709—1725 гадах тут дзейнічала місія Навагрудскага езуіцкага калегіума, у 1725—1773 гадах — Езуіцкая рэзідэнцыя (Слонім). Пры рэзідэнцыі быў канвікт (інтэрнат) для дзяцей збяднелай шляхты. У 1745 годзе з цэглы была пабудавана капліца святога Дамініка. У сярэдзіне XVIII стагоддзі ў цэнтры Слоніма была ўзведзена ратуша.

Новы ўздым Слоніма звязаны з дзейнасцю Слонімскага старасты Міхала Казіміра Агінскага. У 2-ой палове XVIII стагоддзя ён заснаваў тут рэзідэнцыю, адкрыў друкарню, стварыў капэлу, тэатральную трупу, пры якой працавалі балетная і музычная школы. Слонімская музычная школа існавала ў 1770—1780-я гады пры тэатры Агінскага. У школе навучаліся хлопчыкі і дзяўчынкі, у т.л. прыгонныя, з мэтай падрыхтоўкі спевакоў і музыкантаў для тэатра і капэлы Агінскага. З 1777 года існаваў невялікі балетны ансамбль (8 чалавек), падрыхтаваны балетмайстрам Ноакам. У 1781 годзе пад яго кіраўніцтвам укамплектавана Слонімская балетная школа (у 1785 годзе — 18 вучняў, пасля 1790 яшчэ больш). Спачатку сярод вучняў пераважалі дзеці прыдворных музыкантаў, пазней — прыгонных сялян.

Сучаснікі звалі Слонім «Палескімі Афінамі». Былі пабудаваныя прадпрыемствы па вытворчасці шаўковых тканін, дываноў і шэраг іншых, прыстань для рачных судоў. У канцы XVIII стагоддзя кампаноўку гораду вызначала Замкавая плошча (пляц Льва Сапегі) з радыяльна адыходнымі трактамі на Мінск, Вільню (Моўчадскі тракт) і Гродна. З XV стагоддзя Замкавы тракт, потым Дзярэчынскі тракт, злучаў з гарадскім цэнтрам праз масты на Шчары левабярэжную частку гораду і прыгарадную вёску Панасоўку. Пад 1796 годам у горадзе ўжо існавалі і былі занесеныя ў гарадскі план будынкі палацавага комплексу М. Агінскага.

З 1795 года Слонім знаходзіцца ў складзе Расійскай імперыі і з’яўляецца цэнтрам губерні. У 1801 годзе як цэнтр павета ўвайшоў у Гродзенскую губерню.

У 1799 годзе ўрад Расійскай імперыі аднавіў пабудову Агінскага канала, на якім у 1804 годзе было адкрыта суднаходства. Узрасла прамысловая і гандлёвая роля горада. У 1806 годзе Войцех Пуслоўскі заснаваў папяровую фабрыку «Альбярцін».

У чэрвені 1812 года Слонім быў акупіраваны французскімі войскамі. Пры адступленіні французскіх войскаў адбыўся Слонімскі бой, калі рускі атрад на чале з генералам Е. І. Чапліцам разбіў французскі полк гвардзейскіх уланаў Яна Канопкі і заняў горад.

У 1843—1855 гадах у Слоніме дзейнічала медзеапрацоўчая фабрыка.

У 1886 годзе праз горад прайшла чыгунка Баранавічы — Беласток. Пры будаўніцтве чыгункі былі цалкам зрэзаныя замкавае ўзвышша на правым беразе Шчары і суседні яўрэйскі могільнік — найстарэйшы ў горадзе. У 1896—1946 гадах дзейнічаў Слонімскі лесапільны завод. У 1890—1914 гадах дзейнічала фабрыка хустак (з 1913 — фабрыка коўдраў).

Падчас Першай сусветнай вайны акупаваны нямецкімі войскамі (1915), разбураны. У 1919—1920 гадах заняты польскімі войскамі. З 1921 года Слонім у складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр павета. З 1939 года ў складзе БССР. У гэтым жа годзе пачала працаваць арцель «Чырвоная зара», на базе якой у 1960 годзе заснавана Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў. З 1940 года Слонім — цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці.

У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты знішчылі ў горадзе і раёне 42 тыс. чалавек. У лістападзе 1942 — ліпені 1944 гадоў у Слоніме дзейнічала Слонімская раённая антыфашысцкая арганізацыя.

У 1954 годзе Слонім як цэнтр раёна ўключаны ў склад Гродзенскай вобласці.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 15 893 чал.
  • XX стагоддзе: 1973 год — 32,5 тыс. чал.; 1995 год — 53,1 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2001 год — 51,6 тыс. чал.; 2010 год — 48,8 тыс. чал.; 2015 год — 49 334 чал.; 2016 год — 49 528 чал.; 2017 год — 49 513 чал.; 2018 год — 49 411 чал.; 2018 год — 49 113 чал.

Эканоміка

У горадзе больш за 20 прадпрыемстваў машынабудавання і металаапрацоўкі, мэблевай, цэлюлозна-папяровай, харчовай, лёгкай і іншых галін прамысловасці. Цэнтр турызму. Гасцініца «Шчара». Санаторый-прафілакторый «Сонечны». Горад уключаны ў турыстычна-экскурсійныя маршруты «Каменны летапіс Панёмання», «На радзіму Тадэвуша Касцюшкі», «Архіпелаг Сапегаў», «Сядзібы, палацы, замкі», «Архітэктурныя помнікі Слоніма».

У 1813—1905 гадах у горадзе працавала Альбярцінская суконная памешчыцкая фабрыка.

Культура

Слонім: Гісторыя, Насельніцтва, Эканоміка 
Слонімскі раённы краязнаўчы музей імя Іосіфа Іосіфавіча Стаброўскага

Горад — старажытны цэнтр мастацкага ткацтва.

Адукацыя

У горадзе працуюць 10 сярэдніх школ, гімназія, ліцэй. Слонімскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці, Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж, Слонімскі дзяржаўны політэхнічны прафесійны ліцэй.

СМІ

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Крыніцы

  • Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  • а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Милаковский М. Описание города Слонима. Гродно: Типография Губернского правления, 1891. С. 7.
  • а б Goldberg Godel. Zarys dziejów miasta Słonima. Słonim, 1934. S. 9.
  • Чыгрын Сяргей. Слонім і ваколіца. Мінск: Кнігазбор, 2014. С. 5.
  • а б в Супрун Васіль. Дзеі над Шчарай (з гісторыі зямлі Слонімскай). Слонім: Слонімская друкарня, 2000. С. 43.
  • Ёрш Сяргей. Хто ж першы згадаў пра «палі Слонімскія» у 1040 годзе? // Слонімскі край. № 2 (36). С. 1-6.
  • а б Слонім // Гарады і вёскі Беларусі. Гродзенская вобласць. Кніга ІІІ. — С. 345.
  • ПСРЛ, СПб, 1843. Т.2. С.209.
  • а б в г д е ё ж БелЭн 2002.
  • а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — с. 90.
  • а б в Беларусь 1995.
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Дучыц Л. Слонімскі ідал // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн. : БелЭн
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Слонім, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Слонім ГісторыяСлонім НасельніцтваСлонім ЭканомікаСлонім КультураСлонім АдукацыяСлонім СМІСлонім СлавутасціСлонім Страчаная спадчынаСлонім Вядомыя асобыСлонім Гл. таксамаСлонім КрыніцыСлонім ЛітаратураСлонім СпасылкіСлонімІвацэвічыІнструкцыя па транслітарацыіІса (рака)БаранавічыБеларусьВаўкавыскГродзенская вобласцьГроднаДзятлаваЗэльваРужаныСлонім (станцыя)Слонімскі раёнШчара

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Сяргей Васілевіч БесарабЗвязда (Пухавіцкі раён)Караль ШыманоўскіСкаўцкі рухЯнсенізмИДзікае паляванне караля СтахаStreit Group CougarPornhubМарская міляБудзьма беларусамі!МТБанкПлошча Перамогі (Мінск)Вялікае Княства ЛітоўскаеВіктар Канстанцінавіч ГардзейАксіптыліСяргей Аляксандравіч ПадсасонныЗакаханасцьАлесь КажадубРасліныГаліна Аляксандраўна БарташэвічЦэльсАлаіза ПашкевічЗінаіда Іосіфаўна ДудзюкВасіль ЦяпінскіПадляшшаАлесь ПетрашкевічАхова птушак БацькаўшчыныБульбаАркаСаюз беларускіх пісьменнікаўСтольЧорны буселАксітацынСтоўбцыВасіль БыкаўВон (Антарыа)Уладзімір НякляеўЗубр у БеларусіУладзімір Мінавіч МазгоДжордж Вашынгтан КарверКлас ТунбергУвасабленнеАнатоль Сяргеевіч КазлоўІван ЧыгрынаўРасстралянае адраджэннеГрэцкі арэхБеларуская моваПастаянная запамінальная прыладаПімен ПанчанкаПрылівы і адлівы100 найвялікшых беларускіх песеньМухамор чырвоныПалавы актВожык (часопіс)Аляксандр Мікалаевіч КосінецУладзімір Уладзіміравіч СаулічПошукавая аптымізацыяЗбіццё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савета БеларусіГерб ГомеляАнатоль Канстанцінавіч КлышкаМонктанскі ўніверсітэтКватэра-майстэрня Казіміры ІлаковічРыфмаХартыя'97Новы годАдам ГлобусМатрыца (фільм)Ана ІванавічАгат — электрамеханічны заводЭль-НіньёБарысаўСродкі вытворчасціВячаслаў Уладзіміравіч АдамчыкЛіберальна-дэмакратычная партыя (Беларусь)Навум Якаўлевіч Гальпяровіч🡆 More