Жыгімонт Ваза

Жыгімонт Ваза, у Польшчы Зыгмунт III (20 чэрвеня 1566 — 30 красавіка 1632) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1587—1632), кароль шведскі (1592—1599).

Сын караля Швецыі Юхана III Вазы і Кацярыны Ягелонкі, дачкі Жыгімонта Старога.

Жыгімонт III Ваза
Sigismund
Жыгімонт Ваза. Карціна Пітэра Паўля Рубенса
Жыгімонт Ваза. Карціна Пітэра Паўля Рубенса
Жыгімонт Ваза
кароль польскі і вялікі князь літоўскі Сцяг
жнівень 1587 — 19 красавіка 1632
Каранацыя снежань 1587
Папярэднік Стэфан Баторый
Пераемнік Уладзіслаў IV
кароль Швецыі, Готаў і Вендаў Сцяг
17 лістапада 1592 — 24 ліпеня 1599
Дэвіз Pro jure et populo
(За справядлівасць і народ)
Каранацыя 19 лютага 1594
Папярэднік Юхан III
Пераемнік Карл IX
Нараджэнне 20 чэрвеня 1566(1566-06-20)[…]
Смерць 19 (29) красавіка 1632 (65 гадоў)
Месца пахавання
Род Ваза
Бацька Юхан III
Маці Кацярына Ягелонка
Жонка Ганна Аўстрыйская і Канстанцыя Аўстрыйская[d]
Дзеці Уладзіслаў Ваза, Ян II Казімір Ваза, John Albert Vasa[d], Karol Ferdynand Vasa[d], Alexander Charles Vasa[d], Anna Catherine Constance Vasa[d] і Anne Marie Vasa[d]
Веравызнанне Каталіцтва
Дзейнасць мецэнат, манарх
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў горадзе Грыпсгольм у Швецыі. 3 1568 года спадчыннік шведскага трона. Абраны польскім каралём на элекцыйным сойме 1587 года, пасля смерці Стэфана Баторыя, дзякуючы падтрымцы Ганны Ягелонкі, канцлера і вялікага гетмана кароннага Яна Замойскага. Перамог іншага кандыдата, аўстрыйскага эрцгерцага Максіміліяна. Але на элекцыйным сойме не было паслоў ад ВКЛ. Каб дамагчыся падтрымкі сваёй кандыдатуры ў ВКЛ, 28 студзеня 1588 года зацвердзіў новую рэдакцыю Статута.

Унутраная палітыка

Намагаўся аднавіць пазіцыі каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай, але гэта не дало жаданых вынікаў. Падтрымаў Берасцейскую унію 1596 года. Аднак, вымушаны быў спрыяць прыняццю пастаноў соймаў Рэчы Паспалітай 1609, 1618 і 1631 гадоў, якія гарантавалі правы праваслаўных. Збліжэнне Жыгімонта Вазы з Габсбургамі выклікала ў Польшчы незадавальненне большасці шляхты. Кароль акружыў сябе езуітамі, іншаземцамі і вузкім колам магнатаў. Намаганні Жыгімонта Вазы ўвесці ў Рэчы Паспалітай абсалютную манархію, спадчыннасць трона, зменшыць ролю соймавых паслоў выклікалі незадавальненне шляхты. Пасля рокашу 1606 года Сойм зацвердзіў шляхецкія вольнасці, непарушнасць абрання караля і пастаянную прысутнасць сенатараў дзеля кантролю за яго дзеяннямі.

Замежная палітыка

Арыентаваўся на Габсбургаў і Свяшчэнную Рымскую імперыю, што было замацавана дзвюма шлюбамі з аўстрыйскімі эрцгерцагінямі, сёстрамі, Ганнай і Канстанцыяй. У 1592 годзе пасля смерці Юхана III заняў шведскі трон. Палітыка аднаўлення пазіцый каталіцкай царквы ў Швецыі цалкам правалілася. У 1599 годзе шведская пратэстанцкая групоўка скінула яго з трона і абрала рэгентам, а з 1604 года і каралём, яго дзядзьку Карла IX. Да канца свайго жыцця Жыгімонт Ваза імкнуўся вярнуць сабе шведскую карону, уцягнуў Рэч Паспалітую ў доўгі канфлікт са Швецыяй. Падтрымліваў прапанову групоўкі магнатаў і шляхты аб ажыццяўленні аб’яднання Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай на правах трэцяга ўдзельніка федэрацыі разам з Польшчай і ВКЛ. Падтрымаў Ілжэдзмітрыя I, Ілжэдзмітрыя II, даваў ім дапамогу і дазволіў вербаваць войска ў ВКЛ і Польшчы. У 1600 годзе пачаў вайну Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў. Войска Рэчы Паспалітай здабыла перамогу ў Кірхгольмскай бітве 1605, аднак скарыстаць з поспеху з-за нешматлікасці не здолела, і вайна працягвалася. Пасля запрашэння царом Васілём Шуйскім у Маскоўскае княства шведскага корпуса дзеля барацьбы з войскамі Ілжэдзмітрыя II пачаў вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гг.. У выніку паражэння маскоўскага войска каля Клушына ў 1610 годзе Васіль Шуйскі быў скінуты з трона, маскоўскія баяры і гараджане абвясцілі царом сына Жыгімонта Вазы — Уладзіслава.

Жыгімонт Ваза спрабаваў праводзіць актыўную палітыку на поўдні. Падтрымліваў імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі супраць Чэхіі і Трансільваніі, што выклікала пастаянныя напады на Украіну і поўдзень Польшчы саюзнікаў Трансільваніі — крымскіх татараў і туркаў. У 1620 годзе польскае войска было разбіта туркамі ля Цацоры. Але ў Хоцінскай бітве 1621 года войска Рэчы Паспалітай атрымала перамогу над імі, якая аднак не была выкарыстана.

Замежныя і ўнутраныя палітычныя планы Жыгімонта Вазы не ўдаліся, шмат у чым яго палітыка спрыяла далейшаму заняпаду Рэчы Паспалітай.

Гл. таксама

Зноскі

  • Sigismund III Vasa // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • а б в г д е ё Östergren S. Sigismund — С. 160. Праверана 10 студзеня 2017.
  • а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Жыгімонт Ваза, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Жыгімонт Ваза Унутраная палітыкаЖыгімонт Ваза Замежная палітыкаЖыгімонт Ваза Гл. таксамаЖыгімонт Ваза ЛітаратураЖыгімонт Ваза СпасылкіЖыгімонт Ваза1566158715921599163220 чэрвеня30 красавікаЖыгімонт СтарыКацярына ЯгелонкаПольшчаШвецыяЮхан III

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    МанголіяЗабруджваннеТворны склонЧасціны мовыФэндомГарады-героіЛіса (рэперка)КіншасаАмністыя (фільм)Максім Танк1978Азёры Беларусі1706ВырайМіхаіл БачылаБеларуская энцыклапедыяРучнікУладзімір КараткевічКастусь КаліноўскіАляксандр Фёдаравіч ГарцуеўГроднаАндрэй ПачобутЯхвеКельцкі крыжРаскіданае гняздо (п’еса)Нобелеўскія лаўрэаты з БеларусіМаскоўскі дзяржаўны будаўнічы ўніверсітэтМасква17 лютагаСарган II1991Саудаўская АравіяБеларускія татарыАляксей ДудараўАлесь БачылаБеларускі нацыяналізмБаранавічыІнтэрнэтЛекавыя расліныДжон Рональд Руэл ТолкінБрагінВейшнорыяВікісховішчаУкраінаСтарыя ДарогіНіл Гілевіч27 сакавікаЛявон ВольскіЕжы ГедройцАсіміляцыя (мовазнаўства)Андрэй МакаёнакБеларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайныЮрась СвіркаЕўропаТочка BYБеларуская Народная РэспублікаЛатвіяАбу НувасШвагерАнглійская моваТэрмін41Кастэль-НуоваЗнак бядыІранБеларускі алфавітНікала Леанар Садзі КарноКантонскі дыялектГульня тронаў (раман)🡆 More