Трансільванія

Трансільванія, Сяміграддзе — гістарычная і геаграфічная вобласць, якая ахоплівае паўночна-заходнюю частку сучаснай Румыніі.

Назва вобласці існуе з рымскіх часоў і паходзіць ад лацінскіх trans silva або ultra silvas (за лесам). У вобласці пражываюць румыны, немцы, венгры і іншыя этнічныя групы.

Трансільванія
Трансільванія на карце Румыніі

Назва

Назва Трансільванія ўвайшла ў старажытнарымскую геаграфію ў I—III ст. да н. э., як назва адной з абласцей (Transilvania), якія складалі рымскую правінцыю Дакію. Назву Сяміград (ням.: Siebenbürgen — Сямігорад) вобласць атрымала ад немцаў, якія пачалі сяліцца тут у 12 ст.

Гісторыя

Трансільванія 
Гістарычны герб Трансільваніі

У антычнасць Трансільванію засялялі дакі, у 106271 гг. Трансільванія была рымскай правінцыяй (тады яна падверглася частковай раманізацыі), пасля заваявана готамі, гетамі, аварамі і балгарамі, з 6 ст. у Трансільванію пачалі перасяляцца славяне. З канца 9 ст. Трансільванія была заваявана венграмі, з пачатку 11 ст. стала часткай Венгерскага Каралеўства, у складзе якога мела шырокую аўтаномію. З 10 ст. у Трансільваніі пачалі сяліцца венгры (з канца 11 ст. ва Усходняй Трансільваніі венгерскія вольныя сяляне, так званыя секеі), з 12 ст. — немцы.

Пасля распаду Венгерскага Каралеўства Трансільванія аформілася, як аўтаномнае княства (15411687) пад пратэктаратам Асманскай імперыі. У 17 ст. Трансільванія была аб'ектам змагання паміж Асманскай і Аўстрыйскай імперыямі. У 16991867 гг. Трансільванія - правінцыя Аўстрыі, пасля Венгрыі, з 1918 г. Трансільванія - частка Румыніі (у 19401944 паўночная частка адышла да Венгрыі). Частка, якая адышла да Румыніі, не мае ніякага адміністрацыйна-палітычнага статуту, вобласць падзелена на 16 акруг.

Эканоміка

Трансільванія багатая карыснымі выкапнямі, асабліва частыя жалеза, марганец, золата, медзь, прыродны газ, соль і сера.

Ёсць цяжкая, хімічная і тэкстыльныя галіны прамысловасці. Сельская гаспадарка, вінная вытворчасць і садаводства — важныя заняткі. Драўніна — іншы каштоўны рэсурс.

Трансільванія складае прыблізна 35 % валавога ўнутранага прадукта Румыніі і мае валавы ўнутраны прадукт на чалавека прыблізна 11 500 $, што прыблізна на 10 % вышэй чым агульны румынскі лік.

Гарады

Трансільванія 
Панарама Сібіу

Самы вялікі горад Трансільваніі гэта — Клуж-Напока (318 027). Астатнія: Сігішаара (317 651), Брашоў (283 901), Арадзя (206 527), Арад (172 824), Сібіу (155 045), Тыргу-Мурэш (149 577), Бая-Марэ (137 976) і Сату-Марэ (115 630).

Насельніцтва

Па апошніх даных перапісу ў Трансільваніі пражываюць:

Пераважную большасць насельніцтва складаюць румыны, але ў акругах Харгіта (85 %), Кавасна (74 %) і Мурэш значны лік складаюць секеі (венгерская этнічная група).

У перыяд з 19521968 ва Усходняй Трансільваніі існавала — Венгерская аўтаномная вобласць. Галоўным горадам вобласці быў горад Тыргу-Мурэш з пераважна венгерскім насельніцтвам, сёння асноўным насельніцтвам горада з'яўляюцца румыны.

Цікавыя месцы

Трансільванія 
Замак Бран

Гл. таксама

Літаратура

Tags:

Трансільванія НазваТрансільванія ГісторыяТрансільванія ЭканомікаТрансільванія ГарадыТрансільванія НасельніцтваТрансільванія Цікавыя месцыТрансільванія Гл. таксамаТрансільванія ЛітаратураТрансільваніяВенгрыНемцыРумыныРумынія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Гарадзенская ратушаПлошча Незалежнасці (Мінск)Нацыянальная бібліятэка БеларусіАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаЗыбіцкая вуліцаЮлія Анатолеўна АрцюхРасійскі дзяржаўны інстытут сцэнічных мастацтваўНацыянальны характарNode.jsБрэстКупалінка (песня)Інстытут беларускай культурыОўруч26 красавікаЗлучнікЕва ВежнавецНёманКанюшынаБеларуская фантастычная прозаАчэрэтынэЛюдміла РублеўскаяПрамысловасцьСекс без пранікненняАфарызмПлошча Перамогі (Мінск)Пулемецкае возераМечыслаў ПароўскіГарбузЮрый Анатольевіч РыдкінМедаль Францыска СкарыныЛітаратурныя жанрыКірыл Трафімавіч МазураўКірыла ТураўскіВасіль ВіткаСхема БЧБМужыцкая праўдаЯраслаў Сільвестравіч ПархутаНазоўны склонВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Дзень ПерамогіMicrosoft OfficePawaМірскі замакБеларускія народныя танцыСправа студэнтаў і выкладчыкаў ВНУКарлес ПучдэмонВіктар МарціновічКатоўскае (возера)Статуты Вялікага Княства ЛітоўскагаГарады БеларусіУярЭякуляцыяРамантызмАндрэй МакаёнакКіеўГенадзь Пятровіч ПашкоўБалада25 красавікаАдвечным шляхамЛюбоўПомнік літары «Ў»Вацлаў ЛастоўскіРудабелкаСпіс беларускіх імёнМіхась БашлакоўКіслародВялікае Княства ЛітоўскаеБеларуская вёскаЯн ЧыквінСпіс вуліц МінскаФрэдэрыктанскі ўніверсітэтБеларусьРаіса Андрэеўна Баравікова🡆 More