Золата

Золата (лац.: Aurum) Au — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 79.

Бліскучы жоўты метал.

79 ПлацінаЗолатаРтуць
Перыядычная сістэма элементаўВадародГелійЛітыйБерылійБорВугляродАзотКіслародФторНеонНатрыйМагнійАлюмінійКрэмнійФосфарСераХлорАргонКалійКальцыйСкандыйТытанВанадыйХромМарганецЖалезаКобальтНікельМедзьЦынкГалійГерманійМыш’якСеленБромКрыптонРубідыйСтронцыйІтрыйЦырконійНіёбійМалібдэнТэхнецыйРутэнійРодыйПаладыйСераброКадмійІндыйВолаваСурмаТэлурЁдКсенонЦэзійБарыйЛантанЦэрыйПразеадымНеадымПраметыйСамарыйЕўропійГадалінійТэрбійДыспрозійГольмійЭрбійТулійІтэрбійЛютэцыйГафнійТанталВальфрамРэнійОсмійІрыдыйПлацінаЗолатаРтуцьТалійСвінецВісмутПалонійАстатРадонФранцыйРадыйАктынійТорыйПратактынійУранНептунійПлутонійАмерыцыйКюрыйБерклійКаліфорнійЭйнштэйнійФермійМендзялевійНобелійЛаўрэнсійРэзерфордыйДубнійСіборгійБорыйХасійМейтнерыйДармштадтыйРэнтгенійКаперніцыйУнунтрыйУнунквадыйУнунпентыйУнунгексійУнусептыйУнуноктый
Перыядычная сістэма элементаў
79Au
Уласцівасці атама
Імя, сімвал, нумар Золата/Aurum (Au), 79
79 Золата
196,967
4f145d106s1

Фізічныя ўласцівасці

Чыстае золата — мяккі метал жоўтага колеру. Чырванаватае адценне некаторым вырабам з золата, напрыклад, манетам, надаюць прымешкі іншых металаў, у прыватнасці, медзі. У тонкіх плёнках золата прасвечвае зялёным. Золата валодае выключна высокай цеплаправоднасцю і нізкім электрычным супраціўленнем.

Золата — вельмі цяжкі метал: шчыльнасць чыстага золата — 19321 кг/м ³ (шар з чыстага золата дыяметрам 46 мм мае масу 1 кг). Сярод металаў па шчыльнасці займае шостае месца: пасля осмію, ірыдыю, рэнію, плаціны і плутонію. Высокая шчыльнасць золата палягчае яго здабычу. Самыя простыя тэхналагічныя працэсы, такія, напрыклад, як прамыванне на шлюзах, могуць забяспечыць вельмі высокую ступень вымання золата з прамыўной пароды.

Золата — вельмі мяккі метал: цвёрдасць па шкале Моаса ~ 2.5, па Брынелю 220—250 Мпа (параўнальная з цвёрдасцю пазногця).

Золата з’яўляецца высокапластычным металам: яно можа быць пракавана ў пласцінкі таўшчынёй да ~ 0,1 мкм (сусальнае золата). Золата можа быць выцягнута ў дрот з лінейнай шчыльнасцю да 500 м/г.

Тэмпература плаўлення золата складае 1064 °C. Шчыльнасць вадкага золата менш, чым цвёрдага, і складае 17 г/см³ пры тэмпературы плаўлення. Вадкае золата даволі лятучае і актыўна выпарваецца задоўга да тэмпературы кіпення.

Хімічныя ўласцівасці

Золата — самы інертны метал, які стаіць у шэрагу напружанняў правей за ўсе іншыя металы. Пры звычайных умовах яно не ўзаемадзейнічае з большасцю кіслот і не ўтварае аксідаў, дзякуючы чаму было аднесена да высакародных металаў, у адрозненне ад звычайных металаў, якія разбураюцца пад дзеяннем навакольнага асяроддзя. Затым была адкрыта здольнасць царскай гарэлкі раствараць золата, што абвергла меркаванне аб яго хімічнай інертнасці.

Найбольш устойлівая ступень акіслення золата ў злучэннях +3, у гэтай ступені акіслення яно лёгка ўтварае з адназараднымі аніёнамі (F, Cl. CN) ўстойлівыя плоскія квадратныя комплексы [AuX4]. Адносна ўстойлівымі таксама з’яўляюцца злучэнні са ступенню акіслення+1, якія даюць лінейныя комплексы [AuX2]. Доўгі час існавала меркаванне, што +3 — вышэйшая з магчымых ступеняў акіслення золата, аднак, выкарыстоўваючы дыфтарыд крыптону, удалося атрымаць злучэнні Au+5 (фтарыд AuF5, солі комплексу [AuF6]). Злучэнні золата(V) з’яўляюцца стабільнымі толькі са фторам; мацнейшыя акісляльнікі.

Пры ўзаемадзеянні атамарнага фтору з пентафтарыдам золата былі атрыманы лятучыя фтарыды золата (VI) і (VII): AuF6 і AuF7. Яны надзвычай няўстойлівыя, асабліва AuF6, які дысмутыруе з утварэннем AuF5 і AuF7.

Ступень акіслення +2 для золата неўласціва, у рэчывах, у якіх яна фармальна роўная 2, палова золата, як правіла, акіслена до +1, а палова — да +3, напрыклад, правільнай іоннай формулай сульфату золата(II) AuSO4 будзе не Au2+(SO4)2−, а Au1+Au3+(SO4)2−2, аднак знойдзены комплексы, у якіх золата ўсё ж мае ступень акіслення +2.

Існуюць злучэнні золата са ступенню акіслення −1, якія называюцца аўрыдамі. Напрыклад, CsAu (аўрыд цезію), Na3Au (аўрыд натрыю).

Прыродныя крыніцы

Золата 
Залаты самародак

Малая доля ў складзе зямной кары (74-е месца сярод іншых элементаў), надзвычай рассеяны элемент. Здабываецца амаль у 50 краінах свету, асноўныя запасы — у Расіі, ПАР, Канадзе, ЗША, Аўстраліі. Кітай займае першае месца ў свеце па аб’ёмах здабычы і спажывання золата, а па разведаных запасах саступае толькі ПАР.

Прымяненне

Выконвае функцыю грошай (усеагульны эквівалент і сродак забеспячэння нацыянальнай валюты). Выкарыстоўваецца ў мастацтве, ювелірнай справе, медыцыне, сплавы золата — у тэхніцы.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура


Tags:

Золата Фізічныя ўласцівасціЗолата Хімічныя ўласцівасціЗолата Прыродныя крыніцыЗолата ПрымяненнеЗолата Гл. таксамаЗолата ЛітаратураЗолатаЛацінская моваМеталПерыядычная сістэма элементаўХімічны элемент

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

МагілёўУладзімір Аляксеевіч АрлоўРадзівілаўскі летапісПраспект Незалежнасці (Мінск)Чапля белая малаяТарашкевіцаАлесь АдамовічМікола Гусоўскі21 красавікаНавуковы стыльКіраўнікі МінскаГісторыя МінскаАпурэЖывёлыВенгрыяМар’ян ДуксаМінскі метрапалітэн30 верасняМікола МаляўкаКлас ТунбергПлошча Незалежнасці (Мінск)КанчатакВянок (зборнік)Другая сусветная вайнаNürnbergЯнка КупалаАбсурдБеларусьГарбузНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балетаМарская міляСімвалЭнтамалагічны падхватнікБлогПапская інтранізацыяНаталля МелянюкЛітоўская моваВільнюсВостраў слёзЛучана ПавароціУладзімір НякляеўТоснаТэпінгПлошча Якуба КоласаРаскіданае гняздо (п’еса)Людзі на балоце (раман)Інструкцыя па транслітарацыіПалац Незалежнасці (Мінск)Беларускі дзяржаўны ўніверсітэтЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьРучная стымуляцыя пенісаКарысныя выкапні БеларусіПятрусь БроўкаАдрынаРэнесанс у БеларусіБярозка (часопіс)HTMLТадэвуш КасцюшкаМіхась СтральцоўЧэмпіянат свету па футболе 1930Леанід Дранько-МайсюкЗакаханасцьПрыназоўнікАндрэй Валер’евіч ХадановічЯўгенія ЯнішчыцПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)ІнтэрнэтКірыліцаФлягонт Ігнатавіч ВалынецДаніэль ПіксіядасСтарабеларуская моваНавелаЗмітрок Змітравіч МарозаўВыклічнікВасіль ЦяпінскіЭрэбуні (аэрапорт)🡆 More