Леанід Дранько-Майсюк: беларускі паэт

Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк (нар.

10 кастрычніка 1957, Давыд-Гарадок) — беларускі паэт.

Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк: Біяграфія, Творчасць, Водгукі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 кастрычніка 1957(1957-10-10) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік
Мова твораў беларуская

Біяграфія

Нарадзіўся ў рабочай сям'і. Дзед — Мікалай Дранько, яўрэйскага паходжання, працаваў шаўцом ў арцелях ў Давыд-Гарадку. Мясцовыя жыхары звалі паміж сабой Мікалая таксама яшчэ і Майсюк. Яго сына Васіля (бацька Леаніда, нар. у 1931 г.) запісалі ў царкоўную кнігу Дранько-Майсюком, па мянушчцы бацькі. Пасля вайны, калі выпісвалі савецкія дакументы на падставе царкоўных запісаў, Васілю выдалі пасведчанне аб нараджэнні з прозвішчам Дранько-Майсюк.

Леанід Дранько-Майсюк скончыў Давыд-Гарадоцкую СШ № 2 (1974), працаваў на Давыд-Гарадоцкім заводзе слясарна-мантажных інструментаў. У 1975 г. паступіў на завочнае аддзяленне паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве. У 1976—1978 гг. служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Літінстытута, які скончыў у 1982 г. У гэты перыяд (у 1980 г.) пазнаёміўся з будучай жонкай, масквічкай Вольгай.

У 1982—2002 гг. — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Са жніўня 2002 г. — на вольнай працы.

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў столінскай раённай газеце «Навіны Палесся» ў 1972 г., у рэспубліканскім друку ў 1975 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар 16 кніг, у тым ліку, зборнікаў паэзіі «Вандроўнік» (1983), «Над пляцам» (1986), «Тут» (вершы, паэмы, эсэ, 1990), «Проза радости» (пераклад з беларускай; М.: «Советский писатель»,1991), «Пра тое, як я…» (13 несур'ёзных апавяданняў, 1992), «Акропаль» (паэзія, эсэ, 1994), «Стомленасць Парыжам» (вершы і эсэ, 1995), «Гаспода» (выбранае «Залатая серыя» «Паэзія XX стагоддзя», 1998), «Места і свет» (вершы, 2000), «Паэтаграфічны раман» (вершы, проза, 2002), «Вершы. Каханне. Проза» (выбранае, 2003), «Белая вежа» (разам з Юрыем Кабанковым; вершы, лісты; Уладзівасток, 2004), «Цацачная крама» (кніжка для вялікіх і малых, 2008), «Анёлак і я» (апавяданне, 2009), «Кніга для спадарыні Эл» (проза, вершы, п'еса, 2012), "...Натуральны, як лінія небасхілу" (архіўная аповесць пра Максіма Танка, Мінск, "Кнігазбор", 2017). Асобныя вершы Л.Дранько-Майсюка пакладзены на музыку.

З'яўляецца аўтарам лібрэта да оперы кампазітара Сяргея Бельцюкова «Ладдзя роспачы» (2023 г.), створанай па аднайменнай навэле Уладзіміра Караткевіча.

Водгукі

Уладзімір Караткевіч называў Леаніда Дранько-Майсюка «паэтам з рысамі рыцара». Па словах Уладзіміра Някляева уяўленні пра рыцарства Дранько-Майсюка «злучаны з яго стаўленнем да жанчыны, да сяброў, да паэзіі, да Беларусі і ўсяму крэўнаму, беларускаму».

Прызнанне

Зноскі

Літаратура

Tags:

Леанід Дранько-Майсюк БіяграфіяЛеанід Дранько-Майсюк ТворчасцьЛеанід Дранько-Майсюк ВодгукіЛеанід Дранько-Майсюк ПрызнаннеЛеанід Дранько-Майсюк ЛітаратураЛеанід Дранько-Майсюк10 кастрычніка1957Давыд-ГарадокПаэт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьНюшаМіхась СтральцоўЗеляночыАнатоль ВярцінскіЯноўка (Пухавіцкі раён)Apple PayЧасціны мовыКровостокМінская вобласцьГарады БеларусіСяргей Паўлавіч АбламейкаПаэзіяЛекавыя расліныNürnbergРэпрадуктыўная сістэма чалавекаІлья Данілавіч ГурскіПагром грамадскіх арганізацый у Беларусі (2021)Крыж Ефрасінні ПолацкайЛюдміла Пятроўна ВоранаваЗалог ПяцілеткіКаскадныя табліцы стыляўПарнаграфіяВакуумЮрый КашыраБеларускія прозвішчыНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеДзікае паляваннеПадарожжа з ЖыгамонтамЛітаратурныя жанрыШтадлер МінскЛявон Пятровіч БаршчэўскіСафлор фарбавальныГамеланДанута Іванаўна Бічэль-ЗагнетаваColossal Cave AdventureЯўгенія ЯнішчыцБеларуская граматыка Тарашкевіча (1918)ВялікдзеньЛетнія Алімпійскія гульні 1920Палацава-паркавы комплекс Козелаў-Паклеўскіх (Красны Бераг)Мікіта Сяргеевіч КрыўцоўПлошча Якуба КоласаБеларуская дыяспараПацукіГамерM8L8THБеларуская дзіцячая літаратураНовая зямля (паэма)Справа журналістаў БелсатаЛоўрэнс Аравійскі (фільм)Ігнат Уладзіміравіч КанчэўскіСаюз пісьменнікаў СССРСаюзная ДзяржаваРуская літаратураКастусь КаліноўскіGoogle searchГотфрыд ЛейбніцХакаіндэ ХічылемаПрыслоўеДжон ТраволтаКупалінка (песня)Статуты Вялікага Княства ЛітоўскагаКапыткаТарашкевіцаЯгайлаСтары СветСідрУладзімір Уладзіміравіч ПуцінКарпарацыя монстраў (мультфільм)ФутджобВершНіна Васільеўна ГаліноўскаяЎІзагамія🡆 More