Зміцер Альбертавіч Падбярэзскі

Зміцер Альбертавіч Падбярэзскі або Дзмітрый Альбертавіч Падбярэзскі (нар.

1952, Мінск) — беларускі музычны журналіст і крытык, пісьменнік і тэлевядучы.

Зміцер Альбертавіч Падбярэзскі
бел.: Зміцер Альбертавіч Падбярэзскі, бел.: Дзмітрый Альбертавіч Падбярэзскі
Род дзейнасці музычны журналіст, музычны крытык, пісьменнік, телевядучы
Дата нараджэння 1952
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Член у

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Мінску. Выпускнік філалагічнага факультэта БДУ 1974 года. Па заканчэнні ўніверсітэта адпрацоўваў два гады настаўнікам, потым быў адміністратарам аб’яднання «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм».

У 1980-х гадах займаў пасаду старшыні мінскага клуба аматараў джаза. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года, Беларускай асацыяцыі журналістаў з 1998 года. З 2011 года адзін з кіраўнікоў лэйбла «Dzida Music».

Член журы конкурсных частак польскіх музычных фестываляў «Noc bluesowa» ў 2000—2005 гадах, «Басовішча» ў 2006—2007 гадах, беларускага «Cover King» у 2014 годзе.

Вядомы па працы ў выданнях: сайт «Experty.by», «Белорусская деловая газета», «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода», часопіс «Мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара з 2014 года). Пісаў на музычную тэматыку з сярэдзіны 1970-х гадоў для «Знамени юности», «Рабочей смены  (руск.)», «Літаратуры і мастацтва», «Беларусі», «Нашай Нiвы», «Маладосці», «Тузін Гітоў», «Клуба и художественной самодеятельности», «Jazz-квадрата», «Melodie  (чэшск.)», «Jazz Forum  (польск.)» і іншых газет, часопісаў і сайтаў.

У 1970—1980-х гадах на «Беларусь 1» вёў перадачы «Сустрэнемся пасля адзінаццаці», «Тэледыскатэка».

У 1990-х гадах вёў перадачу «Музыка тоўстых» на радыё «Беларуская маладзёжная» і яе правапераемніцы «Радыё 101,2» да іх закрыцця ўладамі. У 2000-х вёў перадачы «Мэлёдыя дня» і «Па-за тактам» на радыё «Свабода».

З’яўляецца аўтарам «Энцыклапедыі беларускай папулярнай музыкі[d]», праца над якой вялася на працягу больш за шэсць год. Першая прэзентацыя выдання прайшла 2 чэрвеня 2008 года ў мінскім клубе «Графіці». Пасля фаліянт быў прэзентаваны на «Славянскім базары» ў Віцебску ў 2009 годзе.

Кнігі

  • «Уверцюра: апавяданні і аповесць» (выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1990)
  • «Музыка: вопыт, праблемы, рэклама, інфармацыя» (выдавецтва Музычнага таварыства БССР, 1989; рэдактар)
  • «Сола на саксафоне»
  • «Запретная музыка с 30-х годов: толковый словарь терминологии популярной музыки» (1994)
  • «Музычны слоўнік беларуска-рускі = Музыкальный словарь русско-белорусский» (выдавецтва «Беларуская навука», 1999; суаўтар)
  • «Саксафон Чынгісхана: апавяданні, аповесці, раман» (выдавецтва «БТН-Информ», 2000)
  • «Белорусский ежегодник, 2006: сборник обзорных и аналитических материалов по развитию ситуации в Республике Беларусь в 2006 году» (выдавецтва Вільнюскага ўніверсітэта, 2007; суаўтар)
  • «Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкi» (выдавецтва «Зміцер Колас», 2008)
  • «Брыдкія аповеды» (выдавецтва «Каўчэг», 2015)

Ацэнкі

Вецер Механічны, сузаснавальнік партала «Тузін Гітоў», падчас інтэрв’ю з Вольгай Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе прылічыў Падбярэзскага да ліку «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў».

Вікторыя Папова, журналістка «СБ. Беларусь сегодня», па выніках прэзентацыі кнігі «Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкi» ў 2008 годзе высока ацаніла намаганні аўтара: «Пра адсутнасць шоу-бізнэсу ў краіне мы можам „гугнявіць“ гадамі, але вось скласці даведнік артыстаў у абалонцы „Энциклопедии белорусской популярной музыки“ змог толькі адзін — Зміцер Падбярэзскі». Высокую ацэнку выданню далі і прадстаўнікі рок-істэблішменту: Аляксандр Кулінковіч, франтмен гурта «Neuro Dubel», адзначыў, што аўтар прарабіў вялікую і вельмі патрэбную працу як для артыстаў, так і для прыхільнікаў («Такія выданні вельмі патрэбныя і вельмі карысныя. І іх павінна быць шмат»), Юрый Цыбін, арганізатар цырымоніі «Рок-каранацыя», пахваліў зборнік: «Менавіта такія выданні Беларусі вельмі патрэбныя. Не было яшчэ, каб у гэтай сферы нешта такое фундаментальнае рабілася. Гэта вельмі саліднае выданне».

У 2011 годзе на пытанне Змітра Баяровіча з «Ultra-music.com» пра добрых музычных крытыкаў Павел Свярдлоў, рэдактар Еўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Змітра Падбярэзскага, бо той «варта піша пра музыку».

Асабістае жыццё

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Зміцер Альбертавіч Падбярэзскі БіяграфіяЗміцер Альбертавіч Падбярэзскі КнігіЗміцер Альбертавіч Падбярэзскі АцэнкіЗміцер Альбертавіч Падбярэзскі Асабістае жыццёЗміцер Альбертавіч Падбярэзскі ЗноскіЗміцер Альбертавіч Падбярэзскі СпасылкіЗміцер Альбертавіч Падбярэзскі1952Мінск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

КапыльАляксандр Васільевіч КалчакПапараць-кветкаАляксандр Сяргеевіч Палышэнкаў29 красавікаВікіМесны склонВаршаваЭдзі АгняцветМарокаРазвіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945—1991)Беларуская народная самапомачNode.jsШаманізмЛічбавы ідэнтыфікатар аб’ектаКастэль-НуоваБалічы (Шчучынскі раён)Наш крайКрывічыСацыял-дэмакратычная партыяКапюшонБрэстКарусь КаганецБабінавічы (Лёзненскі раён)Восіп Вікенцьевіч ТурчыновічБатанічныя помнікі прыродыЗавеі, снежаньЭндру Джон УайлсБела-чырвона-белы сцягНарвасадатаДаведнікАўтамагістраль Волга2001 год у гісторыі астраномііГрунвальдская бітваРаёўка (Маладзечанскі раён)Слава КораньІзяславічы ПолацкіяСамоПаўлінкаВуліца Дворышчы (Мінск)ЭквадорВасіль ВіткаСад знічак (тэлесерыял, 2018)ФеадалізмЯзэп Нарцызавіч Драздовіч391969Лекавыя расліныАўстра-ВенгрыяЛіса (рэперка)АрменіяКрэолыВ’етнамДзядыПсіхалогіяДзідаГерб ЛітвыЗмітрок БядуляАлесь РазанаўЗямля пад белымі крыламіНапады на пасольства Лівіі ў МінскуЖураўліны крыкЛідаГісторыя беларускай мовыСамаліBrockhaus EnzyklopädieМінскЕфрасіння ПолацкаяЗамкавая царква (Мінск)Жук-аленьРасійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная РэспублікаЯнка Маўр🡆 More