Беларуская Асацыяцыя Журналістаў

Белару́ская асацыя́цыя журналі́стаў — грамадскае аб’яднанне журналістаў Беларусі.

Аб’ядноўвае людзей, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю. Дзейнічае з восені 1995 года. У 1999 і 2006 гадах асацыяцыя прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю. Асноўныя мэты дзейнасці: абарона правоў журналістаў і прынцыпаў свабоднай і прафесійнай журналістыкі. 27 жніўня 2021 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў БАЖ, а 28 лютага 2023 года КДБ прызнаў асацыяцыю экстрэмісцкім фарміраваннем.

Беларуская асацыяцыя журналістаў
Тып прафесійнае грамадскае аб'яднанне
Год заснавання 16 верасня 1995
Размяшчэнне Сцяг Беларусі 220004, Мінск, вул. Кальварыйская, 16 офіс 265 (4 паверх)
Ключавыя фігуры Андрэй Бастунец
Сфера дзейнасці забеспячэнне свабоды слова
Колькасць членаў 1100 журналістаў (2013)
Вэб-сайт www.baj.by

Дзейнасць

Станам на 19 мая 2009 года налічвала 1157 членаў. Акрамя цэнтральнага офіса ў Мінску мае 6 рэгіянальных філіялаў. З 1997 года — асацыяваны член Міжнароднай федэрацыі журналістаў. Арганізацыі-партнёры: «Рэпарцёры без межаў», «Артыкул 19  (макед.)», «Камітэт абароны журналістаў», Еўрапейскі цэнтр журналістыкі, Літоўскі саюз журналістаў, Швецкі інстытут, Дацкі саюз журналістаў, Нарвежскі саюз журналістаў, фонд Фрыдрыха Эберта і іншыя.

Пераслед

Падчас пратэстаў 2020—2021 гадоў на Беларусі БАЖ разам з «Рэпарцёрамі без межаў» збірала звесткі, якія паказалі, што Беларусь была самай небяспечнай краінай Еўропы для журналістаў у 2020 годзе. Асацыяцыя таксама аказвала юрыдычную падтрымку журналістам, якіх пераследуюць, хаця сама неаднаразова станавілася суб’ектам рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі. 16 лютага 2021 года міліцыя затрымала старшыню асацыяцыі Андрэя Бастунца, яшчэ некалькіх чальцоў і журналістаў-фрылансераў падчас ператрусаў іх дамоў і офіса БАЖ. Міліцыя таксама канфіскавала смартфоны, кампутары, грошы і файлы з асабістай інфармацыяй пра сябраў БАЖ. Камітэт абароны журналістаў і Міжнародная федэрацыя журналістаў  (укр.) асудзілі арышты. Праз тры дні ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні да 43 беларускіх чыноўнікаў за падрыў дэмакратыі ў краіне, у тым ліку і за рэйд на БАЖ.

21 ліпеня 2021 года Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь падаў у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь позву па ліквідацыі арганізацыі «ў сувязі з непрыняццем мер па ліквідацыі парушэнняў з боку БАЖ і паўторным (пасля вынесенага пісьмовага папярэджання) парушэннем заканадаўства». 27 жніўня 2021 года Вярхоўны суд ліквідаваў грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў». Еўрапейская федэрацыя журналістаў і Міжнародная федэрацыя журналістаў выступіла з заявай з нагоды ліквідацыі БАЖ, назваўшы рашэнне беларускіх уладаў «пародыяй на справядлівасць».

Старшыні

  • Жанна Літвіна — да 25 красавіка 2015 года
  • Андрэй Бастунец — з 25 красавіка 2015 года

Узнагароды і прэміі

Літаратура

  • Бубен С. С., Процька Т. С. Правы чалавека : дапаможнік для настаўнікаў [беларуская і руская]. — Мн.: Тэхналогія, 2001. — 366 с. — 9 000 экз. — ISBN 985-458-020-2.

Зноскі

Спасылкі

Tags:

Беларуская Асацыяцыя Журналістаў ДзейнасцьБеларуская Асацыяцыя Журналістаў ПераследБеларуская Асацыяцыя Журналістаў Узнагароды і прэмііБеларуская Асацыяцыя Журналістаў ЛітаратураБеларуская Асацыяцыя Журналістаў СпасылкіБеларуская Асацыяцыя ЖурналістаўБеларусьГрамадскае аб’яднаннеЖурналістКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

МексікаТэнісІсламУкраінаУладзімір КараткевічГенрык ІбсенЭдвард Адамавіч ВайніловічЛацінская моваНацыянальная парламенцкая бібліятэка ЯпонііБорыс ДжонсанГран-Пры Канады 2014 годаНараджэнне Хрыстова ва УкраінеМялецій СматрыцкіБора-БораВ’етнамПарафінФэнтэзіНароднае антыкрызіснае ўпраўленне2001Агнэта ФэльтскугНьёраСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікБеларуская ВікіпедыяХаджАлімпійскія гульніЛе КарбюзьеМаргарыта Юр’еўна ЛатышкевічКаляндрыДамінік РудніцкіKFCУльтраправыяСэрца на далоніІсакратМірскі замакCreative CommonsМіхась ЗарэцкіГенрых II ВалуаПій XIГорадКаскадныя табліцы стыляўБаба-ЯгаАда ЛаўлейсВін ДызельМонатэізмРоджэр ФедэрэрБэці ЛавэтПа што ідзеш, воўча?Балгарскі алфавітПалітычныя партыі БеларусіПнеўманіяМесны склонМарат Сяргеевіч МаркаўАляксей ДудараўНайбольшы агульны дзельнікБеларуская Народная РэспублікаБарацінскі раёнКуфарБеларусыРымская квадрыеналеАляксандр ГамільтанДжон Рональд Руэл ТолкінМянушкаЗборная Іарданіі па футболеІван ПташнікаўБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўВалянцін Паўлавіч ТаўлайМатрона Сяргееўна МаркевічВейшнорыяНацыяналізмСексуальныя практыкі паміж мужчынаміТобі АлдэрвейрэлдКрыс ЭвертBingXЛюдзі на балоце (раман)Унікод🡆 More