Сексуальныя Практыкі Паміж Мужчынамі

Сексуальныя практыкі мужчын, якія маюць секс з мужчынамі (МСМ) даволі разнастайныя.

Сярод іх не назіраецца адзінай агульнапрынятай сексуальнай тэхнікі.

Сексуальныя практыкі паміж мужчынамі

Ручная стымуляцыя і генітальны кантакт

Сексуальныя Практыкі Паміж Мужчынамі 
Стымуляцыя саскоў
Сексуальныя Практыкі Паміж Мужчынамі 
Генітальны кантакт
Сексуальныя Практыкі Паміж Мужчынамі 
Фрот — трэнне пенісамі

Больш за палову МСМ узбуджаюць сваіх партнёраў шляхам стымулявання саскоў (напрыклад, мануальная стымуляцыя ці стымуляванне языком).

Нямецкі сексолаг Эрвін Хэберле паказвае на тое, што ручная стымуляцыя пеніса з'яўляецца самай распаўсюджанай сексуальнай практыкай паміж мужчынамі і можа праяўляцца або ва ўзаемнай ці аднабаковай мастурбацыі, або трэнні пенісаў адзін аб аднаго (фрот). У адрозненне ад разнаполых кантактаў такая форма сексуальнага ўзаемадзеяння выступае тут не ў якасці дадатковай, а ў якасці самастойнай формы сексуальнага задавальнення.

Генітальны кантакт паміж мужчынамі можа адбывацца таксама і пры адначасовых тазавых рухах у выпадку блізка размешчаных адзін да аднаго целаў партнёраў. Пры гэтым для дадатковай стымуляцыі пенісаў можа таксама выкарыстоўвацца далонь.

Феляцыя

Сексуальныя Практыкі Паміж Мужчынамі 
Феляцыя

Другая па ступені распаўсюджанасці практыка паміж мужчынамі — феляцыя. Пры гэтым большасць мужчын не імкнецца да нейкай пэўнай ролі, хоць ёсць і такія, якія аддаюць перавагу або толькі рабіць мінет, або толькі атрымліваць аральныя ласкі. Аральная стымуляцыя можа рабіцца і абодвума партнёрамі адначасова, напрыклад, у пазіцыі 69. Феляцыя можа выступаць або ў якасці сексуальнай прэлюдыі, або ў якасці асноўнага акту і даводзіць да аргазму. Пры гэтым мужчыны, гэтак таксама як і жанчыны, могуць атрымліваць задавальненне ад смаку спермы.

Многія мужчыны, якія займаюцца гомасексуальнай прастытуцыяй, а таксама бісексуальныя мужчыны, прымаюць толькі аральны секс у «пасіўнай форме», гэта значыць дапушчаюць толькі атрыманне аральных ласак ад іншага мужчыны. Гэта пазіцыя заснавана на тым, што пры такім кантакце яны нібы захоўваюць сваю гетэрасексуальнасць. Эрвін Хэберле крытыкуе такое меркаванне, адзначаючы, што давядзенне да аргазму пасіўнага (якога стымулююць) партнёра пасродкам феляцыі сведчыць пра наяўнасць у яго сексуальнай рэакцыі на мужчыну.

Анальны секс

Сексуальныя Практыкі Паміж Мужчынамі 
Анальнае пранікненне ў «місіянерскай пазіцыі»

Анальнае пранікненне больш за ўсё нагадвае каітус, у той жа час гэта найбольш нязручная і працаёмкая сексуальная практыка, якая, насуперак пашыранаму меркаванню, не з'яўляецца самай распаўсюджанай сексуальнай практыкай сярод мужчын. З-за таго, што анус у адрозненне ад похвы не прадуцыруе натуральную змазку, неабходна карыстацца лубрыкантамі для прадухілення пашкоджанняў.

Разам з тым, анальны секс успрымаецца пэўнай часткай МСМ як найвышэйшая форма цялеснай блізкасці, эмацыйнай інтымнасці і ўзаемнага даверу. Пра гэта сведчаць, напрыклад, і вынікі апублікаваных у студзені 2013 года буйнамаштабных даследаванняў, праведзеных у Германіі Федэральным цэнтральным бюро па асвеце ў вобласці здароўя. Так, паводле даследаванняў, пры сексуальным кантакце з нясталым партнёрам анальны секс дапушчаюць толькі дзве траціны апытаных МСМ, у той жа час сярод мужчын, якія жывуць у пастаянных манагамных адносінах з партнёрам, толькі 2 % апытаных не практыкавалі анальны секс за апошні год.

Часцей за ўсё партнёры не прытрымліваюцца нейкай пэўнай ролі, а перыядычна выступаюць як у актыўнай, так і ў пасіўнай пазіцыі. Разам з тым, у тым ліку і з прычыны існавання ў грамадстве рэлігійных і маральных табу на анальны секс (у першую чаргу на «пасіўную ролю»), некаторыя МСМ не дапушчаюць пасіўнай ролі ў анальным сексе і таму шукаюць сабе выключна пасіўных партнёраў. У некаторых выпадках такая пазіцыя таксама тлумачыцца прычынамі, падобнымі да тых, якія выяўляліся пры феляцыі: у выпадку анальнага секса мужчыны, якія выконваюць толькі «актыўную ролю», у іх разуменні як бы застаюцца гетэрасексуаламі. Некаторыя мужчыны, нават выконваючы «пасіўную ролю», таксама не дапушчаюць увядзення палавога органа партнёра ў свой задні праход і аддаюць перавагу імітацыі анальных зносін шляхам трэння пеніса партнёра паміж ягадзіцамі, у тым ліку аж да дасягненні ім аргазму.

Асоба выразны падзел на «актыўных» і «пасіўных» праяўляецца ў мужчын, якія маюць пачуццё віны за свае гомасексуальныя кантакты ці спрабуюць «апраўдаць» іх: выконваючы выключна «мужчынскую», гэта значыць «актыўную» ролю, такія мужчыны пераконваюць сябе ў сваёй гетэрасексуальнасці.

Доктар медыцынскіх навук Г. Б. Дзярагін таксама адзначае, што да 25 % гомасексуальных мужчын не маюць анальных зносін, аддаючы перавагу іншым формам сексуальнага ўзаемазадавальнення, у першую чаргу аральнагенітальным кантактам і ўзаемнай мастурбацыі. Культуролаг І. С. Кон прыводзіць звесткі аднаго з даследаванняў, якое паказвае, што сярод нямецкіх геяў, якія практыкуюць анальны секс, толькі актыўную ролю выконвалі 18 % апытаных, толькі пасіўную (прымалую) ролю — 12 %, тады як 70 % складалі так званыя «ўніверсалы», якія чаргуюць абедзве пазіцыі. Сучасныя даследаванні ў Германіі таксама паказваюць, што вялікая колькасць МСМ аддаець перавагу практыкаваць як актыўны, так і пасіўны анальны секс. Аднак частата той ці іншай пазіцыі ў анальным сексе залежыць ад узросту МСМ. Так, у групе МСМ маладзейшай за 20 гадоў пасіўную пазіцыю практыкуюць больш за 65 %, у групе 20-59 гадоў — каля 75 %, у групе ад 60 гадоў — 55 %. Актыўную пазіцыю практыкуюць 75 % МСМ у групе да 29 гадоў, каля 65 % — у групе 30-59 гадоў і каля 59 % — у групе ад 60 гадоў. Каля 13 % МСМ не практыкуюць анальны секс увогуле. Сексолаг Дзмітрый Ісаеў прыводзіць звесткі, паводле якіх 41 % МСМ ажыццяўляюць анальныя зносіны ў якасці актыўнага і 44 % — у якасці пасіўнага партнёра.

БДСМ-практыкі і фетышызм

Сексуальныя Практыкі Паміж Мужчынамі 
БДСМ-фестываль Folsom 2003

Пэўнае месца ў сексе паміж мужчынамі займаюць і БДСМ-практыкі. Аднак, гэтыя практыкі не з'яўляюцца спецыфікай аднаполага секса і ў роўнай ступені распаўсюджаны сярод разнаполых пар. І хоць схільнасць да садамазахізму распаўсюджана сярод гетэра-, гома- і бісексуалаў прыблізна аднолькава, але ў адрозненне ад гетэрасексуальных мужчын, мужчыны, якія аддаюць перавагу сексу з мужчынамі, больш імкнуцца да падпарадкаванай ролі.

Некаторыя сексуальныя гульні і тэхнікі, якія выкарыстоўваюцца МСМ, небяспечныя з пункту гледжання гігіены і эпідэміялогіі. Напрыклад, пры фістынгу, калі ў анус засоўваецца кулак (ці часам нават і ўся рука па локаць) ці іншыя прадметы, магчымыя разрывы і пашкоджанні сценкі прамой кішкі і сур'ёзныя крывастраты.

Паводле вынікаў буйнамаштабнага даследавання ў Германіі, фістынг займае толькі малаважную ролю ў сексуальным жыцці МСМ. Так, толькі 8 % апытаных МСМ прызналіся, што за апошні год хоць бы раз займаліся фістынгам у пасіўнай ролі. У актыўнай ролі фістынг за апошні год практыкавалі не больш за 15 % апытаных.

Пры рымінгу (стымуляцыі ануса і пахвіны языком і губамі ці засоўванні языка ў задні праход) высокія рыскі пераносу страўнікава-кішачных інфекцый. Аднак, негігіенічныя гульні існуюць таксама і ў гетэрасексуалаў.

Ступені рызыкі сексуальных паводзін

Дэпартамент аховы здароўя Сан-Францыска вылучыў некалькі ступеняў рызыкі заражэння ВІЧ-інфекцыяй сярод МСМ у залежнасці ад розных сексуальных практык:

Пры анальным сексе з пранікненнем маецца найбольш высокая рызыка перадачы ВІЧ пасіўнаму партнёру, ён значна вышэйшы, чым пры вагінальным сексе. Для актыўнага партнёра таксама існуе рызыка інфіцыравання. Перадача ВІЧ пры неабароненых аральна-генітальных сексуальных кантактах таксама магчымая, хоць рызыка заражэння лічыцца невялікай.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Сексуальныя Практыкі Паміж Мужчынамі Сексуальныя практыкі паміж мужчынаміСексуальныя Практыкі Паміж Мужчынамі Ступені рызыкі сексуальных паводзінСексуальныя Практыкі Паміж Мужчынамі Гл. таксамаСексуальныя Практыкі Паміж Мужчынамі ЗноскіСексуальныя Практыкі Паміж Мужчынамі ЛітаратураСексуальныя Практыкі Паміж Мужчынамі СпасылкіСексуальныя Практыкі Паміж МужчынаміМужчыны, якія практыкуюць секс з мужчынамі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

УкраінаНавамыргарадскі раёнЛе КарбюзьеЯкуб КоласАдам МіцкевічЯўген Аляксандравіч ГлебаўЯўген Васільевіч МаўлееўМелатанінКаўнасНанатэхналогія.muІван Піліпавіч АкімачкінПенелопа КрусМаргарыта Юр’еўна ЛатышкевічСяргей Пятровіч ГурулёўПаўстанне 1830—1831 гадоўПрафесійны саюзЭякуляцыяДрычын (Пухавіцкі раён)Рэкі і каналы БеларусіFlipping BangersМаксім Філімонавіч УсСан-Паола-фуоры-ле-МураPayPalЖыгімонт КейстутавічІнданезіяНасякомыяМікола ХведаровічВікікрыніцыКаростаЭнцыклапедыяМарат Сяргеевіч МаркаўНа ростаняхАдамФК Рубін КазаньНапалеон II2000ШаленстваФабіа КанавараАнастасія Раманаўна ЛаўрынчукЭтнагенез беларусаўВялікабрытаніяПрудок (Гомель)Дзікае паляванне караля СтахаАдольф Гітлер УунонаРымска-Каталіцкая ЦаркваMediaWikiНойЛітаграфіяУінстан ЧэрчыльРазалінд ФранклінСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьГістарычны горад СукатаіНів КэмпбелІван МележАлесь АдамовічУладзімір Дубоўка27 сакавікаGmailЗмітрок БядуляКаменкаГарады БеларусіУладзімір КараткевічБеларуская дзіцячая літаратураБеларуская міфалогіяЛаўрынас КашчунасДаўятБеларускія татарыМіхась ТурыянскіРэйчэл КарсанЯдвігін Ш.Перу🡆 More