Міхась Турыянскі (нар.
5 студзеня 1958, в. Крывошын Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі краязнавец, мастак, нарысіст, калекцыянер.
Міхась Турыянскі | |
---|---|
Род дзейнасці | краязнаўца, нарысіст, калекцыянер |
Дата нараджэння | 5 студзеня 1958 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Шымон Мікалаевіч Турыянскі |
Маці | Варвара Восіпаўна Турыянская (Полішчук) |
Жонка | Алена Турыянская |
Дзеці | Вольга (1985), Аляксандра (2006) і Валянціна (2016) |
Нарадзіўся ў сям’і служачых, Шымона Мікалаевіч Турыянскага і Варвары Восіпаўны Полішчук. У 1962 годзе сям’я пераехала з Крывошына ў Ляхавічы. Вучыўся ў сярэдняй школе № 1 Ляхавічаў (1965—1975). У 1975 годзе паступіў у Бабруйскае вучылішча № 15. Скончыў прафсаюзную школу ў Брэсце (1978). Служыў у Савецкай Арміі (1979—1981). Быў рэдактарам армейскай газеты «На Стройке» (Масква). Вучыўся ў Маскоўскім завочным народным універсітэце мастацтваў на факультэце выяўленчага мастацтва, станковага жывапісу і графікі (1984—1987). Да 1996 працаваў на будоўлі. З 1985 года член камісіі па напісанні кнігі «Памяць. Ляхавіцкі раён», аўтар артыкулаў. З 1997 — член каардынацыйнага камітэта па напісанні кнігі «Зямля мая Ляхавіччына». У 1997 годзе заснаваў Грамадскае аб’яднанне «Гістарычнае таварыства „Тадэвуш Рэйтан“». У 1997 годзе заснаваў фестываль шляхецкай культуры і мастацтваў «Пан Тадэвуш» у Грушаўцы, які праводзіўся ў 1997 і 1998 гадах. Дзякуючы дзейнасці Міхася Турыянскага па захаванні помнікаў былога маёнтка Грошаўка, у 2016 года бенефіцыяры з польскага Пакачаў выдаткавалі грант на аднаўленне грошаўскага палаца і рамонт капліцы Т. Рэйтана. Рамонт адбыўся ў 2019-2023 гадах. Пасля заканчэння рэстаўрацыйнных работ у залах палацу Міхась Турыянскі плануе бязвыплатна перадаць 500 адзінак захоўвання да экспазіцыі.
Мае трох дачок — Вольгу (1985) у першым шлюбе, Аляксандру (2006) і Валянціну (2016) у другім шлюбе. Мае трох ўнукаў.
Са школьных гадоў зацікавіўся палацава-паркавай і хутаранскай культурамі. Тады ж пачаў збіраць першыя калекцыі старажытнасцей.
Дэбютаваў у друку артыкуламі ў 1979 г. (газета «На Стройке»). У 1980-я супрацоўнічае з газетамі «Будаўнік камунізму» (цяпер «Ляхавіцкі веснік»), «Трыбуна Люду», «Голас Радзімы», «Bilarus/Беларус», «Наша Слова», «Бюлетэнь», «Весткі і Паведамленьні», «Літаратура і мастацтва», гістарычным бюлетэнем «Альтанка» (Баранавічы), у 1990-я з часопісамі «Мастацтва Беларусі», «Magazyn Wilenski», «Museum», «Magazin Polski», «Respublika/Наша справа», «Pota», «Кантакты і дыялогі», «Наш край», «Наша Ніва», «Падарожнік», «Царкоўны пасланец», «Жизнь».
З сярэдзіны 1980-х супрацоўнічае з выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, Беларускім таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры, Цэнтральным Дзяржаўным архівам-музеям літаратуры і мастацтва БССР, Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі, ГА Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў, Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтрам імя Францыска Скарыны пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, Грамадскім саветам энцыклапедыі «Кто есть Кто. Деловой мир СНГ», Грамадска-палітычным і навукова-метадычным журналам Міністэрства культуры СССР і Акадэміі навук СССР «Савецкі Музей», Інстытутам гісторыі Украіны Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, Міжнароднай арганізацыяй Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры ў Парыжы і Маскве, Шостым ліцэям Агульнаадукацыйным імя Тадэвуша Рэйтана (Варшава, Польшча), Замкам Каралеўскім у Варшаве, член Польскага ПЭН-клубу сяброў даўніны Польскай (Польшча), Круглым сталом няўрадавых арганізацый, сродкаў масавай інфармацыі і прафсаюзаў Баранавіцкага рэгіёна, Агенцтвам рэгіянальнага развіцця Варута (Баранавічы), нью-ёркскім аддзелам БАЗА, Парахвіяй Святога Кірылы Тураўскага БАПЦ (Бруклін, Нью Ёрк), Беларускім хрысціянскім згуртаваннем імя Святой Сафіі Слуцкай, Deutsches Museum (Mюнхен, Германія), The Getty Grant Program, Таварыствам беларускай мовы імя Ф. Скарыны, Мусульманскім рэлігійным аб’яднаннем у РБ., Асамблеяй дэмакратычных няўрадавых арганізацый Беларусі, праектам Міжнароднай энцыклапедыі «Кто есть Кто» «Наследнікі белорусской шляхты», Фундацыяй помачы школам польскім на ўсходзе імя Т. Гоневіча.
Член Суверэннага прыярату чэшскага Закона Мальтанскага[удакладніць: камент.]. Член Польскага повязу кавалераў Мальтанскіх. Капітан-кавалер з 1999 года[удакладніць: камент.]. Апякае і даглядае нямоглых, хворых, старых, інвалідаў-настаўнікаў. Рыцар шпітальны з 2001 года.
Аўтар шматлікіх нарысаў, кніг, літаратурных твораў па краязнаўстве, некалькіх энцыклапедычных артыкулаў, публікацый рэдкіх фотаздымкаў. Не аднакротна перадаваў гістарычныя каштоўнасці ў бібліятэкі, музеі і архівы Беларусі. Вядзе навукова-пошукавую, арганізацыйную, даследчую і адукацыйную дзейнасць сярод вучнёўскай і студэнцкай моладзі. Выступае за прыцягнення сучасных лічбавых тэхналогій для вывучэння і захавання даўніны.
У 1988—1994 гадах — сузаснавальнік «Дому Польскага» імя Т. Рэйтана ў Баранавічах.
Вярнуў з небыцця імёны выдатных асоб Ляхавіччыны: Анатоля Герасімовіча, Вітольда Міладоўскага, Тадэвуша Рэйтана, Антона Коршуна, Сяргея Пясецкага, Джона Пярэйру і інш..
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Міхась Турыянскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.