Жаўна

Жаўна, або Чорны дзяцел (Dryocopus martius), народныя назвы: жолна, чорная жолна — лясная птушка з сямейства дзятлавыя, распаўсюджаная ў паласе лясоў Еўразіі.

У межах арэала гэты від даволі лёгка вызначыць — сваімі буйнымі памерамі і чорным апярэннем з чырвонай шапачкай ён прыкметна адрозніваецца ад іншых дзятлаў. Аселая птушка, толькі ў пагнездавы перыяд часам здзяйсняе невялікія вандроўкі за межы арэала. Жыве адасоблена, пары ўтвараюцца толькі на сезон размнажэння. Гняздуе ў спелых высокакмлёвых лясах, дзе выбірае высокія мёртвыя альбо хворыя дрэвы без сукоў, у якіх выбівае дупло. Сілкуецца насякомымі, у тым ліку мурашамі.

Жаўна
Жаўна
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dryocopus martius Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус
Жаўна
Сістэматыка
на Віківідах
Жаўна
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  554101
NCBI  187859

Знешні выгляд

Найбольш буйны дзяцел Заходняй Палеарктыкі, сваімі памерамі крыху саступае граку — у адрозненне ад гэтай птушкі мае больш стройны целасклад, доўгую тонкую шыю і доўгі хвост. Даўжыня 42-49 см, вага 250—450 г, размах крылаў 64-80 см.

Апярэнне дарослага самца бліскуча-чорнае, за выключэннем верху галавы, а ёй — ярка-чырвоная пляма ў выглядзе шапачкі ад аснавання дзюбы да патыліцы. У самкі апярэнне таксама чорнае, аднак у параўнанні з самцом больш цьмянае і мае бураватае адценне, чырвоная пляма невялікая і развіта толькі на патыліцы. Дзюба ў абодвух палоў шараватая з жаўцізной знізу, вельмі магутная, далатападобная, доўгая і прамая; ногі блакітна-шэрыя. Маладыя птушкі падобныя да дарослых, але маюць друзлае апярэнне, афарбаванае ў менш яркія, матавыя колеры. Падбародак першагодак мае шараватае адценне, чырвоная пляма на галаве невыразная і часам не выяўлена зусім, дзюба завостраная, пераважна бледна-рагавога колеру.

Зноскі

Tags:

ДзятлавыяЕўразіяНасякомыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Яндэкс.КартыГольмійНавамыргарадскі раёнСердар (горад)Феафан СпаведнікПольшчаСаша ФіліпенкаНарвалПсалтырСцяг ІрландыіГуканне вясныПаўночная АмерыкаНавелаЧарадзейныя казкіВіктар Дзмітрыевіч ДаніленкаПрэмія імя Карласа ШэрманаУладзімір Мінавіч МазгоГенрык ІбсенКаірЗайменнікБрэстВялікдзень ва УкраінеГлебаРадучы (вёска)Міжнародны стандартны кніжны нумарСалонікіБразіліяПарагвайІсламКірыцімаціАкупацыя Ірака (2003—2011)ЮНЕСКАЭмілія ПлятэрМ. Цяцерскіo09ukПолк КаліноўскагаТэрміналогіяНароднае антыкрызіснае ўпраўленнеУладзімір ДубоўкаГарнастаевічы2019ДзеяслоўФутболАўстралія2000Сацьяджыт РайСлонімАндрэй МакаёнакАляксандр Мікалаевіч СакураўПагоня (гімн)Пурпурны колерЭма УотсанЯн Каміль БіспінгМітрафан Віктаравіч Доўнар-ЗапольскіБеларускі вызвольны рух (арганізацыя)Сласцёны (Дрыбінскі раён)1576МінскУстановы адукацыі Баранавіцкага раёнаДзеепрыметнікІван Іванавіч НасовічМатрыца Маладосць (часопіс)Руская моваГерб БеларусіКаласы пад сярпом тваімБуразубка малаяБільбааВануатуПаўлінава вока малое🡆 More