Жывёлы

Жывёлы (Animalia або Metazoa) — традыцыйна (з часоў Арыстоцеля) вылучаная катэгорыя арганізмаў, у цяперашні час разглядаецца як біялагічнае царства.

Жывёлы — асноўны аб'ект вывучэння заалогіі.

Жывёлы
Жывёлы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Animalia Linnaeus, 1758

Даччыныя групы
Жывёлы
Сістэматыка
на Віківідах
Жывёлы
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  202423
EOL  1
FW  325038

Асноўныя прыкметы

Нягледзячы на значную разнастайнасць жывёл, для іх характэрны некаторыя агульныя прыкметы.

  • Гетэратрофны тып харчавання. Жывёлы выкарыстоўваюць у ежу гатовыя арганічныя рэчывы расліннага і жывёльнага паходжання.
  • Рухомасць характэрна для большасці жывёл. Вядомы нерухомыя (губкі) або маларухомыя (каралавыя паліпы, гідры, некаторыя малюскі) жывёлы, аднак усе яны маюць рухомых лічынак, якія забяспечваюць іх рассяленне і распаўсюджванне.
  • Клеткі жывёл маюць толькі клетачную мембрану ў адрозненнне ад клетак раслін, у якіх ёсць яшчэ і клетачная сценка з клятчаткі.
  • Пастаянства формы цела, у поласці якога размешчаны ўсе ўнутраныя органы.
  • Абмежаваны рост жывёл, хуткасць якога зніжаецца з узростам або зусім спыняецца, таму памеры дарослых жывёл аднаго віду адрозніваюцца нязначна. Толькі нямногія (некаторыя ракі, кракадзілы, чарапахі) растуць на працягу ўсяго жыцця.

Класічнымі прыкметамі жывёл лічацца гетэратрофнасць і здольнасць актыўна перасоўвацца. Хаця існуе нямала жывёл, якія вядуць нерухомы спосаб жыцця, а гетэратрофнасць уласцівая таксама грыбам і некаторым раслінам-паразітам.

Класіфікацыя

Да жывёл адносяцца разнастайныя арганізмы: млекакормячыя, паўзуны, земнаводныя, рыбы, птушкі, насякомыя, малюскі, марскія зоркі, чэрві і інш.

Навука пра класіфікацыю жывёл завецца сістэматыка ці таксанамія. Гэтая навука вызначае роднасныя сувязі паміж арганізмамі. Ступень сваяцтва далёка не заўсёды вызначаецца вонкавымі падабенствамі. Справа ў тым, што роднасныя сувязі ў жывёл вызначаюцца іх паходжаннем. Вывучаючы будову шкілета і зубную сістэму жывёл, вызначаюць блізкасць жывёл адна да адной, а палеанталагічныя знаходкі старажытных вымерлых відаў жывёл дапамагаюць усталяваць больш сапраўдныя роднасныя сувязі паміж іх нашчадкамі. Вялікую ролю ў сістэматыцы мае генетыка — навука пра законы спадчыннасці.

Будова і жыццядзейнасць жывёльнага арганізма

Цела жывёл складаецца з клетак. У мнагаклетачных жывёл вылучаюцца групы клетак, якія маюць аднолькавую будову і выконваюць адну і тую ж функцыю. Такія клеткі ўтвараюць тканкі. Існуюць чатыры асноўныя тыпы тканак: эпітэліяльная, мышачная, злучальная і нервовая. Розныя віды тканак уваходзяць у састаў больш складаных утварэнняў — органаў, а апошнія складаюць сістэмы органаў. Напрыклад, шкілет млекакормячых утвораны двума відамі злучальнай тканкі: касцявой і храстковай. Разам з мышачнай тканкай шкілет утварае апорна-рухальную сістэму, якая забяспечвае апору для ўнутраных органаў, выконвае рухальную і ахоўную функцыі.

Актыўную жыццядзейнасць жывёл забяспечвае комплекс сістэм органаў: стрававальнай, дыхальнай, выдзяляльнай і палавой. Перанос пажыўных рэчываў, прадуктаў абмену, газаў (кіслароду і вуглякіслага газу) у арганізме жывёл ажыццяўляе крывяносная сістэма. Нервовая сістэма рэгулюе працэсы жыццядзейнасці і паводзіны жывёл, аб'ядноўваючы работу ўсіх сістэм органаў як частак адзінага арганізма.

Мнагаклетачныя жывёлы, за рэдкім выключэннем, вылучаюцца сіметрычнай будовай. Адрозніваюць два асноўныя тыпы сіметрыі: прамянёвую (радыяльную) і двухбаковую (білатэральную).

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6.
  • Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік. — Мн.: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0185-9

Tags:

Жывёлы Асноўныя прыкметыЖывёлы КласіфікацыяЖывёлы Будова і жыццядзейнасць жывёльнага арганізмаЖывёлы Гл. таксамаЖывёлы ЗноскіЖывёлы ЛітаратураЖывёлыАрганізмАрыстоцельЗаалогіяЦарства (біялогія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

УкраінаКарлес ПучдэмонКупалінка (песня)ПарнаграфіяБеларуская краёвая абаронаРыдлёўкаХакейная Ліга чэмпіёнаўЛітоўскае антысавецкае супраціўленне ў БеларусіСкланеннеСангрыяВагінальны сексАлена Сямёнаўна Васілевіч17 красавікаЮр’еў дзень (вясенні)Яндэкс.КартыПіхтаМішэль АбамаАлесь КажадубГлебаКаштоўнасцьУкраінскі шчытАдольф ГітлерСекс без пранікненняТурызм у ФранцыіПріорбанкТакырыБеларускі народны фронт «Адраджэньне»КашуляНастаўнікРакітаКоміВэб-старонкаМікалай Фёдаравіч ЖлобаСацыялістычная Савецкая Рэспубліка БеларусіНезваротны працэсПрыслоўеМарыля. У пошуках дзіўнікаўWorld Wide WebВіцебская вобласцьСарматызмЭякуляцыяРыгор АстапеняДзікае паляванне караля СтахаСпіс беларускіх імёнГліняны ВялесNürnbergТочка BYГарадское фэнтэзіЛіс Мікіта (мультсерыял)ЗаходКафляСяргей ПясецкіУліковы нумар плацельшчыкаПётр Міронавіч МашэраўБуры мядзведзьЛапікавае шыццёСымон БудныКонаўкаУ краіне райскай птушкіЯн ЧыквінBingXКафедральны касцёл Святога Францішка КсаверыяСалігорскРаскіданае гняздо (п’еса)Бессмяротны полкМіхась СтральцоўPress Club BelarusСельская гаспадаркаЧасціны мовыЛесПомстаOryx (сайт)🡆 More