Javascript

JavaScript (вымаўляецца  — джа́васкры́пт), тое ж js (вымаўляецца джэ-эс) — інтэрпрэтуемая сістэмна-незалежная аб’ектна-арыентаваная мова праграмавання з функцыянальнымі рысамі.

Нягледзячы на назву, ніяк не адносіцца да мовы Java.

JavaScript
Выява лагатыпа
Клас мовы аб’ектная
З’явілася ў май 1996
Аўтар(ы) Брэндан Айк
Пашырэнне файлаў js
Тыпізацыя даных дынамічная, качыная
Зведала ўплыў C, Java, Smalltalk, Self
Паўплывала на C#, J#, VJ#, Dart, Typescript, Purescript, WebAssembly
Сайт ecma-international.org/… (англ.)

З ALGOL-падобных моў, да якіх належыць js, ён традыцыйна вылучаўся незвычайным падыходам да наследавання, бо натыўна яно было рэалізавана праз прататыпы (на js тут паўплываў Self), а не праз класы. Гэта выклікала нязручнасці і абурэнне ў карыстальнікаў, якія да пераходу ў js прызвычаіліся для класавага наследавання, як у Java, C++ і іншых шырокавядомых мовах-нашчадках ALGOL. Таму з версіі ES6 у js метадам сінтаксічнага цукру ўвялі сапраўдныя класы.

Першапачаткова стваралася для напісання дробных скрыптоў для дынамізацыі статычных HTML-старонак, аднак з цягам часу сур’ёзна выйшла за межы першапачатковага ўжывання — спачатку, з рэалізацыяй AJAX, JavaScript стаў адзінай магчымай мовай стварэння вэб-праграм, а затым, з 2011 года, з выпускам Node.js, JavaScript стаў адной з найбуйнейшых моў бэкэнду, пацясніўшы часткова і Java, і .NET, і PHP, і іншыя мовы і платформы, якія традыцыйна дамінавалі на бэкэндзе. З выпускам Electron.js і падобных платформаў, JavaScript таксама стаў шырока ўжывацца для напісання дэкстопных і мабільных праграм.

Рухавікі JavaScript рэалізаваны ў самых нечаканых месцах — js выкарыстоўваецца і ў ролі мовы скрыптоў Photoshop, і для запытаў да нерэляцыйных баз даных, і для праграмавання ўбудаваных сістэм, прататыпіравання, праграмавання робатаў і гэтак далей.

Даследаванні ў вобласці аптымізацыі і паскарэння традыцыйна не вельмі хуткай інтэрпрэтуемай натуры js спарадзілі спачатку аптымізаваную пад-мову asm.js, затым тулсэт Emscripten, які, пачаўшы з кампіляцыі іншых, нават традыцыйных моў у js, у сваю чаргу, спарадзіў платформу WebAssembly, якая дазваляе кампіляваць мову ў аптымізаваны (не js) код для web-рухавікоў.

JavaScript мае шмат дыялектаў, версій, над-моў, пад-моў, а таксама натхніў мноства стандартаў, сярод якіх Typescript і Dart.

JavaScript быў створаны Брэнданам Айкам (англ.: Brandon Eich) падчас працы на Netscape ў 1995 годзе.

Зноскі

  • Стваральнік Javascript(недаступная спасылка)
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article JavaScript, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    JavaАб’ектнае праграмаваннеМова праграмаванняМіжнародны фанетычны алфавітФункцыянальнае праграмаванне

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    ЭквадорУ краіне райскай птушкіВалянціна Міхайлаўна КоўтунТрыснёгАндрэй Аляксандравіч УцюрынNode.jsІгар Міхайлавіч РынкевічСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаІнстытут беларускай культурыПалескія рабінзоны (аповесць)Беларуская кухняШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхПершы Усебеларускі з’ездКанюшыБрусніцыМастурбацыяБілінгвізмGoogle MapsПагоняВасіль ЗуёнакІван Якаўлевіч ЧумачэнкаКалінаАўстраліяБыкПрыслоўеАндрэй Паўлавіч ХудыкОскарТаіса Мікалаеўна БондарПеракладчыкНовасібірскАлесь Мікалаевіч КарлюкевічПолацкСвабодныя матэрыялыКатайконімДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіНюшаМедаль Францыска СкарыныМінскі лістокРэмЗолатаТрагедыя ў НалібокахПаўстанне 1863—1864 гадоўРасійская імперыяКанстанцін Аўдзеевіч СмоўскіЛюдміла Пятроўна ВоранаваПравы ЛГБТ у БеларусіВасіль Андрэевіч МялешкаМанаграфіяЧалавекМТБанкЯгайлаСяргей Іванавіч ГрахоўскіСказАперацыя «Праўдзівае абяцанне»СінонімыChiranthodendronВайна ў КарэіЗямля пад белымі крыламіПаўночны полюсГерб Беларускай Народнай РэспублікіМядзведзіПлошча Парыжскай Камуны (Мінск)ВыклічнікГлебаDiaea dorsataЕўдакія Якаўлеўна ЛосьБеларуская Народная РэспублікаХойніцкі раёнТалкачоўАляксей ДудараўЛосьГерманіяСінтаксіс мовы🡆 More