Mediawiki

MediaWiki (МедыяВікі) — свабоднае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам для стварэння вэб-сайтаў, якія працуюць па тэхналогіі вікі.

Выкарыстоўваецца ўсімі раздзеламі Вікіпедыі і іншымі праектамі, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам Фонда Вікімедыя, а таксама мноствам незалежных праектаў. MediaWiki напісана з выкарыстаннем PHP і распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі GNU GPL. Для захавання даных магчыма выкарыстанне MySQL, PostgreSQL ці SQLite. Для адлюстравання матэматычных формулаў выкарыстоўваецца камп’ютарная мова TeX.

MediaWiki
Выява лагатыпа
Mediawiki
Тып wiki software[d]
Распрацоўшчык Wiki
Напісана на PHP і JavaScript
Аперацыйная сістэма кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Першы выпуск 25 студзеня 2002
Апошняя версія
  • 1.41.1 (28 сакавіка 2024)
Ліцэнзія GNU GPL 2.0
Сайт mediawiki.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

MediaWiki аптымізавана для эфектыўнай працы з вялікімі праектамі, якія могуць мець тэрабайты кантэнту і сотні тысяч праглядаў у секунду. Паколькі Wikipedia з’яўляецца адным з найбуйнейшых і найбольш наведвальных вэб-сайтаў у свеце, дасягненне маштабаванасці праз некалькі слаёў кэшавання і рэплікацыі базы даных было галоўнай задачай для распрацоўшчыкаў. Яшчэ адным важным аспектам MediaWiki з’яўляецца інтэрнацыяналізацыя: інтэрфейс даступны больш чым на 400 мовах. MediaWiki мае больш за 1000 параметраў канфігурацыі і больш за 1800 пашырэнняў, якія дазваляюць дадаваць або змяняць розныя функцыі.

Праграмнае забеспячэнне MediaWiki мае модульную будову, што без асаблівых цяжкасцей можа мадыфікавацца і паляпшацца з дапамогай пашырэнняў (англ.: extensions), якія дадаюць такія новыя функцыі карыстальнікам, як новыя спецыяльныя старонкі, ці новыя магчымасці непасрэдна на сайце.

Асобы, якія жадаюць стварыць сэрвіс з дапамогай MediaWiki, могуць гэта зрабіць з дапамогай спецыяльных праграм. Магчымасцямі MediaWiki карыстаюцца шматлікія сэрвісы, якія не звязаныя з Вікімедыяй. Часта яны карыстаюцца для стварэння дакументацыі да праектаў з адкрытым зыходным кодам. Існуе магчымасць стварэння ўласных лакальных асяроддзяў вікі.

Гісторыя праграмнага забеспячэння Вікіпедыі

Першапачаткова, з 10 студзеня 2001 г., Вікіпедыя карысталася UseModWiki, напісанага Кліфардам Адамсам (Phase I) ўтварала сістэму з CamelCase. Праз год, у студзені 2002 г. было створана ядро, якое выкарыстоўвала РНР (напісанае Магнусам Манскі) (Phase II), з MySQL як базай звестак і Apache як серверам WWW. У гэтай версіі не выкарыстоўвалася CamelCase. Аднак хутка з’явіліся праблемы, якія практычна блакавалі рэдагаванне пароляў. Лі Даніэл Кокер напісаў праграмнае забеспячэнне і механізм, які цяпер вядомы як MediaWiki (Phase III). Ён распачаў працу ў ліпені 2002 г. Удасканаленнем МедыяВікі займаўся Браян Вібер, які кіруе фондам і ў нашы дні.

20 сакавіка 2005 г. была выдадзена версія 1.4 праграмнага забеспячэння, 5 кастрычніка 2005 г. — версія 1.5, 5 мая 2006 г. — версія 1.6.

Зноскі

  • The mediawiki Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 14 ліпеня 2018.
  • Release Notes Праверана 1 сакавіка 2024.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article MediaWiki, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    GNU General Public LicenseMySQLPHPPostgreSQLSQLiteTeXВікіВікіпедыяПраграмнае забеспячэннеСвабодныя праграмыФонд Вікімедыя

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Ісламская дзяржаваВыклічнікАляксандр Мікалаевіч КазекаУладзімір Міхайлавіч ТэйтэльСцяг БеларусіОршаЯкуб КоласНіл ГілевічШвагерБеларуская дзіцячая літаратураТрасцянецАфіцыйна-дзелавы стыльПарк Перамогі (Мінск)Казімір Вікенцьевіч КамейшаPawaТалочныя песніКастусь КаліноўскіАлесь АдамовічСтамбулСяргей Адамавіч КазачокАленіМікола МаляўкаСям’яРэфармацыяІзраільЛітваАДаламедэс шлячкастыТаіса Мікалаеўна БондарЮрась СвіркаЗмітрок БядуляРэмСуд у СлабадзеАнтон Андрэевіч АліханаўНа ростаняхРасійская імперыяНацыянальная акадэмія навук БеларусіГалацэнПалавы актПерсідскі заліўВайна Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667)АмерыкаКарлес ПучдэмонНацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы1913ЯндэксДамініканская РэспублікаБарселонаХраналогія суданскага канфлікту (2023)Гядзімінас КіркіласМай1926Раіса Андрэеўна БаравіковаКурыцаХатынская аповесцьСпіс беларускіх імёнЮраўскі карагодГаліна Анатолеўна КаржанеўскаяНароўляСялянскія батальёныДзеяслоўЛюдзі на балоце (раман)Юрась ШамецькаАпавяданне🡆 More