Дзі́кае палява́нне караля́ Ста́ха — аповесць беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, упершыню апублікаваная ў часопісе «Маладосць» у 1964 годзе.
Лічыцца класікай беларускай літаратуры.
Дзікае паляванне караля Стаха | |
---|---|
Дзікае паляванне караля Стаха | |
Жанр | аповесць |
Аўтар | Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1958 |
Дата першай публікацыі | 1964 |
Малады навуковец-фалькларыст Андрэй Беларэцкі, збіўшыся са шляху падчас буры, трапляе ў радавы замак Яноўскіх — Балотныя Яліны. Яго прымае гаспадыня замка Надзея Яноўская — апошняя прадстаўніца свайго роду. Яна расказвае Беларэцкаму, што род Яноўскіх пракляты праз здраду, здзейсненую яе продкам Раманам Старым, на дваццаць пакаленняў. Надзея — дваццатае пакаленне роду, яна чакае хуткай смерці, з якой спыніцца і род Яноўскіх. Яна расказвае пра зданяў, з’яўленне якіх прадвесціць яе гібель — Дзікае Паляванне, Малога Чалавека і Блакітную Жанчыну.
Беларэцкі застаецца ў замку, каб абараніць Надзею і разблытаць клубок падзей. Ён бачыць Малога Чалавека — істоту невялікага росту з вельмі доўгімі пальцамі, якая зазірае ў вокны па начах; Блакітную Жанчыну, якая сышла са старадаўняга партрэта, на якую Надзея вельмі падобная. Паступова Беларэцкі знаёміцца з астатнімі жыхарамі — сваякамі Яноўскай Свеціловічам, Берманам, Дубатоўкам, паляўнічым і следапытам Рыгорам. У адзін з вечароў на балоце яго пераследуе Дзікае паляванне — група маўклівых вершнікаў на конях, якія скачуць бясшумна, свабодна перасоўваюцца па дрыгве і пакідаюць сляды старажытных падкоў. Беларэцкі цудам паспявае схавацца ў замку і з падвоенай энергіяй працягвае пошукі людзей, якія хаваюцца за Дзікім паляваннем. Разам з Рыгорам яны раскрываюць тайну гібелі бацькі Надзеі, загнанага ў балота Дзікім паляваннем за два гады да прыезду Беларэцкага. Паступова яны раскрываюць і таямніцу Дзікага палявання. Усе коннікі падпільнованы і забіты мясцовымі мужыкамі, коні — прадстаўнікі выміраючай пароды дрыкгантаў — патанулі ў балоце. Знікаюць і прывіды замка. Малы Чалавек аказваецца братам Бермана, вар’ятам-калекай, якога Берман выпускаў з патаемных калідораў, а Блакітная Жанчына — самой Надзеяй, якая блукае па замку ў сне.
Беларэцкі жэніцца з Яноўскай і ўвозіць яе з Балотных Ялін. З часам яна вылечваецца ад пастаяннага страху і лунатызму, у іх нараджаецца дзіця.
Апавяданне вядзецца ад імя галоўнага героя, Андрэя Беларэцкага, якому 96 гадоў. Сама ж гісторыя адбылася ў часы яго маладосці, увосень 1888 г. недзе ў глухой балоцістай мясцовасці Гомельшчыны ці Магілёўшчыны, прамой спасылкі ў кнізе на гэта няма.
Дзеючыя асобы:
Аднайменны фільм, адным са сцэнарыстаў якога быў сам Караткевіч, быў зняты ў 1979 годзе. Караткевічу экранізацыя яго твора не асабліва спадабалася, бо ў фільме практычна адсутнічала адна з ключавых тэм аповесці — смутак аб цяжкім лёсе беларускага народа.
У 1989 годзе на сцэне Нацыянальнага тэатра оперы і балета адбылася прэм’ера оперы «Дзікае паляванне караля Стаха», якую напісаў кампазітар Уладзімір Солтан. Пастановачная група была адзначана Дзяржаўнай прэміяй Беларусі за 1990 год.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Дзікае паляванне караля Стаха, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.