Справа Саюз Вызвалення Беларусі

Справа «Саюза вызвалення Беларусі» — сфальсіфікаваная палітычна-крымінальная справа, распачатая ДПУ БССР у 1930 годзе супраць дзеячаў беларускай навукі і культуры; частка рэпрэсій у БССР 1929—1931 гадоў.

Гісторыя

Пачалася 17 лютага 1930 года арыштам П. Ільючонка. Агулам па справе СВБ вясной—летам 1930 года арыштавалі 108 дзеячаў беларускай навукі і культуры. Спачатку ДПУ за кіраўніцтва СВБ называла В. Ластоўскага, А. Цвікевіча і А. Смоліча, але іх уплыў у Беларусі быў невялікі. Пазней за кіраўніцтва СВБ у ДПУ называлі А. Адамовіча, А. Баліцкага, П. Ільючонка і Дз. Прышчэпава, але іх справу разглядалі асобна. Абвінавачанні ў належнасці да СВБ выстаўляліся Я. Купалу і Я. Коласу, У. Ігнатоўскаму, І. Васілевічу і інш.

Справу абвінавачаных-камуністаў вылучылі ў асобную. Калегіяй АДПУ ўсе арыштаваныя, апроч 18, былі асуджаны на розныя тэрміны зняволення або ссылкі. У. Ігнатоўскі застрэліўся 4 лютага 1931 года. Названыя кіраўнікамі СВБ былі асуджаны на 10 гадоў лагераў кожны (рэабілітаваныя ў чэрвені 1988 года), справа разглядалася асобна. Большасць астатніх абвінавачаных як члены СВБ — 77 чалавек, выслана на 5 гадоў ва ўнутраныя раёны СССР. Агулам па справе было асуджана 86 чалавек. У 1937—1941 гады справа была перагледжана, многіх з абвінавачаных як члены СВБ расстралялі, іншыя зняволены ў лагеры. У 1937—1939 гадах ліквідаваны і многія следчыя ДПУ, што вялі справу «Саюза вызвалення Беларусі». Рэпрэсіі супраць абвінавачаных як члены СВБ, што засталіся ў жывых на той час, таксама адбыліся ў 1949—1952 гадах.

Справа «Саюза вызвалення Беларусі» азначыла сабой першыя практычныя наступствы змянення балансу сіл у ВКП(б) і выніковага павароту палітычнага курсу ў СССР і БССР, якія адбыліся ў канцы 1920-х гадоў і былі скіраваныя, у т. л. на згортванне тагачаснай нацыянальнай палітыкі («карэнізацыя»). Вастрыня крытыкі нацыянал-дэмакратызму вырасла яшчэ ў 1927 годзе; Камуністычная партыя Беларусі ў 1929 годзе сваёй устаноўкай прызнала нацыянал-дэмакратызм «галоўнай небяспекай на дадзеным этапе развіцця», а ў маі 1930 годзе рэзалюцыяй свайго XIII з’езда назвала яго «галоўнай небяспекай для нацыянальнай палітыкі».

Ацэнкі

Дасюль дакладна невядома, ці праўда існаваў «Саюз вызвалення Беларусі». У позняй савецкай гістарыяграфіі даследчыкі лічылі СВБ выдумкай ДПУ, а асуджаных па гэтай справе — ахвярамі. Прыкладна такога ж меркавання трымаліся і беларускія эмігранцкія гісторыкі, праўда з іншых матываў, бо асуджаныя па справе СВБ у асноўным былі іх палітычнымі праціўнікамі.

Таксама існуе меркаванне, што СВБ існаваў і яго кіруючы цэнтр быў не ў інтэлігенцкім асяродку, а ў нацыянальных колах ураду БССР, што за савецкім часам зацямнялася па зразумелых прычынах.

Яшчэ ў 1957 годзе спецслужбы выказвалі такую версію: «У 1926 годзе на тэрыторыі БССР нацыяналісты стварылі антысавецкую паўстанцкую арганізацыю з цэнтрам у Мінску, … якая атрымала названне „Саюз вызвалення Беларусі“ (СВБ). Яна мела філіялы ў Віцебску, Полацку і іншых гарадах Беларускай ССР. Для пашырэння антысавецкай дзейнасці „Саюза вызвалення Беларусі“ спецыальная група на чале з актыўным нацыяналістам Улашчыкам вербавала ў падполле моладзь. Агентурнай разработкай і следствам па справе „Саюза вызвалення Беларусі“ выяўлена, што праграма гэтага варожага падполля была накіравана на ліквідацыю заваяванняў Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і аднаўлення ў рэспубліцы ўлады памешчыкаў і капіталістаў.».

У 1988 годзе КДБ БССР у адказ на зварот Інстытуту гісторыі партыі пры ЦК КПБ адказаў, што «…руплівым вывучэннем архіўных матэрыялаў не выяўлена якіх-небудзь дакументальных матэрыялаў аб верагоднасці існавання „Саюза вызвалення Беларусі“».

Пералік названых як удзельнікі СВБ

Глядзі таксама

Заўвагі

Зноскі

Літаратура

This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Саюз вызвалення Беларусі (справа), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

Tags:

Справа Саюз Вызвалення Беларусі ГісторыяСправа Саюз Вызвалення Беларусі АцэнкіСправа Саюз Вызвалення Беларусі Пералік названых як удзельнікі СВБ[заўв 1]Справа Саюз Вызвалення Беларусі Глядзі таксамаСправа Саюз Вызвалення Беларусі ЗаўвагіСправа Саюз Вызвалення Беларусі ЛітаратураСправа Саюз Вызвалення БеларусіДПУ БССРРэпрэсіі ў БССР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Анатоль Уладзіміравіч ЛябедзькаКастэль-НуоваЯкуб КоласІранМінскКасцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар бернардзінцаў (Полацк)ЕўропаБутанУладзімір Мікалаевіч ГаўрыловічБарташы (Шчучынскі раён)Паўстанне 1863—1864 гадоўФакультэт пачатковай адукацыі БДПУ імя М. ТанкаКітайСяргей БульбаЯрдМефедронЛідаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЭштан КутчэрДыялекты беларускай мовыМахатма ГандзіГерб ЛідыКыргызстанЧыкагаВалянцін Паўлавіч ТаўлайДэйр-эз-ЗорАлесь Мікалаевіч КарлюкевічФіджыАляксандр Васільевіч КалчакМТБанкАлматыМаксім БагдановічМова29 сакавікаТочка BYСвятлана Міхайлаўна ЛясовічАфрыкаКнут ВіксельЗавеі, снежаньГрупавы сексНародРаскіданае гняздо (п’еса)Беларуская моваГісторыя беларускай мовыНікала Леанар Садзі КарноНурагаМалая базілікаАлесь РазанаўЎСухапутныя войскі Рэспублікі БеларусьIPhone 5ЧэхіяІнфлюэнсерАрменіяГуканне вясныВолатКрэолыЯзэп Нарцызавіч ДраздовічФранцішак БагушэвічБеларускія народныя танцыАляксандр Сяргеевіч ПалышэнкаўБакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)987Рада БНРЧабор звычайныПубліцыстычны стыльVolkswagen TouranРасціслаў ЛапіцкіСанкт-ПецярбургКіншасаБарсукі (Боркавіцкі сельсавет)Першая сусветная вайнаСінгапур🡆 More