Volkswagen Touran

Volkswagen Touran — кампактвэн на базе VW Golf.

У мадэльным шэрагу Volkswagen з 2003 года. Назва Touran паходзіць ад спалучэння «Tour» (бел.: паездка) і «Sharan».

Сярод прадукцыі Volkswagen мадэль займае месца паміж кампактвэнам Golf Plus / Golf Sportsvan і мінівэнам Sharan.

Першае пакаленне (2003—2015)

Touran (2003—2006)

Першае пакаленне Volkswagen Touran было прадстаўлена 14 сакавіка 2003 года. Вытворчасць стартавала на даччыным прадпрыемстве Auto 5000  (англ.) у Вольфсбургу. У 2004 годзе пачаўся выпуск у Кітаі на заводзе ў Шанхаі.

Пабудаваны на платформе Golf пятага пакалення. Пры даўжыні каля 4,40 метра кампактвэн меў да сямі месцаў. Пяцімесцавы аўтамабіль прапаноўваў багажнік аб’ёмам 695 літраў, сямімесцавы варыянт — 121 л. Са знятымі сядзеннямі можна было атрымаць 1989 літраў карыснага аб’ёму.

Са з’яўленнем у 2005 годзе пяцімесцавага кампактвэна Golf Plus, ад 5-мясцовага Volkswagen Touran кампанія адмовілася.

Ад пачатку выпуску былі прапанаваныя бензінавыя рухавікі 1,6 (102 к.с.), 1.6 FSI (115 к.с.) і 2.0 FSI (150 к.с.) і турбадызелі 1.9 TDI (100 к.с.), 1.9 TDI (105 к.с.) і 2.0 TDI (136 к.с.). У 2004 годзе шэраг пашыраны 90-моцным 1,9 TDI і 2,0 TDI магутнасцю 140 к.с.

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2003
Volkswagen Touran  Бяспека пасажыраў Volkswagen Touran  32
Volkswagen Touran  Бяспека пешаходаў Volkswagen Touran Volkswagen Touran Volkswagen Touran Volkswagen Touran  19
Пратэставаны аўтамабіль:
Volkswagen Touran 1.6
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2003
Volkswagen Touran  Бяспека пасажыраў Volkswagen Touran  33
Volkswagen Touran  Бяспека пешаходаў Volkswagen Touran Volkswagen Touran Volkswagen Touran Volkswagen Touran  19
Пратэставаны аўтамабіль:
Volkswagen Touran 1.6 (паўторна)

Touran GP (2006—2010)

На Парыжскім аўтасалоне 2006 года быў прадстаўлены мадэрнізаваны Volkswagen Touran. З’явіліся новыя фары і рашотка радыятара, выкананыя ў стылі VW Passat і Eos, новы пярэдні бампер і капот. Ззаду абноўлены Touran атрымаў змененыя заднія ліхтары. У інтэр’еры быў зменены дызайн пярэдняй панэлі, сталі прымяняцца новыя матэрыялы і варыянты аздаблення.

У шэраг рухавікоў дадаліся два бензінавыя рухавікі — 1.4 TSI (140 к.с.) і 2.0 EcoFuel (109 к.с.). Затым дэбютаваў турбадызель 2.0 TDI з 170 к.с., а праз год з’явіўся 1.4 TSI у версіі 170 к.с. У 2008 годзе былі ўведзеныя 1.9 TDI BlueMotion (105 к.с.), у 2009 годзе — 1.4 TSI EcoFuel (150 к.с.).

З’явілася версія CrossTouran, якая адрозніваецца абвіссю кузава з нефарбаванага пластыка: накладкамі на пярэдні і задні бамперы, парогі кузава і колавыя аркі. CrossTouran таксама мае павялічаны на 12 міліметраў дарожны прасвет, а таксама 17-цалёвыя колавыя дыскі.

Touran GP2 (2010—2015)

Другая мадэрнізацыя была праведзена ў 2010 годзе.

Другое пакаленне (2015)

Volkswagen Touran (2015)

У сакавіку 2015 года быў прадстаўлены Touran другога пакалення, пабудаваны на модульнай платформе MQB  (ням.).

Даўжыня — 4527 мм, вышыня — 1659 мм, памер колавай базы — 2791 мм. Аб'ём багажніка ў пяцімеснай версіі складае 834 літра. Пры сямі месцах, якія заказваліся за дадатковую плату, аб'ём багажніка скарачаецца да 743 літраў. Сядзенні складаюцца ўтвараючы роўную падлогу з багажнікам. У такім выглядзе аб'ём атрыманага грузавога аддзялення складае 1980 літраў. Задні шэраг складаецца з трох паасобных сядзенняў. Крэслы можна ссоўваць, павялічваючы аб'ём багажніка, а таксама змяняць вугал нахілу спінкі. Кожнае сядзенне мае мацаванні Isofix. Апцыянальна ў Touran былі даступныя заднія сядзенні, якія трансфармуюцца ў дзіцячыя крэслы.

Volkswagen Touran 
Volkswagen Touran L (для кітайскага рынку)

На канвееры сумеснага прадпрыемства Shanghai Volkswagen у Кітаі для мясцовага рынку выпускаецца Volkswagen Touran L, а таксама CrossTouran L, якая адрозніваецца іншымі бамперамі, рашоткай радыятара, пластыкавымі накладкамі на парогах і колавых арках, арыгінальнымі 18-цалёвымі коламі, а таксама павялічаным на 23 мм дарожным прасветам.

Рухавікі

  • дызельныя: 1.6 TDI (110—115 к.с.) серыі ЕА288 і 2.0 TDI серый EA288 і EA288 Evo, якія адпавядаюць экалагічным стандартам Euro 6/6d і Euro 6d-TEMP магутнасцю ад 115 да 190 к.с.;
  • бензінавыя: серыі ЕА211 — 1.0 TSI (115 к.с.), 1.2 TSI (110 к.с.), 1.4 TSI (150 к.с.) і ЕА188 1.8 TSI (180 к.с.). На машынах, якія выпускаюцца пасля 2018 года, з’явіўся рухавік 1.5 TSI Evo (150 к.с.), які працуе паводле цыклу Мілера і мае функцыю адключэння двух цыліндраў у рэжымах малой нагрузкі, а таксама абсталяваны фільтрам цвёрдых часціц OPF.

Трансмісія і хадавая частка

Механічная каробка перадач — 6-ступеньчатая. На ўсе бензінавыя і на мадыфікацыі з дызельным рухавіком 1.6 TDI меншай магутнасці таксама ўсталёўвалася рабатызаваная 7-ступеньчатая трансмісія DSG версіі DQ200 з "сухімі" счапленнямі. На больш магутныя дызельныя машыны ставілі робаты з "мокрымі" счапленнямі: 6-ступеньчаты DQ250, а з 2018 года — 7-ступеньчаты DQ381.

Пярэдняя падвеска тыпу McPherson, ззаду — шматрычажная.

Бяспека

Вынікі тэсту Euro NCAP, 2015 Volkswagen Touran 
Балы %
Volkswagen Touran  Бяспека дарослых пасажыраў 33,8 88%
Volkswagen Touran  Бяспека пасажыраў-дзяцей 43,7 89%
Volkswagen Touran  Бяспека пешаходаў 25,7 71%
Volkswagen Touran  Актыўная бяспека 10,0 76%
Пратэставаны аўтамабіль:
VW Touran 1.6 'Comfortline'
Вынікі тэсту Euro NCAP, 2022 Volkswagen Touran 
Балы %
Volkswagen Touran  Бяспека дарослых пасажыраў 29,4 77%
Volkswagen Touran  Бяспека пасажыраў-дзяцей 40,0 81%
Volkswagen Touran  Бяспека пешаходаў 34,0 62%
Volkswagen Touran  Актыўная бяспека 10,7 66%
Пратэставаны аўтамабіль:
VW Touran 1.5 TSI 'Comfortline'

Зноскі

Спасылкі

Гл. таксама

Tags:

Volkswagen Touran Першае пакаленне (2003—2015)Volkswagen Touran Другое пакаленне (2015)Volkswagen Touran СпасылкіVolkswagen Touran Гл. таксамаVolkswagen Touran2003VW GolfVolkswagenБеларуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

БеластокБраніслаў Адамавіч ТарашкевічБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтШвагерЭякуляцыяСтронга ручаёваяДавыд ГарадзенскіAv.byКрасная Гара (Краснагорскі раён)Чэмпіянат свету па снукеры 1984ПрошчаПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Porsche 912ВіцебскБеларуска-інданезійскія адносіныЛюдзі на балоце (фільм)Палац Тышкевічаў (Валожын)Магілёўскі завод штучнага валакнаФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіПурпурны колерПольшчаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхАлесь ПісьмянкоўМінскМядзведзіМы выйдзем шчыльнымі радаміПравы ЛГБТ у БеларусіАлесь БажкоРыгор БарадулінМікола МаляўкаАмстэрдамПратэсты ў Беларусі (2020—2021)МарыупальПарламенцкія выбары ў Фінляндыі (1927)Дынама (стадыён, Мінск)Канюшына лугаваяАляксандр БаршчэўскіЗюзюкыФранцішак БагушэвічУладзімір КараткевічАрхітэктура БеларусіВалерый Пятровіч СлавукІгар Міхайлавіч ПракаповічМедаль «За працоўныя заслугі»Вывад амерыканскіх войск з Афганістана (2020—2021)Дзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьЛорд-канцлерДобрушскі раёнМаксім БагдановічІван Іванавіч НасовічМсціслаўНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балетаПятро ЖаўняровічАляксандр Канстанцінавіч КраўцэвічРаіса Андрэеўна БаравіковаАпавяданнеШляхтаГерой Сацыялістычнай ПрацыАперацыя «Праўдзівае абяцанне»Ларыса Сямёнаўна ТалкачоваЛеанід Міхайлавіч ГалубовічCalceolaria unifloraNürnbergКафляЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі БеларусьЛьвоўНямецкая мова🡆 More