Полацк: горад у Беларусі

По́лацк (трансліт.: Polack) — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Полацкага раёна, на рацэ Заходняя Дзвіна пры ўпадзенні ў яе ракі Палата.

Знаходзіцца непадалёк ад Наваполацка, за 100 км ад Віцебска. Вузел чыгунак, лініі на Маладзечна, Віцебск, Невель (Расія), Даўгаўпілс (Латвія) і аўтамабільных дарог. Насельніцтва 85 012 чал. (2017).

Горад
Полацк
Полацк: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
780
Першая згадка
Плошча
40,77 км²
Вышыня цэнтра
111 ± 1 м і 126 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 79 579 чал. (1 студзеня 2024)
Шчыльнасць
2 085 чал./км²
Нацыянальны склад
беларусы — 80,03 %,
рускія — 14,75 %,
украінцы — 1,86 %,
іншыя — 3,36 %
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 214
Паштовы індэкс
211291, 211400—211402, 211404—211415, 211422
Аўтамабільны код
2
СААТА
2238501000
Афіцыйны сайт
Полацк на карце Беларусі ±
Полацк (Беларусь)
Полацк
Полацк (Віцебская вобласць)
Полацк

Назва

Назва Полацка ўтворана ад назвы ракі Палата. Палата (балцк. *Palatà) — назва балцкага паходжання, звязаная з латышскім pali «паводка, затапленне вадой прылеглай да ракі мясцовасці», palas «забалочаны бераг возера», літоўскім palios «балаціна на месцы зарослага возера». Значэнне назвы можна перадаць як «Рака, што разлілася», гэтая семантыка можа сягаць часоў пасляледавікоўя.

Тапонім «Полацк» утварыўся ад імя ракі Палата па самай старажытнай мадэлі — уласная назва ракі + -ск.

У старабеларускіх пісьмовых помніках назва горада зафіксавана ў формах Полоцк, Полоцъкъ, Полотскъ, Полотескъ, Полтескъ, Плтескъ, Полческъ, у нямецкіх хроніках Плоцэке, у скандынаўскіх сагах Pallteskiuborg, Palteskia.

У айканіміі беларускіх зямель суфікс -ск (-цк) з’яўляецца глыбока традыцыйнай рэліктавай з’явай, якая падкрэслівае самабытнасць беларускага народа і старажытнасць тэрыторыі яго рассялення. Такі суфікс адзначаецца з IX—X стст., у тым ліку ў назве яшчэ аднаго са старажытнейшых гарадоў — Смаленска, засведчанай летапісамі пад 863 годам. Звыш паловы гарадоў з назвамі на -ск, згаданых у летапісах XI ст., прыпадае менавіта на зону фармавання беларусаў, дзе гэты суфікс выяўляе прадуктыўнасць і ў наступныя стагоддзі. Кожны трэці беларускі горад з ліку тых, што занесены ў «Спіс рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» канца XIV ст., заканчваецца на -ск (-цк).

Варыянт Полацак не тлумачыцца праз фанетычныя законы беларускай мовы і на працягу стагоддзяў практычна не выходзіў за межы вуснага ўжытку. Пачатак яго пісьмовага выкарыстання адносіцца да канца XIX ст. Форма Полацак даволі актыўна выкарыстоўвалася пазней, у 1920-х гадах, у БССР (гл., напрыклад, Кайгарадаў А. І. Кліматычны атляс Беларусі. Менск, 1927), а таксама ў Заходняй Беларусі да часу яе ўваходжання ў склад БССР.

У наш час па-ранейшым дамінуе форма на -цк, хоць у асобных выданнях і цяпер ужываецца варыянт Полацак.

Гісторыя

Заснаванне

Упершыню Полацк згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 862—865 гг. Але гэтая дата, відаць, не вельмі дакладная, бо летапіс пісаўся праз 200—250 гадоў пасля падзей. Звычайна першую згадку Полацка звязваюць з паведамленнем «В лето 6370 [862] и прия власть Рюрик, и раздал мужем своим грады, овому Полотеск, овому Ростов, другому Белоозеро…», але гэта, відаць, устаўка пазнейшага летапісца, бо ў IX ст. яшчэ не існавала Растова (з’явіўся ў канцы X ст.), які тут згадваецца разам з Полацкам. Іпацьеўскі летапіс паказвае Рурыка і яго «мужоў» у якасці заснавальнікаў гарадоў:

Полацк: Назва, Гісторыя, Насельніцтва  И прия Рюрикъ власть всю одинъ... и роздая мужемъ своимъ волости и городы рубити овому Полътескъ, овому Ростовъ... Полацк: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 

Верагоднае ўпамінанне Полацка датычыць паходу на палачан, паводле «Аповесці мінулых гадоў», кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра, які адбыўся ў тыя ж 862—865 гады «Того же лета воеваша Асколд и Дир Полочан и много зла сътвориша».

Але дзе знаходзіўся Полацк у IX ст., летапісы не паведамляюць. Адказ на гэта пытанне паспрабаваў даць беларускі археолаг А. М. Ляўданскі, які ў 1928 заклаў некалькі шурфоў на гарадзішчы. У выніку раскопак ім былі знойдзены археалагічныя матэрыялы, у першую чаргу ляпная кераміка IX—X стст. Гэта дазволіла яму зрабіць выснову, што старажытны Полацк знаходзіўся на гарадзішчы. З высновай А. М. Ляўданскага пагадзіліся вядомыя беларускія археолагі Г. В. Штыхаў і С. В. Тарасаў. Яны лічылі, што Полацк развіваўся як цэнтр племяннога аб’яднання крывічоў у IX ст. знаходзіўся на гарадзішчы.

Развіццё

Полацк: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Фрагмент прывілея Полацку на магдэбургскае права

У IX ст. Полацк размяшчаўся на гарадзішчы (плошча часткі, якая захавалася каля 1 га) на правым беразе Палаты (адсюль назва). Хуткаму развіццю Полацка спрыяла яго выгаднае размяшчэнне на гандлёвым шляху з Рыжскага заліва да Кіева і Чорнага мора, праз вярхоўі Заходняй Дзвіны і Волгі да краін Усходу (частка шляхоў з вараг у грэкі і з вараг у арабы). У X—XIII ст. цэнтр Полацкага княства. У XI ст. на тэрыторыі сённяшняга Верхняга замка пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор. У XII ст. сфарміравалася самабытная школа дойлідства, пабудаваныя Полацкі княжацкі храм і княжацкі палац, Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр, заснаваны Полацкія Спаскі і Багародзіцкі манастыры і інш. У XII ст. тут працавалі майстар-ювелір Лазар Богша (стварыў крыж Еўфрасінні Полацкай) і дойлід Іаан, які пабудаваў Полацкую Спаскую царкву. З сярэдзіны XIII ст. Полацк у складзе Вялікага Княства Літоўскага, самы вялікі яго горад у XIV—XVI стст., меў адмысловыя правы («Полацкія прывілеі»). Тут былі створаныя Полацкія Евангеллі XII—XIV ст., у горадзе пры Сафійскім саборы з XI ст. была бібліятэка. Каля 1490 года ў Полацку нарадзіўся дзеяч культуры эпохі Адраджэння Францыск Скарына. У 1498 годзе Полацк атрымаў магдэбургскае права. З 1504 года цэнтр Полацкага ваяводства. З XVI ст. горад меў свой герб. Падчас вайны 1654—1667 гадоў заняты рускімі войскамі, паводле Андрусаўскага перамір’я (1667) вернуты Рэчы Паспалітай. У другой палове XVII — першай палрве XVIII стст. прыйшоў у заняпад.

У ліпені 1705 года расійскі цар Пётр І па дарозе ў Прыбалтыку спыніўся лагерам са шматтысячным маскоўскім войскам пад Полацкам. 11 ліпеня (30 чэрвеня па старым стылі) цар наведаў Сафійскі сабор, у якім у раз’юшаным стане разам са світай закатаваў 5 манахаў-базыльянаў. Архімандрыта Якуба Кізікоўскага царскія служкі катавалі ўсю ноч, каб дазнацца месца схову манастырскіх скарбаў. Целы ахвяраў спалілі, а Сафійскі сабор і базыльянскі манастыр разрабавалі. Частка маёмасці перайшла цару, а частка — у маскоўскую казну. З самога сабора зрабілі вайсковы склад. А Еўропу абляцела вестка: «Жорсткае забойства на Белай Русі! Ахвяры — безабаронныя служкі Бога, манахі ордэну Васіля Вялікага. З імі расправіліся ў хрысціянскай святыні — Сафійскім саборы ў Полацку. Учыніў расправу каранаваны забойца — цар Пётр I». 1 мая 1710 года па загаду князя Меньшыкава Сафійскі сабор узарвалі. 22 лістапада 1710 года Апостальская Сталіца публічна асудзіла Петра І за пераслед Уніяцкай Царквы.

У складзе Расійскай імперыі

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе правабярэжная частка Полацка увайшла у склад Расійскай імперыі. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе — левабярэжная частка горада.

Пасля падпісання папай рымскім Кліментам XIV булы 1773 года аб забароне дзейнасці «Таварыства Ісуса», Полацк становіцца цэнтрам збору езуітаў свету і паступова ператвараецца ў своеасаблівую іх сталіцу. З 1776 года цэнтр Полацкай губерніі, у 1778—1796 гадах — намесніцтва, з 1796 года цэнтр павета Беларускай, з 1802 года Віцебскай губерніі.

Савецкі перыяд

У другой палове жніўня 1919 года фронт наблізіўся да Полацка. 20 верасня 1919 года польскія войскі выйшлі да Полацка, да вечара занялі задзвінскую частку горада. Аднак, спроба захапіць увесь горад правалілася і пачалася пазіцыйная вайна, якая працягвалася 8 месяцаў. У сярэдзіне жніўня 1920 г. Полацкі рэўкам паведамляў, што «горад разбураны, маёмасць раскрадалі, павялічыліся павальныя разбоі і забойствы». У справаздачах павятовай міліцыі паведамлялася, што ў горадзе, напоўненны ваеннымі, з’явілася шмат жанчын, якія ў сілу пэўных жыццёвых абставінаў, займаліся прастытуцыяй. Згодна справаздач міліцыі ў горадзе летам 1919 г. было 9 дамоў цярпімасці.

З 1924 года Полацк — цэнтр раёна, у 1924—1930 і 1935—1938 гадах цэнтр акругі. З 1938 года ў Віцебскай вобласці. У 1944—1954 цэнтр Полацкай вобласці. 22 снежня 1959 года ў гарадскую мяжу горада ўключана вёска Кароўнікі Экіманскага сельсавета, 2 лістапада 1972 года — вёскі Меліярацыйная, Спас-Слабада Салоніцкага сельсавета і Пагіршчына Баравухскага сельсавета.

У 1989 годзе Полацк стаў першым у Беларусі гісторыка-культурным горадам-запаведнікам.

Сучасная гісторыя

14 студзеня 2013 года ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за нумарам 27 «Аб аб’яднанні раёнаў і гарадоў абласнога падпарадкавання Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр» Полацк быў пазбаўлены статусу горада абласнога падпарадкавання.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1805 год — 2991 чал.
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 82,4 тыс. чал.; 2007 год — 81,7 тыс. чал.; 2009 год — 83,7 тыс. чал.; 2009 год — 82 547 чал. (перапіс); 2016 год — 85 078 чал.; 2017 год — 85 012 чал.

Эканоміка

Прадпрыемствы хімічнай (ААТ Полацк-Шкловалакно), машынабудаўнічай і металаапрацоўчай, лёгкай, харчовай, паліграфічнай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Полацкая ЦЭЦ. Полацк — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння. Гасцінічны комплекс «Славянскі», гасцініца «Дзвіна».

Культура

У горадзе створаны Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, які ўключае пастаянна дзеючыя музеі: Полацкі краязнаўчы музей, Музей беларускага кнігадрукавання, Полацкі музей-бібліятэку Сімеона Полацкага, Полацкі музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, Полацкі музей баявой славы, Полацкі музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора, Полацкі дзіцячы музей, музей Тусналобавай-Марчанка, Полацкую стацыянарную выстаўку «Прагулка па Ніжнепакроўскай», прыродна-экалагічны музей Мастацкую галерэю.

З 2003 года працуе філіял Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа.

Адукацыя

У Полацку размяшчаецца гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (астатнія — у Наваполацку). Працуюць:

Спорт

ФК Полацк, жаночы баскетбольны клуб «Полацк»

Славутасці

Полацк: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Сафійскі сабор

Галерэя

Вядомыя асобы

Гарады-пабрацімы

У філатэліі

Гл. таксама

Зноскі

  • Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  • Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  • а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  • A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 241.
  • В. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 301.
  • В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 163.
  • а б в г д Лемцюгова В. П. : Прадмова да даведніка «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь»
  • Хроніка Вартберга
  • Георгій Штыхаў, Тамара Джумантаева, Ларыса Сяргеенка. Полацк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9. С. 518.
  • Полное собрание русских летописей (далей — ПСРЛ). Т. 1. Лаврентьевская летопись. — 2-е изд. — М., 2001. — С. 20.
  • ПСРЛ. Т. 2. Ипатьевская летопись. — 2-е изд. — М., 2001. — С. 14.
  • Ляўданскі, А. М. Археолёгічныя досьледы ў Полацкай акрузе // Запіскі аддзелу гуманітарных навук БАН. Кн. 2. Працы археолёгічнай камісіі. Т. 2. — Мн., 1930. — С. 165—166.
  • Штыхов, Г. В. Древний Полоцк. — Мн., 1975. — С. 24—25; Штыхов, Г. В. Средневековые города Беларуси и их предшественники (к проблеме восточнославянского протогорода) // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия: Гуманитарные науки. — 2008. — № 1. — С. 2; Тарасаў, С. В. Полацк IX—XVII стст.: гісторыя і тапаграфія. — Мн., 1998. — С. 36.
  • Марозаў С. Полацкая трагедыя 1705 году // Царква : газета. — 8 ліпеня 2014. — № 4. — С. 10—11. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020.
  • Полоцк: исторический очерк / АН БССР, Ин-т истории; [Ред. П. Т. Петриков]. — 2-е изд., перераб. и доп. — Минск: Наука и техника, 1987. — 319 с. — С. 154.
  • Сумко, Е. В. Формирование Полоцкой уездной рабоче-крестьянской милиции (1918—1921) / Е. В. Сумко // Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых і міждысцыплінарных даследаванняў: зборнік навуковых артыкулаў II міжнароднай навуковай канферэнцыі (да 20-годдзя археалагічных і этнаграфічных экспедыцый ПДУ, Полацк, 17-18 красавіка 2014 г.): у 2 ч. / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»; [Пад агульнай рэдакцыяй Д. У. Дука, У. А. Лобача, С. А. Шыдлоўскага]. Ч. 2. — Наваполацк: ПДУ, 2014. — 221 с.: іл., табл., карта. — С. 140. — ISBN 978-985-531-463-0.
  • Занальны дзяржаўны архіў г. Полацка. — Ф. 220. — Воп. 1. — Спр. 43. — Л. 91.
  • Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 22 снежня 1959 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Полацка вёскі Кароўнікі Экіманскага сельскага Савета Полацкага раёна // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  • Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Полацка некаторых населеных пунктаў Полацкага раёна Віцебскай вобласці ад 2 лістапада 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
  • Географический словарь Российского государства, описывающий азбучным порядком географически, топографически, идрографически. Ч. 4. Отд. 1: М — П. — М. — СПб.: Тип. ун-та у Любия, Гария и Попова, 1801. — 2, 1366 стлб. — С. 1238.
  • Перепись населения — 2009. Витебская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  • Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Полацк, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Полацк НазваПолацк ГісторыяПолацк НасельніцтваПолацк ЭканомікаПолацк КультураПолацк АдукацыяПолацк СпортПолацк СлавутасціПолацк ГалерэяПолацк Вядомыя асобыПолацк Гарады-пабрацімыПолацк У філатэлііПолацк Гл. таксамаПолацк ЗноскіПолацк ЛітаратураПолацк СпасылкіПолацкІнструкцыя па транслітарацыіБеларусьВіцебскВіцебская вобласцьДаўгаўпілсЗаходняя ДзвінаЛатвіяМаладзечнаНаваполацкНевель (горад)ПалатаПолацкі раёнРасія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Першага маяКанстанцін Іванавіч АстрожскіВярбаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінБлогҐБраніслаў Адамавіч ТарашкевічІван ЧыгрынаўХатынская трагедыяІван Пятровіч ШаколаКураслеп лясныПінскФразеалагізмБеларускі алфавітДжозеф Рэдзьярд КіплінгГарадзенская ратушаШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхАдрынаГеоргій МарчукАўстраліяМанаграфіяНаціскБеларусыВейшнорыяАлесь АркушЧорная РусьЗаяльцоўскія могілкіБыкБеларусізацыяСарока звычайнаяВікісховішчаПалескія рабінзоны (аповесць)Нацыянальны інстытут адукацыі21 красавікаАпенькаНіжнехапёрскі прыродны паркСімяон ПолацкіПатрыятызмДругая кангалезская вайнаGoogle ChromeАляксандр БардзініЮрась СвіркаФрэдэрык КукЗязюля звычайнаяСяргей Іванавіч ГрахоўскіБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАндрэй Аляксандравіч УцюрынПаўстанне 1863—1864 гадоўЛеанід Пятровіч ДанеліяДубовычыЦэнтральны сібірскі батанічны садАжынаХойніцкі раёнРуская моваІгар Пятровіч ТурЯпоніяСтыль (мова)Ігар Міхайлавіч РынкевічГалоўная старонкаBingXПарыж282-я знішчальная авіяцыйная дывізіяПа што ідзеш, воўча?МТБанкСанетУладзімір КараткевічКараль Эмерыкавіч Чапскі6 верасняКірыла ТураўскіЗаслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь🡆 More