Магілёўская Вобласць

Магілёўская во́бласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь.

Размешчана на ўсходзе краіны, мяжуе з Расіяй.

Магілёўская вобласць
альтэрн.: Магілёўская вобласьць
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Магілёўская Вобласць Беларусь
Уваходзіць у
Уключае 21 раён
Адміністрацыйны цэнтр Магілёў
Найбуйнейшыя гарады Бабруйск
Крычаў
Мсціслаў
Дата ўтварэння 1938
Кіраўнік Анатоль Міхайлавіч Ісачэнка
Насельніцтва (2024)
981 тыс. (5-е месца)
Шчыльнасць 39,2 чал./км²
Плошча 29 тыс.
(5-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт
 • Самы нізкі пункт


 239 м
 126 м
Магілёўская вобласць на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код ISO 3166-2 BY-MA
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Магілёўская Вобласць 
Магілёўская вобласць БССР у студзені 1940 года

Вобласць утворана 15 студзеня 1938, узбуйнена ў 1954 г. Падзяляецца на 21 раён.

У 1986 г. на тэрыторыі вобласці 13 гарадоў, 7 гарадскіх пасёлкаў, 4 рабочыя пасёлкі.

У 1998 г. колькасць насельніцтва складала 1241,3 тыс. чал. У вобласці налічвалася 14 гарадоў, у т.л. 5 абласнога падпарадкавання, 11 гарадскіх пасёлкаў, 196 сельсаветаў, 3247 сельскіх населеных пунктаў.

Прырода

На Магілёўшчыне пераважае раўнінны рэльеф. Клімат вобласці ўмерана кантынентальны.

Праз яе тэрыторыю вобласці цякуць рэкі Дняпро, Бярэзіна, Друць, Сож, Проня, Беседзь, а таксама іх прытокі. Вялікіх азёр няма.

Сельскагаспадарчыя землі займаюць пераважна дзярнова-падзолістыя глебы (сугліністыя і супясчаныя), а таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы.

Больш за трэцюю частку тэрыторыі вобласці пакрываюць лясы, на паўднёвым захадзе лясістасць дасягае 50 %. Галоўныя лесаўтваральныя пароды: хвоя звычайная, елка еўрапейская, бяроза павіслая. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Балоты пераважна нізіннага тыпу, большай часткай асушаныя.

Насельніцтва

Для Магілёўскай вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:

  • 1998 г. — 1241,3 тыс. чал.
  • 2003 г. — 1180,5 тыс. чал.
  • 2006 г. — 1138 тыс. чал.
  • 2009 г. — 1099,4 тыс. чал.
  • 2011 г. — 1064,1 тыс..

Гарадское насельніцтва складае 72,3 % (2003). Найбольшыя гарады: Магілёў (364,1 тыс. чал.), Бабруйск (221,2), Асіповічы, Горкі, Крычаў.

Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы — 86,1 %, рускія — 10,9 %, украінцы — 1,7 %.

Гаспадарка

У гаспадарчым комплексе важнае значэнне мае прамысловасць. Вобласць займае лідзіруючыя пазіцыі па вытворчасці самаходных скрэпераў і падземных аўтапаяздоў, прычапной сельскагаспадарчай тэхнікі, пасажырскіх ліфтаў у СНД. У Беларусі Магілёўская вобласць з’яўляецца галоўным вытворцам шын, цэменту, цэнтрабежных помпаў, электрарухавікоў, гумавага абутку, перавязачных матэрыялаў, мяккага даху і інш. Асноўныя індустрыяльныя цэнтры вобласці — Магілёў і Бабруйск. У Магілёве размешчана свабодная эканамічная зона і тэхнапарк «Магілёў».

Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 50,3 % тэрыторыі вобласці, у т.л.: ворыва — 33,1 %, паша — 9,1 %, сенажаці — 8,1 %. Вядучую ролю ў аграпрамысловым комплексе займае раслінаводства. Збожжавыя і зернебабовыя культуры (ячмень, жыта, авёс, пшаніца) размешчаны паўсюль. Больш як на 70 % плошчаў яны даюць фуражнае збожжа і амаль 30 % — харчовае. Вырошчваюцца кармавыя культуры, лён, бульба. Жывёлагадоўля мае малочна-мясны напрамак. У шэрагу раёнаў спецыялізаваныя гаспадаркі займаюцца пушной зверагадоўляй, развядзеннем коней, вытворчасцю рыбы.

У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны транспарт. Чыгунка звязвае вобласць з усімі рэгіёнамі Беларусі, Украінай, Малдовай, краінамі Балтыі, шэрагам рэгіёнаў Расіі. Прамымі аўтобуснымі рэйсамі вобласць звязана з Мінскам, Навагрудкам, Гомелем, Наваполацкам, Віцебскам, Оршай, Масквой, Смаленскам, Санкт-Пецярбургам і інш.

Сярод важнейшых экалагічных праблем рэгіёна — радыеактыўнае забруджанне тэрыторыі пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе. Усяго забруджана амаль 35 % тэрыторыі вобласці.

Сімволіка

Выдатныя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  • Новые председатель ЦИК и два губернатора. Подробности громких кадровых решений ЛукашенкоБеларускае тэлеграфнае агенцтва, 2021.
  • Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 16 мая 2022.
  • Афіцыйныя даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 1-08-2011
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Магілёўская вобласць, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Магілёўская Вобласць ГісторыяМагілёўская Вобласць ПрыродаМагілёўская Вобласць НасельніцтваМагілёўская Вобласць ГаспадаркаМагілёўская Вобласць СімволікаМагілёўская Вобласць Выдатныя асобыМагілёўская Вобласць Гл. таксамаМагілёўская Вобласць СпасылкіМагілёўская ВобласцьБССРБеларусьРасія

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЛітаратурны музей Максіма ГарэцкагаЛітаратурныя жанрыНавагрудакУладзімір Мінавіч МазгоКінгсвудскі ўніверсітэтСаюз вызвалення Беларусі (справа)Беларускі лацінскі алфавітДзень беларускага пісьменстваІпацій ПацейЗвязда (Пухавіцкі раён)БабруйскДавыд ГарадзенскіЗянон Станіслававіч ПазнякЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўІван ЧыгрынаўБеларускі дзяржаўны ўніверсітэтШвагерДобрапісМаладосць (часопіс)Збіццё дэпутатаў у будынку Вярхоўнага Савета БеларусіКрасная плошча (Масква)Саюз беларускіх пісьменнікаўБум-Бам-ЛітДругая сусветная вайнаПрамысловасцьПапараць-кветкаАндрэй ГорватБальніцаІван ПташнікаўПріорбанкАдам МіцкевічАнальны коракStreit Group CougarЖанна Вацлаваўна Некрашэвіч-КароткаяРасліныКрэўскі замакКараль ШыманоўскіГерб ГомеляВілейкаПітэр ФондаРэнесанс у БеларусіАдольф Гітлер УунонаСвята-Міхайлаўская царква (Сынкавічы)ЗдароўеВаршаваБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўБеларуская дудаАсвальда МарцінесАлег Антонавіч ЛойкаКаштоўнасцьМарцін КухтаБеларуская міфалогіяУладзімір СцяпанОрдэн ПагоніШыманаў КутКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўАксіптыліСезон 2014/2015 БДЭУ-РЦАРСасык (Кундук)Гродзенская вобласцьГеаграфія сельскай гаспадаркіСуботнікіВінцэнт Дунін-МарцінкевічAv.byЯзэп СажычХведар Хведаравіч ГурыновічНаваполацкЦэльсПарнафільмАксітацынАнтыінтэлектуалізм🡆 More