Анілінгус

Анілінгус (лац.: anus — задні праход + lingo — лізаць; сінонімы — анілінкцыя, рымінг англ.: rimming ці не зусім карэктны варыянт аналінгус) — сексуальная практыка, якая прадугледжвае стымуляцыю заднепраходнай вобласці языком або губамі з мэтай выклікаць палавую ўзрушанасць.

Анілінгус
Анілінгус
Анілінгус
Дзяўчына робіць другой дзяўчыне анілінгус

Агульныя звесткі

Вобласць ануса ў большасці людзей высокачуллівая і з'яўляецца важнай эрагеннай зонай. Адпаведна, стымуляцыя ануса можа выклікаць сексуальную ўзрушанасць у абодвух палоў, у выніку чаго анілінгус практыкуюць як у адносінах да мужчын так і жанчынам. Мэтай дадзенай сексуальнай практыкі з'яўляецца атрыманне сексуальнага задавальнення.

У цяперашні час анілінгус шырока прадстаўлены ў парнаграфіі.

Існыя ў цяперашні час прадузятасці супраць стымуляцыі вобласці задняга праходу засноўваюцца з аднаго боку на тым, што на працягу многіх стагоддзяў формы сексу, якія не мелі функцыю размнажэння разглядаліся як грэх або перверсія. З іншага боку, у заходняй культуры існуе стэрэатып стаўлення да анальнай вобласці як да бруднай і агіднай.

Анілінгус часта спалучаецца з іншымі формамі сексуальных зносін, як правіла, аральных. У залежнасці ад пастаўленых мэт і для дасягнення неабходнага ўзроўню ўзрушанасці, ужываюць альбо адну з дзвюх асноўных тэхнік анілінгуса альбо абедзве па чарзе.

  • Лізанне вобласці ануса. Тэхніка прадугледжвае вылізванне анальнай адтуліны і вобласці пахвіны. Часцяком ужываецца сумесна з аральным уздзеяннем на геніталіі. Метад асабліва падыходзіць для ўзрушанасці жанчыны, паколькі вульва і анус знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці, што дае магчымасць аператыўна пераносіць уздзеянне паміж эрагеннымі зонамі.
  • Увядзенне языка ў анус. Дадзеная практыка прадугледжвае ўвод языка ў анальную адтуліну, пасля чаго магчымыя рухі, якія імітуюць фрыкцыі, альбо простае абмацванне языком сценак прамой кішкі.

Дадзены метад звычайна ўжываюць для падрыхтоўкі да анальных зносін, бо анілінгус дазваляе паслабіць сфінктар і зрабіць вільготным анус.

Гігіенічныя і медыцынскія аспекты анілінгуса

У выніку практыкі анілінгуса магчымая перадача некаторых інфекцыйных захворванняў, такіх як гепатыт, або развіццё дыярэі.

Пры камбінаванні анілінгуса і кунілінгуса ёсць верагоднасць пераносу кішачнай мікрафлоры ў похву, што можа выклікаць інфекцыйна-запаленчыя працэсы.

Перад практыкаваннем анілінгуса неабходна зрабіць гігіенічныя працэдуры : прамыць геніталіі, пахвіну і вобласць ануса і ў выпадку неабходнасці зрабіць клізму. Таксама ў мэтах гігіены рэкамендуецца галіць валасы побач з заднепраходнай адтулінай. Тым, хто часта практыкуе анілінгус з незнаёмымі партнёрамі, неабходна зрабіць прышчэпкі супраць гепатыту.

Гл. таксама

Tags:

Англійская моваЛацінская моваСекс

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ЭлектралітКораньМарына Вітальеўна ВасілеўскаяПрыказкаГлебаКітабыПрэмія імя СахараваПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)КаўкаВіга МортэнсенКунтушовы стройГаметаЧарлз ДзікенсБеларусыІгар Пятровіч СергеенкаПётр Іванавіч ІвашуцінПрыслоўеАнглійская моваБярозка (часопіс)Чорны буселЗольЛадАляксандр Валер’евіч ХаджаеўУкраінаВерлібрДзева МарыяІорн ЛандэІндыяНёман (часопіс)Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаўАляксандр Міхайлавіч ЛасякінБеларускія татарыГРэжым ЛукашэнкіФранцыск СкарынаАртур Аляксандравіч КлінаўЛетнія Алімпійскія гульні 1920Чырвоная зменаГенадзь БураўкінНавабыхаўскі сельсаветЭдвард Роберт Х’юзВольга Славаміраўна БондараваВацлаў ЛастоўскіДзяржаўная прэмія Рэспублікі БеларусьЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаЗайменнікМіхась ПазнякоўПартрэт Мішэля Лек’енаКлецкая бітваФерэнц ЛістНавуковы стыльКрасавікХерстскі ўніверсітэтЛебядовыя (сямейства)АдраджэннеМікола МятліцкіЭфект ПокельсаСаўка ды ГрышкаКоммерсантъХрысціянстваАлаіза ПашкевічАлена Валер’еўна БраваЯўгенія ЯнішчыцПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Казялец едкіСтаніслаў Віктаравіч ВалодзькаНапады на пасольства Лівіі ў МінскуЧапля белая малаяУладзімір НякляеўFacebook18 красавікаПлемя (фільм, 2014)Людзі на балоце (фільм)Спіс газет БеларусіГомельПравы ЛГБТ у ЛітвеКаралеўства вестготаў🡆 More