Рэжым Лукашэнкі

Рэжы́м Лукашэ́нкі — аўтарытарны персаналісцкі палітычны рэжым у Беларусі, усталяваны Аляксандрам Лукашэнкам, які трымае ўладу праз фальсіфікацыі выбараў і тэрор насельніцтва пры фінансавай, вайсковай і інфармацыйнай падтрымцы Расіі.

Рэжым Лукашэнкі
Аўтазак са сцягам рэжыму Лукашэнкі і схаваным нумарным знакам у час пратэстаў 2020 года.

Прыйшоўшы да ўлады на папулісцкай хвалі праз першыя прэзідэнцкія выбары 1994 года ў Беларусі, Лукашэнка не меў ні згуртаванай каманды, ні праграмы развіцця краіны і адразу скіраваў намаганні на згортванне дэмакратычных працэсаў, умацаванне асабістай улады і селекцыю савецкага бюракратычнага апарату як сваёй апоры.

На думку экспертаў, у Беларусі склаўся гэтак званы «сацыяльны дагавор» паміж аўтакратыяй і шырокім грамадствам, калі грамадзяне адмаўляліся ад актыўнага ўдзелу ў палітычным жыцці, а рэжым забяспечваў нядрэнны паводле постсавеціх мерак узровень жыцця і свабоду перамяшчэння.

Ні адны выбары ў Беларусі пасля лістапада 1996 года не прызнаны місіямі БДІПЧ АБСЕ як дэмакратычныя і адпаведныя ўзятым краінай міжнародным абавязацельствам. Абвешчаныя пасля ўсіх выбараў афіцыйныя вынікі былі моцна сфальсіфікаваны, хаця, на думку многіх экспертаў, Лукашэнка меў значную электаральную падтрымку і да 2020 года з вялікай імавернасцю мог перамагаць на выбарах і без фальсіфікацый, але з меншымі вынікамі.

Напярэдадні выбараў 2020 года міністр замежных спраў Уладзімір Макей заяўляў, што «рэжым моцны, спакойны» і перамен у Беларусі не дапусціць («сітуацыя будзе пад кантролем»), Макей неаднакратна паўтараў тэзіс пра ўстойлівасць рэжыму для ўнутранай аўдыторыі і замежных дыпламатаў.

На 78-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН (19—26 верасня 2023) міністр замежных спраў Сяргей Алейнік выказаўся супраць ужывання да рэжыму Лукашэнкі азначэння «рэжым», характарызаваў гэта як «астракізм у ААН», назваў «абразамі і непаважлівай лексікай».

Зноскі

Літаратура

Tags:

Аляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаАўтарытарызмБеларусьПалітычны рэжымРасіяТэрор

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Бессмяротны полкІнтэрнэтАлесь АдамовічЛітаратура і мастацтва (газета)Іван ПташнікаўВянок (зборнік)ГомасексуальнасцьЗайменнікЦеплаёмістасцьМедаль да стагоддзя БНРКаштоўнасцьАлег Уладзіміравіч СалтукБеларуская моваRammsteinПаўночная АмерыкаРобі УільямсСалігорскТаіса Мікалаеўна БондарПершая сусветная вайнаТочка BYАфарызмНёман (часопіс)ULISЯн ПянкальскіХведар Хведаравіч ГурыновічВавёрка звычайнаяGemeinsame NormdateiІван МележБрэсцкі мірЖоўтая сітаўкаЮрась СвіркаPornhubБеларускі аўтамабільны заводБеларуская Народная РэспублікаМіхась БашлакоўМіхась ЗарэцкіСяргей БульбаАлег ГрушэцкіЛінчэпінгЗборная Францыі па хакеі з шайбайПершае пакаленне гульнявых сістэмПары-МатчСтары СветАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаЛічэбнік8-я радыётэхнічная брыгадаБеларуская краёвая абаронаМікола МятліцкіЗнак бядыДзіцячы фальклор1935 год у гісторыі кіноСексуальныя практыкі паміж мужчынаміПрыназоўнікКалоднаеМарына Вітальеўна ВасілеўскаяЖаўнаБабёр еўрапейскіАперацыя «Баграціён»ТэафрастAgapanthia villosoviridescensМікалай Фёдаравіч ЖлобаПраспект Незалежнасці (Мінск)Старабеларуская моваМатэрыялізмКуфарЗлучнікГаліна Анатолеўна КаржанеўскаяOryx (сайт)Віктар Анатолевіч ШніпВушыАлаіза ПашкевічУННВMolchat DomaРадаўніцаБрэсцкая крэпасцьЯнка Брыль🡆 More