Зьміцер Падбярэскі: беларускі журналіст

Зьміцер (Дзьмітры) Альбэртавіч Падбярэскі (нар.

1952, Менск) — беларускі музычны журналіст і крытык, пісьменьнік і тэлевядучы.

Зьміцер Альбертавіч Падбярэскі
па-беларуску: Зьміцер Альбэртавіч Падбярэскі, па-беларуску: Дзьмітры Альбэртавіч Падбярэскі
Род дзейнасьці музычны журналіст, музычны крытык, пісьменьнік, телевядучы
Дата нараджэньня 1952
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналіст
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Падбярэскі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Менску. Выпускнік філялягічнага факультэта БДУ 1974 году. Па заканчэньні ўнівэрсітэта адпрацоўваў два гады настаўнікам, потым быў адміністратарам аб’яднаньня «Летапіс» кінастудыі «Беларусьфільм».

У 1980-х гадах займаў пасаду старшыні менскага клюбу аматараў джазу. Чалец Саюза беларускіх пісьменьнікаў з 1994 году, Беларускай асацыяцыі журналістаў з 1998 году. З 2011 году адзін з кіраўнікоў лэйбла «Dzida Music».

Чалец журы конкурсных частак польскіх музычных фэстываляў «Noc bluesowa» ў 2000—2005 гадах, «Басовішча» ў 2006—2007 гадах, беларускага «Cover King» у 2014 годзе.

Вядомы па працы ў выданьнях: сайт «Experty.by», «Белорусская деловая газета», радыё «Свабода», часопіс «Мастацтва» (намесьнік галоўнага рэдактара з 2014 году). Пісаў на музычную тэматыку з сярэдзіны 1970-х гадоў для «Знамени юности», «Рабочей смены», «Літаратуры і мастацтва», «Беларусі», «Нашай Нiвы», «Маладосці», «Tuzin.fm», «Клуба и художественной самодеятельности», «Jazz-Квадрата», «Melodie», «Jazz Forum» і іншых газэтаў, часопісаў і сайтаў.

У 1970—1980-х гадах на «Беларусь 1» вёў перадачы «Сустрэнемся пасьля адзінаццаці», «Тэледыскатэка».

У 1990-х гадах вёў перадачу «Музыка тоўстых» на радыё «Беларуская маладзёжная» й яе правапераемніцы «Радыё 101,2» да іх закрыцьця ўладамі. У 2000-х вёў перадачы «Мэлёдыя дня» й «Па-за тактам» на радыё «Свабода».

Зьяўляецца аўтарам «Энцыклапедыі беларускай папулярнай музыкі», праца над якою вялася на працягу больш за шэсць год. Першая прэзэнтацыя выданьня прайшла 2 чэрвеня 2008 году ў менскім клюбе «Графіці». Пасьля фаліянт быў прэзэнтаваны на «Славянскім базары» ў Віцебску ў 2009 годзе.

Кнігі

  • «Уверцюра: апавяданні і аповесць» (выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1990)
  • «Музыка: вопыт, праблемы, рэклама, інфармацыя» (выдавецтва Музычнага таварыства БССР, 1989; рэдактар)
  • «Сола на саксафоне»
  • «Запретная музыка с 30-х годов: толковый словарь терминологии популярной музыки» (1994)
  • «Музычны слоўнік беларуска-рускі = Музыкальный словарь русско-белорусский» (выдавецтва «Беларуская навука», 1999; суаўтар)
  • «Саксафон Чынгісхана: апавяданні, аповесці, раман» (выдавецтва «БТН-Информ», 2000)
  • «Белорусский ежегодник, 2006: сборник обзорных и аналитических материалов по развитию ситуации в Республике Беларусь в 2006 году» (выдавецтва Віленскага ўнівэрсытэту, 2007; суаўтар)
  • «Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкi» (выдавецтва «Зміцер Колас», 2008)
  • «Брыдкія аповеды» (выдавецтва «Каўчэг», 2015)

Ацэнкі

Вецер Мэханічны, сузаснавальнік партала «Tuzin.fm», падчас інтэрвію з Вольгай Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе прылічыў Падбярэскага да ліку «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў»'.

Вікторыя Папова, журналістка «Советской Белоруссии», па выніках прэзэнтацыі кнігі «Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкi» ў 2008 годзе высока ацаніла намаганьні аўтара: «Пра адсутнасьць шоў-бізнэсу ў краіне мы можам „гугнявіць“ гадамі, але вось скласьці даведнік артыстаў у абалонцы „Энциклопедии белорусской популярной музыки“ змог толькі адзін — Зьміцер Падбярэскі». Высокую ацэнку выданьню далі й прадстаўнікі рок-істэблішмэнту: Аляксандар Кулінковіч, франтмэн гурта «Neuro Dubel», адзначыў, што аўтар прарабіў вялікую й вельмі патрэбную працу як для артыстаў, так і для прыхільнікаў («Такія выданьні вельмі патрэбныя й вельмі карысныя. І іх павінна быць шмат»), Юры Цыбін, арганізатар цырымоніі «Рок-каранацыя», пахваліў зборнік: «Менавіта такія выданьні Беларусі вельмі патрэбныя. Не было яшчэ, каб у гэтай сфэры нешта такое фундамэнтальнае рабілася. Гэта вельмі саліднае выданьне».

У 2011 годзе на пытаньне Зьмітра Баяровіча з «Ultra-music.com(be)» пра добрых музычных крытыкаў Павал Сьвярдлоў, рэдактар Эўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Зьмітра Падбярэскага, бо той «варта піша пра музыку».

Асабістае жыцьцё

Жанаты, мае двух сыноў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Зьміцер Падбярэскі БіяграфіяЗьміцер Падбярэскі КнігіЗьміцер Падбярэскі АцэнкіЗьміцер Падбярэскі Асабістае жыцьцёЗьміцер Падбярэскі КрыніцыЗьміцер Падбярэскі Вонкавыя спасылкіЗьміцер Падбярэскі1952Менск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЧэрвеньСтэнлі ПрузінэрПлаваньнеЭрнэст РэзэрфордТутэйшыяСамасейЎАпавядальны сказТоні БлэрLinuxНізкізКапузаПсыхалёгіяIRCСлавамір АдамовічАлесь ЧумакоўЛеанід ДайнекаЦітаўка (рака)Атрад (біялёгія)Прамудрасьць Божая (Скарына)АшмяныРысь эўрапейскаяБеларусазнаўстваHromadske.TVToyotaМалінаўка (птушка)ДэмакратыяMTVПрыслоўеАўтамабільПаэтСтаніслаў ВалодзькаПадвойнае пранікненьнеІгар СідарукФашызмМэтарЗона маўчаньняЧасьціна мовыВоршаПКунілінгусБайструкРэя (міталёгія)Няпоўныя сказыАўстраліяЭрнэст ГэмінгўэйРадаўніца600Леў КішкаРоварБеларусізацыяБайкаКаханьне без пранікненьняВільняХАнальны сэксГрошАнтыкваАляксандар ЛукашэнкаАканіцаПалескія рабінзоныЛітваКляса (праграмаваньне)ѠКулічВалянцін АкудовічІскандэр (ракетны комплекс)Ігар БабкоўГрыбы🡆 More