Рок-Каранацыя

«Рок-каранацыя» — прыватная музычная прэмія Беларусі, што ўручалася з 1995 году па 2011 год кожны раз за творы папярэдняга году.

Ад пачатку праводзілася ўзімку або ўвесну ў Менску. З 2009 г., калі 14 сакавіка адбылося ўзнагароджаньне за 2008 год, правядзеньне перанесьлі ў Маладэчна (Менская вобласьць). Заснавальнікам і арганізатарам прэміі выступаў журналіст Юры Цыбін (нар. 25 сьнежня 1954 г.; Менск, Беларуская ССР), які з 1993 г. сумяшчаў пасады кіраўніка і галоўнага рэдактара выдавецтва «Каўчэг» (Менск, прасп. Францішка Скарыны, д. 68). Да 2001 г. Юры Цыбін вызначаў склад намінантаў на ўзнагароду. З 2001 г. зьявілася журы са складу музычных журналістаў і выдаўцоў музыкі. Пазьней стала выкарыстоўвацца галасаваньне на кароткі нумар праз мабільныя тэлефоны. Затым перайшлі да інтэрнэт-галасаваньня праз музычныя парталы (пераважна «Тузін Гітоў»). Сузаснавальнікам выступаў журналіст Глеб Шульман, які пазьней у 2011—2012 гг. працаваў галоўным кіраўніком тэлеканала «Беларусь 2», а з 1 студзеня 2013 г. працуе кіраўніком тэлеканала «Беларусь 1». У 2016 годзе арганізатары спрабуюць перазапусціць прэмію, але гэта не ўдаецца.

«Рок-каранацыя»
АпісаньнеМузычная
АрганізатарЮры Цыбін
ПравядзеньнеМаладэчна (Менская вобласьць)
КраінаБеларусь
УзнагародаКрыштальная статуэтка «Рок-карона»
Першае прысуджэньне12 студзеня 1995 (29 гадоў таму)
Апошняе прысуджэньне31 сакавіка 2011 (13 гадоў таму)
Бягучы ўладальнікЮры Цыбін
Афіцыйны сайт«Рок-каранацыя»

Пераможцы

За год Выканаўца Твор Адкуль
2010 Аляксандар Памідораў Песьня «Дым» Менск
2009 Гурт «Без білета» Кліп і альбом «Афрыка» Вялейка (Менская вобласьць)
2008 Гурт «Ляпіс Трубяцкі» Песьня «Зорачкі» і альбом «Маніфэст» Менск
2007 Гурт «Нэўра Дзюбэль» Альбом «Штазі» Смалявічы (Менская вобл.)
2006 Гурт «Раста» Альбом «Век руху» Гомель
2005 Гурт «J:Морс» Складанка «Маё сонца» Менск
2002 Гурт «Крамбамбуля» Песьня «Абсэнт» і альбом «Застольны» Менск
2001 Алесь Суша (прадусар) Складанка «Я нарадзіўся тут» Менск
2000 Гурт «Н.Р.М.» (Лявон Вольскі) Песьня і альбом «Тры чарапахі», кліп «Чыстая, сьветлая» Менск
1999 Гурт «Крыві» (Вераніка Круглова) Кліп «За туманам» Менск
1998 Гурт «Нэўра Дзюбэль» Кліп і альбом «Паляўнічы і сайгак» Смалявічы
1997 Гурт «Н.Р.М.» Тэксты песьняў альбома «Зроблена ў Н.Р.М.»: Міхал Анемпадыстаў Менск
1995 Гурт «Рублёвая зона» (Алег Мінакоў) Альбом «Пакладзі свае грошы зараз» Барысаў (Менская вобл.)
1994 Гурт «Крама» Альбом «Гэй там налівай!» Баранавічы (Берасьцейская вобласьць)

Гісторыя

Рок-каранацыя '94

Канцэрт і ўручэньне прэміі адбылося 12 студзеня 1995 году ў Альтэрнатыўным тэатры.

Рок-каранацыя '95

19 студзеня 1996 году ў Альтэрнатыўным тэатры.

  • Рок-карона — Rouble Zone(be)
  • Альбом — Put Your Money… Now! — Rouble Zone(be)
  • Традыцыі ды сучаснасьць — Палац
  • Дэбют — Парадокс
  • Шоўмэн — Алег «Джагер» Мінакоў (лідэр-вакаліст Rouble Zone)
  • Лепшы тэкст — «Бывай» — N.R.M.
  • За вернасьць жанру — Крама
  • Рок-князёўна — Кася Камоцкая

Рок-каранацыя '96

23 студзеня 1997 году ў кінаканцэртнай залі «Кастрычнік».

  • Рок-карона — Ляпис Трубецкой
  • Альбом — Ранетое сердце — Ляпис Трубецкой
  • Традыцыі ды сучаснасьць — Палац
  • Дэбют — The Stokes
  • Песьня — «Партызанская» — N.R.M.
  • Тэксты — Ляпіс Трубяцкой сумесна з Касяй Камоцкай з гурту «Новае Неба»
  • За лепшую інтэрпрэтацыю шлягеру — Neuro Dubel («Здравствуй, чужая милая»)

Рок-каранацыя '97

29 студзеня 1998 году ў кінаканцэртнай залі «Масква».

Рок-каранацыя '98

29 студзеня 1999 году ў канцэртнай залі «Менск»

Рок-каранацыя '99

29 студзеня 2000 году ў канцэртнай залі «Менск»

Рок-каранацыя 2000

26 студзеня 2001 году ў канцэртнай залі «Менск»

Рок-каранацыя 2001

24 лютага 2002 году ў канцэртнай залі «Менск»

Спэцпрызы:

Рок-каранацыя 2002

Травень 2003 году ў канцэртнай залі «Менск». Прысьвечаная памяці Ўладзімера Мулявіна.

  • Гурт году — Крамбамбуля
  • Альбом году — Крамбамбуля (альбом)
  • Песьня году — «Абсэнт» (Крамбамбуля)
  • Традыцыі ды сучаснасьць — Стары Ольса
  • Прадусары году — Руслан Макараў, Андрэй Халадзінскі, Адам Старповіч (Personal Depeche)
  • Падзея году — адкрыцьцё 1-га Музычнага
  • Адкрыцьцё году — Куклы

Спэцпрызы:

  • Сайт году — pesnyary.com
  • Саўндпрадусар — Генадзь Сыракваш
  • Рэгіянальны выканаўца — Rasta

Галоўную карону Лявон Вольскі ўручыў сынам Уладзімера Мулявіна Валерыю і Ўладзімеру.

Рок-каранацыя 2004—2005

28 лютага 2006 году ў канцэртнай залі «Менск».

Спэцпрызы:

  • За адданасьць рок-ідэалам — клюб «Графіці»
  • За лепшую публікацыю пра беларускую рок-музыку — Віктар Дзятліковіч — «Іх Мроя. Іх N.R.M.»
  • Фэстываль году — «Рок-кола» (Полацак)

Рок-каранацыя 2006

25 лютага 2007 году ў канцэртнай залі «Менск».

  • Рок-карона — Rasta
  • Выканаўца году — Ян Маўзэр (гурт Mauzer)
  • Цяжкая музыка — Rasta (альбом The Age of Moverment)
  • Сьпеўная паэзія — Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra (альбомы Танга з ружай і Песьні з доўгай шуфляды)
  • Традыцыі і сучаснасьць — Ur'ia (альбом Калі-чакра)
  • Пазытыўная музыка — Нагуаль (альбом У земли под юбкой)
  • Поп-рок выканаўца году — J:МОРС (альбом Босиком по мостовой)
  • Рок-выканаўца году — Atmoravi (альбом Романтика)
  • Хіп-хоп выканаўца году — Городская тоска (альбом С миром)
  • Кліп году — «Яблочный чай» — Apple Tea (рэжысэр — Уладзімер Янкоўскі)
  • Гіт году — «Гадзючнік» (N.R.M.)
  • Рок-князёўна — не ўручалася
  • Праект году — Прэм’ер Тузін 2006
  • Альбом году — Босиком по мостовой (J:МОРС)

Спэцпрызы:

Рок-каранацыя 2007

29 лютага 2008 году ў канцэртнай залі «Менск». Цэрэмонія працягвалася тры гадзіны. Шоў было падзеленае на дзьве часткі. Выступілі гурт N.R.M., Вольга Самусік і іншыя. Ляўрэат прэміі «Ляпіс Трубяцкі» не прысутнічаў на цэрэмоніі, узнагароды ад ягонага імя атрымаў рэжысэр кліпа Аляксей Церахаў. Узнагароду гурту Osimira уручаў Алег Хаменка. Узнагароду «Гурт году» Аляксандру Кулінковічу ўручаў Уладзімер Арлоў, які таксама падараваў музыку поўны збор сваіх твораў.

Рок-каранацыя 2008

14 сакавіка 2009 году ў доме культуры Маладэчна.

  • Рок-Карона (гурт году) — Ляпис Трубецкой
  • Песьня году — «Зорачкі» — «Ляпис Трубецкой»
  • Альбом году — «Manifest» («Ляпис Трубецкой»)
  • Выканаўца году — Віталь Артыст (гурт beZ bileta)
  • Рок-князёўна — Ганна Хітрык (Дзецідзяцей)
  • Адкрыцьцё году — «Esprit(be)»
  • Кліп году — «Мечтатели» — beZ bileta
  • Традыцыі і сучаснасьць — этна-трыё «Троіца»

Дыплём «За вялікі ўнёсак у разьвіцьцё беларускай музыкі» — Андрэй Іваноў (гурт «Зарціпо(be)»). Спэцыяльныя ўзнагароды атрымалі таксама IQ48 — ад праекту Generation.bY, «Авангардшкола» — ад газэты «Наша Ніва», ESPRIT — ад сайту univer.by, «Крама» — ад пісьменьніка і выдаўца Ўладзіміра Сіўчыкава, «Садъ» — ад Эўрапейскага радыё для Беларусі, «Князь Чародей» — ад кампаніі Global CD.

Рок-каранацыя 2009

14-я паводле парадку Рок-каранацыя мелася адбыцца ў канцэртнай зале «Менск», але была перанесеная на 14 сакавіка 2010 году ў клюб «Рэактар» з-за тэхнічных цяжкасьцей. Пераможцаў у шасьці намінацыях выбіралі сябры журы.

  • Рок-Карона (гурт году) — «beZ bileta» (намінаваліся: «The Toobes», «Ляпис Трубецкой» ды «beZ bileta»).
  • Песьня году — «Ружовыя акуляры» («Ляпис Трубецкой»). (Намінаваліся: «Африка» («beZ bileta»), «Триумф воли» (Сяргей Пукст), «Ружовыя акуляры» («Ляпис Трубецкой»).
  • Выканаўца году — Зьміцер Вайцюшкевіч. (Намінаваліся: Сяргей Міхалок, Зьміцер Вайцюшкевіч, Іван Кірчук, Віталь Артыст).
  • Праект году — «Тузін. Перазагрузка». (Намінаваліся: «Звёздный ринг» целеканала «Сталічнае тэлебачаньне», «Тузін. Перазагрузка»).
  • Кліп году — «Африка» («beZ bileta», рэж. Мацьвей Сабураў). (Намінаваліся: «Волки» («J:МОРС»), «Восеньскі вальс» (Vinsent), «Буревестник» («Ляпис Трубецкой»), «Африка» («beZ bileta»), «Madonna» («The Toobes»).
  • Альбом году — «Африка» («beZ bileta»). (Намінаваліся: «Hello» («The Toobes»), «Культпросвет» («Ляпис Трубецкой»), «Африка» («beZ bileta»).

Пераможцу ў намінацыі «Падзея году» вызначылі наведвальнікі інтэрнэт-парталу TUT.BY.

  • Падзея году — канцэрт да 15-годзьдзя «N.R.M.». (Намінаваліся: канцэрт-прэзэнтацыя дэбютнага альбому The Toobes у Менску, фэстываль Bela Music, фэстываль «Рок за баброў», фэстываль «Рок па вакацыях», канцэрт-прэзэнтацыя новага альбому гурту «beZ bileta», канцэрт у гонар 20-годзьдзя Neuro Dubel, канцэрт з нагоды 10-годзьдзя этна-трыо «Троіца», канцэрт у гонар 10-годзьдзя «J:МОРС», канцэрт у гонар 15-годзьдзя «N.R.M.»).

Наступныя восем намінацыяў зьяўляліся спэцыяльнымі, пераможцаў вызначаў аргкамітэт «Рок-каранацыі»:

  • Традыцыі і сучаснасьць — «Крама»
  • За адданасьць жанру — «Князь Мышкин»
  • Вяртаньне году — «Жнюв»
  • Поп-рок праект году — «Open Space»
  • Рэп-праект году — «Нестандартный Вариант»
  • Рок-княжна — Анастасія Шпакоўская (гурт «Naka»)
  • Дэбют году — The Toobes
  • За адданасьць рок-музыцы — «Neuro Dubel»

Узнагароды ўручалі паэты Міхал Анемпадыстаў ды Леанід Дранько-Майсюк, акрамя Галоўнай Рок-кароны, якую ўручыў Алесь Мухін.

Рок-каранацыя 2010

Рок-каранацыя прайшла 18 лютага 2011 году у клюбе «Рэактар». Агульная колькасьць гледачоў склала каля 300 чалавек. Правялі Рок-каранацыю 2010 Іна Кашырына ды Аляксандар Памідораў.

Рок-каранацыя 2011

  • Прарыў году — Akute
  • Рок-князёўна — Зоя Сахончык (гурт «Зьмяя», пазьней ZM99)
  • Альбом году — «Зімачка» (этна-трыё «Троіца»)
  • Падзея году — фэстываль «Камяніца»
  • Песьня году — «Дым» (Pomidor/OFF)
  • Поп-рок гурт — «J:МОРС»
  • За адданасьць жанру — Drum Ecstasy
  • Традыцыі і сучаснасьць — Znich
  • Гурт году (Галоўная рок-карона) — Pomidor/OFF

Ацэнкі

Зьміцер Безкаравайны, заснавальнік парталу «Experty.by», у 2013 годзе станоўча ацаніў прэмію, якая «зрабіла шмат», у той жа час абазначыў спад пазіцыяў беларускамоўнага року й імкненьне арганізатараў рабіць камэрцыйна пасьпяховыя канцэрты сярод фактараў, якія прывялі да яе закрыцьця. Па яго ж словах, яна «доўгія гады выклікае вялікія пытаньні» й з нацыянальнай ператварылася «ў прыватную прэмію 2–3 чалавекаў». Рок-князёўна Кася Камоцкая як калумніст «БелаПАН» у 2008 годзе папракнула прэмію за недастатковую рокавую арынтацыю й камэрцыялізацыю.

Павал Сьвярдлоў, рэдактар «KYKY.ORG», у аглядзе ўсіх музычных прэміяў Беларусі на 2013 год вызначыў рубіконам пачатку заняпаду прэміі інцыдэнт з гуртом «J:МОРС» і Аляксандарам Мілінкевічам ў 2006 годзе.

Віталь Артыст, франтмэн гурта «beZ bileta», у 2010 годзе праз «Советскую Белоруссию» так ацаніў прэмію: «Вельмі здорава, што гэтая прэмія існуе. І лічу, што такіх прэміяў павінна быць больш: яны могуць стаць выдатным стымулам для малавядомых выканаўцаў».

Крыніцы і заўвагі

Tags:

Рок-Каранацыя ПераможцыРок-Каранацыя ГісторыяРок-Каранацыя АцэнкіРок-Каранацыя Крыніцы і заўвагіРок-КаранацыяБеларуская ССРБеларусь 1Беларусь 2МаладэчнаМенскМенская вобласьцьПраспэкт Незалежнасьці (Менск)Тузін Гітоў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Культура (радыё)ПолацакЧэрвеньМаксім ГарэцкіБеларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё13 чэрвеняВіленскае барокаГібральтарАдвечным шляхамГаянаАўстралія.itКаскадныя табліцы стыляўМікола КупрэеўМаёнтакСяргей Паўлавіч АбламейкаГерэльСкалістыя горыОй у лузі червона калинаАнальны сэксПрыназоўнікАнтон Сокал-КутылоўскіНазоўнікАргазмЗянон ПазьнякПацукThe BeatlesАндрэй ДынькоДзеяслоўМядзьведзічыГуданПружаныРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Наша НіваВікіманіяЛетуваРодныя гоні (1927)Парнаграфія ў БеларусіБеларуская Вікіпэдыя@Групавы сэксАдам МіцкевічГрунвальдзкая бітваВольны хорЛазэрВіктар ШніпБаркэмпАнатоль СысЭдуар Анры Аўрыль.neАляксандар ТвардоўскіФранцішак БагушэвічВялікабрытаніяДарога Р42 (Беларусь)1943Вялікая Айчынная вайнаНаступствы Чарнобыльскай катастрофыЎэст Гэм Юнайтэд27 красавікаГімн Беларускай ССРКунілінгусКубізмКомсомольская правдаРэвалюцыя гвазьдзікоўБеларуская Марсэльеза2008СтаралітваВацлаў ЛастоўскіБусел белыНавум ГальпяровічГерой Беларусі🡆 More