N.r.m.

N.R.M.

Заснаваны ў 1994 годзе ўдзельнікамі рок-гурту «Мроя».

N.R.M.
N.r.m.
Канцэрт N.R.M. у 2011 годзе, Горкі, 11 чэрвеня 2011
Інфармацыя
Гады1994 — нашы дні
АдкульМенск, Беларусь
Мовабеларуская
Жанр(ы)рок
ВыдавецWest Records ды інш.
Зьвязаныя праектыМроя
Zet
Крамбамбуля
Garadzkija
Pete-Paff
УдзельнікіАлег Дземідовіч
Юрась Ляўкоў
Піт Паўлаў
Былыя ўдзельнікіЛявон Вольскі

Гісторыя

N.r.m. 
Лявон Вольскі, 2009 год

Гурт быў створаны ў 1994 годзе на падмурку гурту «Мроя». Зьмена назвы была зьвязаная з пажаданьнем адысьці ад стэрэатыпаў, зьвязаных з «Мрояй», і пачаць граць новую музыку на новым узроўні. Альбом «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» (1998) стаў самай папулярнай працай гурту. Песьні зь яго (асабліва «Песьня пра каханьне» й «Паветраны шар») сталі сапраўднае культавымі сярод нацыянальна-арыентаванай моладзі. З тых часоў N.R.M. застаецца самым папулярным рок-гуртам у Беларусі.

Альбом «Try čarapachi» (2000) стаў якасным пераходам гурту на новую ступень у працы над музыкай. Зьлёгку зьмянілася музыка й стылістыка тэкстаў, што стала прычынай адыходу некаторых старых аматараў гурту й зьяўленьня шматлікіх новых. Музыка стала цяжэйшай, тэксты — больш глыбокімі й актуальнымі. Наагул альбом значна болей прафэсійны за папярэднія. Адной з самых гітовых песень N.R.M. стала «Try čarapachi», безь якой цяпер не абыходзіцца ніводны канцэрт.

З 2000 году ўдзельнікі сталі больш свайго часу выдзяляць на працу ў іншых музычных праектах (у выніку чаго амаль уся рок-сцэна Беларусі так ці іначай зьвязаная з удзельнікамі гурту N.R.M.), таму альбомы сталі зьяўляцца радзей, і колькасьць сольных канцэртаў паменшылася.

«Dom kultury» (2002) стаў замацаваньнем пераходу, пазначанага ў 2000 годзе. Прыкметныя гіты — «Try čarapachi — 2» і «Fabryka».

З 2002 году пачалі цыркуляваць чуткі аб хуткім развале гурту. Ускосна на гэта паказваў той факт, што з таго часу не было выдана ніводнага новага альбому (толькі дзьве новыя песьні на «Справаздачы 1994—2004»).

На працягу наступных трох гадоў гурт працягваў актыўную канцэртную дзейнасьць. Адбыліся шматлікія выступы за мяжой: у Польшчы, Нямеччыне, Славаччыне, Швэцыі. У Беларусі гурт уваходзіў у сьпіс забароненых, таму канцэрты адбываліся рэдка й у паўпадпольных умовах. За 2006 год не адбылося ніводнага афіцыйнага канцэрту і не было магчымасьці рэклямаваць канцэрты, але музыкі зьявіліся на зборным шоў у падтрымку выпуску сэрыі складанак «Песьні свабоды», на які сабраліся ўдзельнікі Neuro Dubel, Крама, Indiga, Hair Peace Salon і шэрагу іншых знакамітых беларускіх рок-калектываў, які адбыўся на плошчы Бангалор 25 жніўня 2006 году.

У 2007 годзе быў выдадзены шосты студыйны альбом «06». Ён быў запісаны, па словах Лявона Вольскага, пад уплывам палітычных падзеяў вясны 2006 году. Альбом «06» складзены з рознастылёвых песьняў і вылучаецца тым, што пры запісу былі выкарыстаныя новыя для гурту інструмэнты — віялянчэль, мандаліна, клявішы. Акрамя таго, ўпершыню песьні выконвае ня толькі Лявон Вольскі, але і астатнія ўдзельнікі гурту й нават дзіцячы хор.

Пазьней у 2007 годзе гурт быў выкрэсьлены са сьпісу забароненых, што дало яму мажлівасьць выступаць зь легальнымі канцэртамі па ўсяе Беларусі, чым гурт і займаўся, праводзячы актыўную канцэртную дзейнасьць цягам ўсяго 2008 году.

На «Рок-каранацыі» ў лютым 2011 году гурт выступіў у новым складзе — безь Лявона Вольскага. Увесь 2011 год гурт выступаў безь яго, прэзэнтаваў новую песьню «Аўтарадыё» ў падтрымку зачыненай радыёстанцыі і рыхтаваў песьні да новага альбому пад працоўнай назвай «ДПБЧ».

17 лютага 2012 году N.R.M. прэзэнтавалі відэа-кліп на песьню «Прамень», які ў першы ж тыдзень сабраў больш за 10 тысячаў праглядаў на YouTube.

У 2013 годзе N.R.M. выдалі новы дыск пад назвай «Д. П.Б. Ч.». Альбом існуе на вініле, на CD і ў лічбавым фармаце 24/48 на флэшцы. Альбом быў запісаны ўласнымі сіламі за ўласны кошт. Гэта сёмы студыйны альбом гурта пасьля амаль шасьцігадовага перапынку.

Супольны арт-праект N.R.M. і Паўла Альтхамэра ўдзельнічаў у Бэрлінскім біенале сучаснага мастацтва. Менская частка мастацкай акцыі «Прамень Сонца» прайшла ў клюбе «Юла». У межах Жэшаўскага фэстывалю «Эўрапейскі стадыён культур» / «Europejski Stadion Kultury 2013» песьня «Прамень» была выканана з польскім рок-гуртом «Myslovitz». Вэрсія гуральскай народнай песьні «Кузьнічка» прыняла ўдзел у нацыянальным адборачным туры «Эўравізія-2012». Песьня «Ты маўчыш, я маўчу» была напісана, як жэст салідарнасьці з «Аўтарадыё». У першапачатковай вэрсіі выконвалася разам з праграмным дырэктарам «Аўтарадыё» Ірынай Львовай.

Дыскаграфія

Альбомы

Самотнікі

  • «Samotnik» (2000)
  • Lubiš - Lubi (2019)

Удзел у супольных праектах

Удзел у складанках

Удзельнікі

Колішнія ўдзельнікі

Храналёгія

N.r.m.

Пабочныя праекты

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

N.r.m. ГісторыяN.r.m. ДыскаграфіяN.r.m. Удзел у супольных праектахN.r.m. Удзел у складанкахN.r.m. УдзельнікіN.r.m. ХраналёгіяN.r.m. Пабочныя праектыN.r.m. КрыніцыN.r.m. Вонкавыя спасылкіN.r.m.МрояРок-гурт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВільняЭPHPАпавядальны сказНазоўнікПольшчаКастусь КаліноўскіШрубаДругая сусьветная вайнаЛюдвік Канстантын ПацейТожабеларусБел-чырвона-белы сьцягАўстрыяЭль НіньнёGoogleСуботнікіЛеанід ДайнекаНармандыяАнатоль ІвашчанкаПаўночная МакедоніяЛявон ВашкоІван ЧыгрынаўВіцебская вобласьцьУнівэрсытэтМарыя МартысевічВайна ў Паўднёвай Асэтыі (2008)ТрыбадызмСьпіс населеных пунктаў Беларусі, пераназваных у XX стагодзьдзіЧэрвеньБэрнатШто й па моруФэрамоныМікі МаўсTor Band2020Вялікае Княства Літоўскае (энцыкляпэдыя)СказУрманВікіпэдыяТаўканіцаУрліхЭўразьвязАладкіЛявон ВаласюкНямецка-савецкая вайнаАлаіза ПашкевічBayraktar TB2Ас (імя)ДэмакратыяЛесьбійская эротыкаПошукавая аптымізацыяЯганэсбургБагуслаў РадзівілАляксей ДудараўАнатоль КлышкаПабуджальны сказ27 красавікаТып (біялёгія)Генадзь ПашкоўВікіманія2020-яДзейнікМаякСяляваПак (спадарожнік Урана).bbПятрусь БроўкаАўгустоўскі каналЧовенРысМаксім Гарэцкі🡆 More