Песьні Свабоды

Пе́сьні свабо́ды — кампіляцыя, выдадзеная кампаніяй VoliaMusic у 2006 годзе.

Гісторыя

1 студзеня 2006 году аб’явіла пра сябе незалежная кампанія гуказапісу VoliaMusic і абвясьціла выданьне свайго першага дыску, складанкі «Песьні Свабоды». Пры падтрымцы «Нашай Нівы», «Музыкальнай газеты» і «Тузіна Гітоў» слухачы даведаліся, што яны могуць удзельнічаць у складаньні зьместу дыска. На працягу месяца людзі дасылалі лісты зь песьнямі, якія яны жадалі бы бачыць на плытцы.

Распаўсюджваньне пачалося 22 лютага. Падпісчыкі з рэгіёнаў атрымалі дыскі па пошце, а менчукі маглі атрымаць плытку бясплатна на сядзібе БНФ 23 і 28 лютага.

Зьмест

  1. Палац — «Сьпей мне»
  2. Крама — «Свабоды мне дай» (альбом Хавайся ў бульбу)
  3. Tav.Mauzer — «Брудная вада»
  4. Жаба ў каляіне — «Ужо даволі» (з праекту Жыць для Беларусі на вершы Ларысы Геніюш)
  5. Čyrvonym pa Biełamu — «Nie žadaju» (mix — Młody Grzech)
  6. Кася Камоцкая — «Мая краіна» (альбом Акустыка)
  7. Zet — «Радзіма-Свабода» (альбом З новым Годам!)
  8. UltraВожык — «Атлянтыда» (складанка Прэм'ер Тузін 2005)
  9. PostScriptum(uk) — «Вольныя танцы» (альбом Вандроўка)
  10. Партызанская школа — «Не!»
  11. ULIS — «Радыё Свабода» (альбом Танцы на даху)
  12. Partyzone+Руся — «Маё сэрца» (альбом Сьмерці няма)
  13. Narodny Albom — «Край, ты мой край»
  14. Splenetic+Шаман — «Мэнталітэт» (складанка Hardcoreманія: чаду!)
  15. Recha — «Чэ Гевара» (жывы выступ)
  16. Нестандартны Варыянт+IQ48+Лявон Вольскі — «Паветраны шар» (альбом Viza N.R.M.)
  17. Easy Project — «Нас не дагоняць»
  18. Зьмяя — «Кідай зброю!» (альбом Усё дзеля вас)
  19. Neuro Dubel — «Беларусь перадусім!» (складанка Генералы айчыннага року)
  20. Тарпач — «Чаго чакаць» (альбом Усё будзе)
  21. Тодар — «Дзе мой край» (з праекту Скрыпка дрыгвы на вершы Ўладзімера Караткевіча)
  22. Мясцовы час — «Я жыў» (альбом Наша ўскраіна)
  23. Новае Неба — «Гэта мы!» (складанка Сэрца Эўропы in rock)

Вонкавыя спасылкі

Tags:

2006

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВыказьнікВіцебская вобласьцьАндрэй ФедарэнкаАлесь ПетрашкевічАндрэй СаньнікаўПрыметнікПэнсіяСлавамір АдамовічМарыя Антуанэта.neРодная моваКрасавікДублінУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціЭдуард Валасевіч2011Memento moriКругаварот рэчываў у біясфэрыЗлучнікДругая сусьветная вайнаКсэнафобіяАмсьціслаўНарвідВасіль СёмухаЯдвігін Ш.2022Васіль Быкаў25 красавікаАлесь ПісьмянкоўУправа КДБ па вайсковай контравыведцыЕўня297 да н. э.Hromadske.TVЛюдміла ПайдушакаваГарбатаМенскЮры ГумянюкКрывічыПётар МашэраўБеларусыЭль НіньнёВікіВялікае Княства ЛітоўскаеСыднэйКунілінгусНор (імя)Плоцевы акт2006Віктар КарамазаўІнданэзіяЧалавекРагуляКадышэвічыПохва (неадназначнасьць)АрхаізмВінцэнт СарагоскіРасейская моваIKEAКастрычнікСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаРод (біялёгія)Сямейства (біялёгія)AndroidВаеннапалонныАляксандар ЧарвякоўМэтафараПарнаграфія ў БеларусіТутэйшыя (п’еса)🡆 More