Руся

Ру́ся (сапраўднае імя Марына Шукюрава; нарадзілася 15 сакавіка 1980 году) — вакалістка гурту «Indiga», Рок-князёўна па выніках дзясятай «Рок-каранацыі».

У цяперашні час зьяўляецца вакалісткаю гурту «Šuma», таксама прымае ўдзел у гурце «Akana-NHS(be)» ды іншых.

Марына Шукюрава
Дата нараджэньня 15 сакавіка 1980(1980-03-15) (44 гады)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак сьпявачка
Месца працы
Псэўданімы Руся
Жанры Рок
Фолк
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Руся
Супрацоўніцтва Indiga
NHS
Akana
Šuma
Узнагароды Рок-князёўна (2006)

Біяграфія

Нарадзілася ў мястэчку Церахоўка на Гомельшчыне. Скончыла Рэчыцкі прафэсійна-пэдагагічны каледж у 2000 годзе, факультэт міжнародных адносінаў БДУ ў 2006 годзе. Пасьля гэтага вучылася ва Эўрапейскім гуманітарным ўнівэрсытэце.

Супрацоўнічала як журналіст, рэдактар і прадусар з «Беларускім Радыё Рацыя», «Эўрапейскім радыё для Беларусі», перакладала й агучвала фільмы й мультфільмы для тэлеканалу «Белсат».

Творчасьць

У дзяцінстве Русе падабалася творчасьць Кортні Лаў, і таму яна вырашыла таксама стаць сьпявачкаю. З 2001 году сьпявала ў рок-гурце «Indiga». Паралельна супрацоўнічала з паэтам Андрэем Хадановічам, музыкай Ігарам Варашкевічам, прадусарскім цэнтрам «Backlab collective» (Аўстрыя). Як запрошаная вакалістка супрацоўнічала з рок-гуртамі «Partyzone», «Hasta La Fillsta».

Прыняла ўдзел у запісу складанкі Лявона Вольскага «Такога няма нідзе».

1 лістапада 2008 году ў клюбе «Bronx» Руся ў якасьці ўдзельніцы фальклёрнага гурту «Akana-NHS(be)» выступіла на прэзэнтацыі самотніка «In Tune» «Hair Peace Salon», што замацавала яе ў стане вакалісткі ў новым гурце Ірэны Катвіцкай, лідэра раскіданага «NHS», а сам пераход адбыўся падчас конкурснага праекту «Залатая акустыка» за месяц да таго ў сувязі з працяглым творчым адпачынкам «Indiga» з-за ператрубацыяў у складзе.

Таксама сьпявачка супрацоўнічае з электронным гуртом «CherryVata». У 2011 годзе стварыла свой электронны фолк-гурт «Šuma», за якім пасьледавала нараджэньне новага праекту «CityZen» у 2012 годзе.

Ацэнкі

Анатоль Мяльгуй для «Музыкальной газеты» на прыкладзе зборнага канцэрту з удзелам чэшскіх гуртоў у чэрвені 2006 году падкрэсьліваў артыстызм і эмацыянальнасьць вакалісткі «Indiga», фанатам якой «заўсёды імпанавала яе імкненьне да тэатралізацыі на сцэне».

Асабістае жыцьцё

На 2005 год знаходзілася ў грамадзянскім шлюбе з гітарыстам «Indiga» Зьмітром Дзямідавым.

Пасьля аголеных здымкаў для сталічнага часопісу «РіО» ў 2007 годзе атрымала некалькі прапановаў ажаніцца, але ня прыняла аніводнай. Напрыканцы 2007 году стала вядома пра «цесную духоўную сувязь» сьпявачкі з аўтарам-выканаўцам Atmoravi, але стасункі абмяжаваліся толькі выступамі дуэтам.

Ажанілася ў 2009 годзе з Юрасём Маціюным.

Дасягненьні

18 ліпеня 2003 году ў складзе гурта «Indiga» перамагла на фэсьце «Басовішча». 28 лютага 2006 году атрымала Рок-Карону й стала Рок-князёўнай на дзясятай «Рок-каранацыі».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Руся БіяграфіяРуся ТворчасьцьРуся АцэнкіРуся Асабістае жыцьцёРуся ДасягненьніРуся КрыніцыРуся Вонкавыя спасылкіРусяIndigabe:Akana-NHSРок-каранацыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Гісторыя ВугоршчыныПрапойскі раёнСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікСтаніслаў ЯроцкіЖамойтыНаваградакПрыназоўнікМагдэбурскае праваРасейская акупацыя БеларусіПрыслоўеКамэрунВільняАлаіза ПашкевічЭтнічная тэрыторыя беларусаўУ тумане (фільм, 1992)1831850-я.vcСусьветная служба Бі-Бі-СіПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуРасейцыВацлаў ЛастоўскіМагілёўБеларускае слова (1920)Іван ЦерцельГрамадзкі набытакВалянцін АкудовічСлановыяВаложынГервідРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Алесь СавіцкіСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіЭйгердІслам у ЭстонііВялейкаРуслан КашулінскіПаўстаньне 1830—1831 гадоўЛявон БаршчэўскіK (літара)РатушаКейданыПорнасайтЭлектронная поштаГамэрСябарРоварАляксандар КраўцэвічЦарква Сьвятога Духа (Менск)Беларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАнатоль СербантовічЯнка СіпакоўСуботнікіМаксім ГарэцкіЗянон ПазьнякВалошкаЛюдміла РублеўскаяПружаныКімбарМаскваЛясунГімн МагілёваЗона маўчаньняКурапатыЛаскаценьАнатоль ІвашчанкаВячаслаў КебічАбыяк🡆 More