Эўрапейскае Радыё Для Беларусі

Эўрарадыё (ЭРБ) — беларускамоўная некамэрцыйная радыёстанцыя, закладзеная ў верасьні 2005 году ў Варшаве сябрамі Беларускай асацыяцыі журналістаў, якія раней працавалі на менскім Радыё 101,2, зачыненым у 1996 г., Радыё «Свабода», Польскім радыё і Радыё «Рацыя», пры дапамозе няўрадавых арганізацыяў Польшчы, Летувы й Чэхіі.

Эўрарадыё
Эўрапе́йскае ра́дыё для Белару́сі
Эўрапейскае радыё для Беларусі
Горад Менск
Краіна Беларусь
Фармат музычна-навінавы
Музычны фармат маладзёвы
Частасьць МГэрц: 98,1 (Горадня), 99,2 (Берасьце), 103,8 (Ашмяны)
Час вяшчаньня кругласутачна
Зона вяшчаньня Захад Беларусі
Пачатак працы 6 лютага 2006 (18 гадоў таму)
Доля 7,1% слухачоў (2007)
Заснавальнік Беларуская асацыяцыя журналістаў
Уласьнік Эўрапейскі Зьвяз
Кіраўнікі Зьміцер Новікаў
Сайт euroradio.fm
Twitter euroradio
Facebook euroradio.fm
Вконтакте euroradio
YouTube EuroradioVIDEO
Он-лайн-трансьляцыя stream.euroradio.fm

Прэзэнтуе музыку, навіны й перадачы з 26 лютага 2006 году на FM і ўльтракароткіх хвалях, а таксама праз спадарожнік і Інтэрнэт. Кіраўніцтва Эўрарадыё ў 2022 годзе: старшыня ўправы Зьміцер Новікаў, галоўны рэдактар Павал Сьвярдлоў, рэдактар этэру Зьміцер Лукашук, рэдактарка спэцпраектаў Марыя Калесьнікава і музычны рэдактар Слава Корань. Рэдакцыя месьцілася ў Ленінскім раёне Менску па вуліцы К. Маркса, д. 15. У Сеціве выпускалі перадачу «Ідэя Х» у панядзелак і чацьвер апоўдні пра народную ідэю. Штодня 2 навіновыя перадачы «Пэтарда» і «Эўразум» выходзілі а 6:00 і 23:05 на хвалі 98,1 мэгагэрц у Беластоку (Падляскае ваяводзтва) і Горадні, а таксама на хвалі 99,2 Мгэрц у Белай (Люблінскае вяводзтва) і Берасьці. Сярод іншага, перадача «Эўразум» выходзіла а 22:00 на хвалі 103,8 Мгэрц у Астраўцы і Ашмянах (Гарадзенская вобласьць).

Накіраванасьць

Аснову кругласутачнага вяшчаньня складае сучасная рок-музыка. Таксама этэр напаўняюць навіны, уласныя рэпартажы, забаўляльныя і аналітычныя перадачы ўласнай вытворчасьці, скіраваныя на мэтавую аўдыторыю(en) ва ўзросьце 15—35 гадоў. У ратацыю прымаюцца беларускамоўныя песьні маладых музыкаў і выканаўцаў новых кірункаў альтэрнатыўнай музыкі. Штотыдзень ладзяцца розыгрышы запрашальнікаў і квіткоў на канцэрты і вечарыны. Таксама Эўрарадыё штогод ладзіць музычныя фэсты («Даём рады»; «Be Free» ва Ўкраіне), пераможцаў якіх узнагароджвае бясплатным запісам альбомаў на ўласнай студыі гуказапісу, выдае музычныя складанкі («Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New»).

Перадачы

  • Кардыяграма (чацьвер, 17:00-18:00, пятніца, 12:00-13:00 і нядзеля, 13:00-14:00 і 20:00-21:00)
  • Пэтарда (панядзелак-чацьвер, 5:30-6:00, 20:00-20:30 і 23:00-23:30, пятніца, 5:30-6:00, 20:00-21:00 і 23:00-23:30, субота, 9:00-10:00, 13:00-14:00 і 20:00-21:00 ды нядзеля, 6:00-6:30)
  • Рок-куток (серада, 12:00-13:00, чацьвер, 0:00-1:00, субота, 21:00-22:00 і нядзеля, 22:00-23:00)
  • Форум Беларусь (панядзелак, 12:00-13:00, субота, 6:00-6:30 і 10:00-11:00 ды нядзеля, 8:00-9:00 і 22:00-23:00)
  • Эўразум (панядзелак, 6:00-7:00, 18:00-19:00 і 21:05-22:00, аўторак-пятніца, 6:00-7:00, 13:00-14:00, 18:00-19:00 і 21:05-22:00 ды субота, 8:00-9:00 і 18:00-19:00)

Частоты

FM(en): 98,1 (панядзелак-пятніца, 6:00-06:30 і 21:05-22:00) — Ваўкавыск, Вялікая Бераставіца, Горадня, Зэльва, Ліда, Масты й Шчучын (Гарадзенская вобласьць), Аўгустоў, Беласток, Бельск-Падляскі, Гайнаўка, Саколка й Сямяцічы (Падляскае ваяводзтва), 99,2 (панядзелак-пятніца, 6:00-06:30 і 21:05-22:00) — Берасьце, Высокае (Камянецкі раён), Камянец і Маларыта (Берасьцейская вобласьць) ды Белая (Люблінскае ваяводзтва), 103,4 — Берасьце (панядзелак-пятніца, 0:00-0:30 і субота-нядзеля, 7:00-7:30), 103,8 — Ліда (штодня, 23:00-0:00), 105,3 і 107,1 — Пінск (штодня, 12:55-19:00 і 21:00-22:00). Ультракароткія хвалі(en): 68,24 мэгагэрцаў (кругласутачна) — Відзы (Браслаўскі раён), Глыбокае, Мёры й Паставы (Віцебская вобласьць). Спадарожнік «Астра 4А(en)»: арбітальнае разьмяшчэньне — 4,8° усходняй даўгаты, частасьць — 12379,62 мэгагэрцаў, палярызацыя хваляў(en) — гарызантальная, хуткасьць патока(en) — 27,5 мэгазнакаў/сэк., выпраўленьне памылак(en) — 3/4.

Інтэрнэт-старонка пашырала зьмест радыёэтэру і зьмяшчала на беларускай, ангельскай і расейскай мовах навіны і рэпартажы, інтэрвію музыкаў] і музычных альбомаў,фотарэпартажы з канцэртаў і падкасты перадачаў.

Узнагароды

Мінуўшчына

Пастановай № 1463 ад 11 лістапада 2009 году Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь выдаў радыёстанцыі дазвол на заснаваньне карэспандэнцкага пункту ў Менску. На 22 сьнежня 2012 г. Эўрарадыё мела 10 акрэдытаваных карэспандэнтаў.

Са жніўня 2020 году па загаду Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь доступ на сайт радыё http://euroradio.by у краіне абмежаваны за асьвятленьне рэсурсам пратэстаў у Беларусі. З ліпеня 2021 году рэжым Лукашэнкі блякуе доступ і да люстэрка сайту. 5 ліпеня 2021 году пастановаю Савета міністраў быў зачынены й карэспандэнцкі пункт радыё ў Менску.

У 2021—2022 гадах Telegram, YouTube, Instagram і лягатып радыё былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі, а ў ліпені 2022 году МУС абвясціла ЗМІ экстрэмісцкім фармаваньнем.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Эўрапейскае Радыё Для Беларусі НакіраванасьцьЭўрапейскае Радыё Для Беларусі ПерадачыЭўрапейскае Радыё Для Беларусі ЧастотыЭўрапейскае Радыё Для Беларусі УзнагародыЭўрапейскае Радыё Для Беларусі МінуўшчынаЭўрапейскае Радыё Для Беларусі КрыніцыЭўрапейскае Радыё Для Беларусі Вонкавыя спасылкіЭўрапейскае Радыё Для БеларусіБеларускае Радыё РацыяБеларуская асацыяцыя журналістаўБеларуская моваБеларуская рэдакцыя Польскага РадыёВаршаваЛетуваНекамэрцыйная арганізацыяПольшчаРадыё 101,2РадыёстанцыяСвабода (радыё)Чэхія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Рыгор КастусёўАлегISO 4217Парнаграфія ў БеларусіМенскі мэтрапалітэнБанкВольныя матэрыялыАляксандар ЛукашэнкаЛюдміла СільноваЮры БеленькіЯлоўкаДзеяслоў (часопіс)Трыбуна працыЯкуб ЯсінскіДрыгавічыГавейкаСтаражытны РымДзікАндрусь ГорватЛезьбіянства1589Янка СіпакоўВольга ЧамаданаваСлуцкі збройны чынІнфраструктураISO 3166-1Тутэйшыя (спэктакль)СкідзельІгар БабкоўЛідзкі замакДрама (аповесьць)Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўМы выйдзем шчыльнымі радаміПэнсіяUltraВожыкСакавікМагатма ГандзіQ AwardsПрымакі (п’еса)Таварыства філярэтаўАнатоль СысРодБанкруцтваGoogle DriveФранцішак СкарынаСтарабеларуская моваBayraktar TB2ВікіпэдыяНарэлаСяргей ДарожныСавушкін прадукт2024СайгаКляштарСлавамір АдамовічПарнаграфія ў ІталііКрайняя плоцьІгнат ПрановічБерасьцеЦэглаЯўгенія ЯнішчыцМэтафараВільняАкторы парнафільмаўЛістападТацяна СапачПацолтПрамысловасьцьЭтнічная тэрыторыя беларусаўЮрась Барысевіч🡆 More