Hasta La Fillsta

Hasta La Fillsta — беларускі гурт, які выконвае музыку кірунку альтэрнатыўны рок.

Заснаваны ў 1996 годзе. Першапачаткова выконвалі песьні на ангельскай мове, потым на беларускай, расейскай.

Hasta La Fillsta
Hasta La Fillsta
Выступ гурту Hasta La Fillsta ў 2010 годзе
Інфармацыя
Гады1996—1999; лістапад 2009 — цяпер
АдкульМенск, Беларусь
Моваангельская, беларуская, расейская
Жанр(ы)альтэрнатыўны рок
УдзельнікіВольга Самусік, Кастусь Калесьнікаў, Сяргей Канановіч, Улад Плюшчаў, Зьміцер Харытановіч
Былыя ўдзельнікіХрысьціна Мендзялеева
http://www.hastalafillsta.com/be

Гісторыя

Зьяўленьне (1996)

Гурт узьнік у 1996 годзе. Першапачатковы калектыў складаўся з трох хлопцаў і адной дзяўчынкі: гітарыст, басіст, барабаншчык і вакалістка — Сяргей Канановіч, Кастусь Калесьнікаў, Зьміцер Харытановіч і Хрысьціна Мендзялеева. Гурт заявіў пра сябе ўжо празь месяц пасьля стварэньня стаўшы ляўрэатам фэстывалю альтэрнатыўнай музыкі «Уступи дорогу», які праводзіўся фондам Сораса. У гэтым складзе гурт перамог на рок-фэсьце «Басовішча’97».

У 1997 годзе, вакалістка гурту, Хрысьціна Мендзялеева, на Рок-каранацыі, атрымала званьне «Рок-князёўна’97», абышоўшы Вераніку Круглову.

Зь лістапада 1998 году па 1999 год у гурце граў басіст Улад Плюшчаў.

У 1999 годзе вакалістка гурту, Хрысьціна Мендзялеева, зьехала вучыцца ў Бэльгію, і гурт на доўгі час распаўся — вакалістка засталася ў Бэльгіі, пасьля вучобы, заняўшыся кінэматаграфіяй, а хлопцы гралі па іншых гуртах.

Адраджэньне (2009)

Празь дзесяць гадоў пасьля распаду асноўны склад гурту вырашыў ізноў сабрацца, у канцы 2009 году, заявіўшы аб гэтым на «Еўрарадыё». Для першых пяці песень запрасілі 3 новых вакалістаў — Аляксандра Памідорава, Сашу Ракаўца, ды Вольгу Васмусік, кожны зь іх выканаў розныя песьні.

У складзе гурту вакалісткай засталася Вольга Самусік, якая раней сьпявала ў гуртах «Tarpach» і «žygimont VAZA». Вольга Самусік таксама атрымала тытул «Рок-князёўна» ў 2007 годзе.

Першы прэзэнтацыйны трэк з каляднага інтэрнэт-рэлізу — «Праўда», на словы Францішка Багушэвіча (вакалісты Саша Ракавец і Аляксандар Памідораў).

Першы канцэрт пасьля ўзьяднаньня, які гурт падрыхтаваў да «Сьвята герояў», гурт даў 23 лютага 2010 году. Гурт выканаў новыя песьні, якія ўвайшлі ў інтэрнэт-рэліз, а таксама некалькі гітоў гурта. Канцэрт адбыўся ў «Jolly Roger Café», Менск. У чэрвені 2010 году гурт прыняў удзел у праграме «Зорны рынг», тэлеканала СТБ.

Склад гурту

Першапачатковы

  1. Хрысьціна Мендзялеева — вакал
  2. Кастусь Калесьнікаў — бас (з 1996 г. па кастрычнік 1998 г.)
  3. Сяргей Канановіч — гітара
  4. Улад Плюшчаў — бас (з лістапада 1998 г. па 1999 г.)
  5. Зьміцер Харытановіч — барабаны

Сёньняшні

  1. Сяргей Канановіч — гітара (таксама і ў «Крамбамбуля», «Zet»; бас у «Pomidor/OFF»)
  2. Улад Плюшчаў — бас (таксама і ў «Крамбамбуля», «Zet», «IQ48»)
  3. Зьміцер Харытановіч — барабаны (таксама і ў «Rainstorm» (ААЭ), «Dr. Jack» (Беларусь — ААЭ), «Pomidor/OFF»).

Літаратура

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Hasta La Fillsta ГісторыяHasta La Fillsta Склад гуртуHasta La Fillsta ЛітаратураHasta La Fillsta КрыніцыHasta La Fillsta Вонкавыя спасылкіHasta La FillstaАльтэрнатыўны рокАнгельская моваБеларуская моваРасейская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўВікісховішча1632Тайва́ньАндрэй ЛявончыкПратакол перадачы гіпэртэкстуМаладэчнаАрцём АрашонакHromadske.TVАсьвета (часопіс)Эўрапейскі ЗьвязСябарАльгімонт ГальшанскіСуразмоўцыПаронімыСпадчына (верш)Лесьбійская эротыкаЗянон ПазьнякЛагойскПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуАнгельская моваЗША.toБанк гандлёвы капіталГішпанская моваВадкасьць1919Вікі1497.byНямеччынаКасіў Ясь канюшынуГрупавы сэксКалечыцы (шляхецкі род)УкраінаФранцыяМікалай МатукоўскіМінэтЭдуар Анры АўрыльУсяслаў ЧарадзейІльля РашчэняМенскЮрась ШамецькаДзьвінская дзяржаўная беларуская гімназіяКропка (знак прыпынку)КінаконгАнатоль СысУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьПалестынаАндрэй ХадановічРасеяАнтон ЛёсікКанюшынаУправа КДБ па Гарадзенскай вобласьціДрама (аповесьць)RSSМіхась СтральцоўСтаніслаў ВалодзькаМіхась РудкоўскіБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтАлесь АркушАшмяныСамасейКаса (фрызура)Звычайная вавёркаБабёрСьцяг БеларусіHTTPSАбудПадзелы Рэчы ПаспалітайГалосныя🡆 More