Лявон Вольскі: беларускі музыка, паэт, маляр

Ляво́н Арту́равіч Во́льскі (сапраўднае імя — Леанід Артуравіч Зэйдэль-Вольскі; нарадзіўся 14 верасьня 1965, Менск) — беларускі музыка, літаратар, мастак.

    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вольскі.

Заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі». Таксама граў і сьпяваў у гурце «Новае Неба».

Лявон Вольскі
Леанід Артуравіч Зэйдэль-Вольскі
Лявон Вольскі: Біяграфія, Творчы шлях, Публікацыі
Дата нараджэньня 14 верасьня 1965(1965-09-14) (58 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак маляр, пісьменьнік, паэт, сьпявак, журналіст, аўтар-кампазытар, выканаўца-запісвальнік
Гады дзейнасьці 1981 — цяпер
Жанры рок
Інструмэнты гітара фартэпіяна
Псэўданімы Kanzler
Гурты Мроя
Новае Неба
N.R.M.
Zet
Крамбамбуля
Бацька Артур Вольскі
Маці Сьвятлана Яўсеева[d]
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР
Сайт lavonvolski.com

Біяграфія

Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасьня 1965 году ў Менску. Яго дзед Віталь Вольскі — беларускі літаратар. Бацька, паэт Артур Вольскі, шмат пісаў для дзяцей, перакладаў зь пяці моваў і стаяў у першых шэрагах нацыянальнага Адраджэньня канца 1980-х — пачатку 1990-х. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (з 2010).

У 1981 годзе ў Менскай мастацкай вучэльні імя Глебава разам з Уладзімерам Давыдоўскім ён заснаваў рок-гурт «Фаварыт» (пасьля — «Мроя»).

У 1989 у разгар перабудовы «Мроя» прагучала на ўвесь СССР, запісаўшы на ўсесаюзнай студыі «Мэлёдыя» кружэлку «Дваццаць восьмая зорка». У 1994 годзе музыкі «Мроі» ствараюць новы гурт — N.R.M., які за 13 гадоў выпусьціў 8 альбомаў і трывала заслупаваў за сабой рэнамэ флагманаў беларускага року. Сумесныя праекты з удзелам Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі, а «Gazeta Wyborcza» нават назвала «Народны альбом» галоўнай падзеяй 1997 году ў Польшчы. 30 сьнежня 2009 году выйшаў дыск «Такога няма нідзе», усе песьні якога сачыніў Вольскі і запісаў іх з шэрагам музыкаў (Русяй, Алегам Хаменкам, Уладзімерам Пугачам ды іншымі).

Акрамя N.R.M. Вольскі сьпявае і грае ў гуртах «Крамбамбуля» ды «Zet». Аўтар некалькіх кніг паэзіі. Ад 2010 году ўдзельнічае ў стварэньні перадачы радыё Свабода «Саўка ды Грышка», працуе дыктарам. Першая жонка Ганна Вольская (1975–2016) была музычным прадусарам. У іх ёсьць дачка Адэля (нар. у 1998). У лютым 2018 году пабраўся шлюбам з Мар’янай Вольскай, вядомай пад творчым псэўданімам Яня Ядвабная.

Творчы шлях

У гурце «Мроя» быў вакалістам і клявішнікам. Аўтар тэкстаў гурта ULIS, (альбом Па-над дахамі (1995). У гуртах N.R.M., «Крамбамбуля» — вакаліст і рытм-гітарыст. Браў удзел у гурце «Новае Неба» ў якасьці рытм-гітарыста і бэк-вакаліста. А таксама вакаліст і рытм-гітарыст гурта «Zet». Пасьля негалоснай забароны выступаў N.R.M. пачаў актыўна выступаць сольна. У 2010 годзе выдаў сольны дыск «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх паэтаў. У 2011 году музыкі гурту N.R.M. пачалі выступаць бяз Вольскага. З Ганнай Хітрык была прэзэнтаваная песьня «А я спадзяюся і веру». У 2012 годзе Вольскі пачаў выступаць з Паўлам Аракелянам, саксафаністам гурту Apple Tea.

Публікацыі

Выпусьціў дзьве кнігі паэзіі: «Калідор» (1993) і «Фотаальбом» (2000). Разьмяшчаў артыкулы і апавяданьні ў «Нашай Ніве». Друкаваўся ў часопісе «Тэксты». Апавяданьне «Новая кватэра Казімера» ў зборніку прозы «Паветраны шар» зь бібліятэкі «Нашай Нівы». У 2011 пабачыў сьвет зборнік аповедаў «Міларусь» з сэрыі «Кнігарня пісьменьніка» Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Як мастак аўтар некалькіх сатырычных коміксаў, надрукаваных у часопісе «Бярозка» ў першай палове 1990-х гадоў.

Іншае

Вёў перадачу «Квадракола» на «Радыё Рацыя» ды Радыё 101,2.

Аўтар праграмы "Назад у будучыню" і "Шыльды" на тэлеканале Белсат.

Дыскаграфія

Сольныя альбомы

Супольныя праекты

Літаратура

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Лявон Вольскі БіяграфіяЛявон Вольскі Творчы шляхЛявон Вольскі ПублікацыіЛявон Вольскі ІншаеЛявон Вольскі ДыскаграфіяЛявон Вольскі ЛітаратураЛявон Вольскі КрыніцыЛявон Вольскі Вонкавыя спасылкіЛявон ВольскіN.R.M.Крамбамбуля (гурт)МенскМрояНовае Неба

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СафоклМяйлуныМайсейАтамСакавікВінцэнт дэ ПольЮльян ДрэйзінГрамадзкае аб’яднаньнеMazdaНіл ГілевічМікола ЕрмаловічАстравы Ашмор і Карт’еКастусь ЕзавітаўКрытыка ВікіпэдыіПтушка шчасьцяДаўгінаўскі трактМіжнародная арганізацыя стандартызацыіАлесь ГарунБеларускія татарыКадзінскі сельсаветБраты МарксЭўропаБяроза (горад)PDFДуброўнаСпортАлагВойшаВольная Беларусь (газэта)Гента (імя)Русіфікацыя БеларусіРужанецМікола ЦудатворцаВольга ЧамаданаваФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўДзень ВоліВіківэрсытэтЗянон ПазьнякПрыдатак (мовазнаўства)Кузьма ЧорныКарл МарксРадыё Свабодная Эўропа/Радыё СвабодаГарадоцкі замакІнтэрнэтТэракт у «Крокус Сіці Холе»Берасьцейская вобласьцьПрыметнікЧорны замак АльшанскіВіленская беларуская гімназіяІндустрыяльная рэвалюцыяКабінэт міністраў УкраіныУладзімер КараткевічМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк ў ТыхахВаршаўская дамоваЛетувіская мова16 сакавікаСэрбская моваАрыштМастаГалоўная старонкаА̨АкіхітаСьцяг АнгельшчыныПагоняМіл (імя)Рэжым Лукашэнкі🡆 More