Зьміцер Вайцюшкевіч

Зьміцер Вайцюшке́віч (нарадзіўся 20 ліпеня 1971 у мястэчку Бярозаўка Лідзкага раёну) — беларускі сьпявак і музыка.

Вядомы таксама пад псэўданімам Todar.

Зьміцер Вайцюшкевіч
Зьміцер Вайцюшкевіч
Зьміцер Вайцюшкевіч на сольным канцэрце ў філярмоніі. Віцебск, 2010
Дата нараджэньня 20 ліпеня 1971(1971-07-20) (52 гады)
Месца нараджэньня Сьцяг Беларускай ССРБярозаўка, Лідзкі раён Гарадзенскае вобласьці
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак сьпявак, кампазытар, музыка
Навуковая сфэра музыка
Жанры аўтарская песьня[d], рок-музыка і фолк-рок[d]
Інструмэнты клярнэт[d], гітара, флейта і голас[d]
Псэўданімы Тодар
Гурты «Палац» (1992—1998),
KRIWI (1997—2001),,
«WZ-Orkiestra» (з 2001)
Сайт todar.net

Біяграфія

З 1978 па 1986 гад вучыўся ў спэцыялізаванай школе з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы, па яе канчатку, у 1986 годзе паступае ў музычную школу ў горадзе Ліда, якую канчае ў 1990 годзе з адзнакаю.

Такім чынам, пасьля канчатка музычнай школы па клясу клярнэту, Вайцюшкевіч пачынае сур’ёзна задумвацца пра працяг музычнай адукацыі й у тым жа годзе паступае ў Інстытуце Культуры, дзе да 1995 году працягвае вывучаць клярнэт. З 1993 па 1995 гады вучыцца вакалу ў менскай вучэльні імя Глінкі.

Жанаты з Галінай Казіміроўскай, дырыгенткай Concordia Chor. Маюць сына Язэпа і дачку Стэфанію.

Творчасьць

1992 — Зьміцер становіцца ўдзельнікам знакамітага беларускага гурту «Палац». Гэты калектыў выконвае рок-музыку, якая замешана на традыцыйным беларускім фольку. Зьміцер Вайцюшкевіч і Алег Хаменка цалкам падзялялі музычныя погляды адзін аднаго.

З «Палацам» Вайцюшкевіч запісвае такія вельмі пасьпяховыя альбомы, як «Палац» (1995) і «Дарожка» (1997), аднак у 1998 годзе ён усё-ткі прымае рашэньне сысьці з гурту.

Наступным яго прыстанкам становіцца гурт «KRIWI», зь якім дасьледаваньні ў вобласьці нацыянальнага фольку працягваюцца да 2001 году.

1997 — супольны музычны праект «Narodny albom», у запісы якога прынялі ўдзел лепшыя беларускія выканаўцы й музыканты. Зборам і апрацоўкай тэкстаў займаўся рок-паэт Міхал Анемпадыстаў. Для праекту Вайцюшкевіч выканаў «Аргентынскае танга» й падыграў на флейце й клярнэце.

2000 — супольны музычны праект «Я нарадзіўся тут». Аўтарам ідэі выступіў Алесь Суша. Ён прапанаваў музыкам перарабіць ці распрацаваць беларускія вайсковыя песьні, гімны й маршы часоў БНР, «партызанкі», савецкіх часоў і эмігранцкага асяродку. Ідэя трансфармавалася ад ваярства да своеасаблівага габэлену жыцьця беларусаў ад 1918 году й да нашых часоў. Былі апрацаваныя творы на вершы Я. Купалы, Н. Аляксеевай, Л. Геніюш ды іншых. Вайцюшкевіч сьпяваў, а таксама граў на клявішах, джамбі, мандаліне, клярнэце й сапілцы. Адзін з трэкаў стаў сапраўды культавым — «Я нарадзіўся тут». Яе музыкі выконвалі на дзьвюх мовах разам з гуртом «Louise attaque» падчас іх менскага канцэрту.

2001 — Вайцюшкевіч засноўвае гурт «WZ-Orkiestra» (Усход-Захад Аркестар), зь якой запісаў вялікую колькасьць гітоў. З гэтага моманту Зьміцер Вайцюшкевіч, песьні якога ўжо цікавяць багата слухачоў, пачынае адзін за адным запісваць пасьпяховыя альбомы. Першы альбом «WZ-Orkiestra» зваўся «Цацачная крама» (Крама цацак).

У гэтым жа годзе Зьміцер атрымлівае шэраг узнагарод, такіх у прыватнасьці, як прэмія «Рок-каранацыя-2001» у катэгорыі традыцыі ды сучаснасьць. Таксама выступае кампазытарам фільму «Сьвежына з салютам» 2001 году.

Гурт выконвае музыку ў стылі world music, рэтра, гарадзкі шансон, рок, аўтарская песьня. Супрацоўнічае зь вядомымі беларускімі й замежнымі паэтамі. Ляўрэат фэстывалю EBU (European broadcasting Union, Фэрдэ, 2003) у Нарвэгіі. Гурт пасьпяхова выступаў ў Польшчы, Украіне, Нямеччыне, Швэцыі, Францыі, Італіі, Расеі, Славеніі, Казахстане, Эстоніі, Літве, Латвіі. На Беларусі WZ-Orkiestra маюць ля пяцідзесяці канцэртаў штогод.

2002 — беларускі трыб’ют гурту Depeche Mode — «Personal Depeche». Для праекту Тодар зрабіў кавэр на песьню DM «I want you now».

WZ-Orkiestra шмат супрацоўнічае з польскімі музыкамі — «Todar & Cheremshina», «Todar & Kvartet YORGI», «WZ-Orkiestra & Verhovyna».

Такія альбомы, як «Паравіны году» (2003), «Паравоз каханьня» (2004), «Месяц і сонца» (2005) некалькі адышлі ад фатальнага гучаньня. Тут можна знайсьці й шансон, і традыцыйны беларускі фольк.

У лютым 2008 году Тодар даў некалькі канцэртаў разам зь мясцовым гуртом Dreydel у Японіі.

У 2009 годзе з удзелам Ганны Хітрык, Яна Маўзэра, Сьвятланы Бенькі, Яўгеніі Лятун, Алеся Зайцава, Насты Някрасавай, Сержука Трухановіча, Галіны Казіміроўскай ды іншых запісаў і выдаў супольны музычны праект «Мой сябра анёлак» .

У 2010 годзе выйшла кніга «Беларускае слова ад сьпеву», выдавецтве «Кнігазбор». Пра беларускую музыку й Вайцюшкевіча ў прыватнасьці агулам разважаюць палітык Аляксандар Мілінкевіч, народны паэт Рыгор Барадулін, паэт Генадзь Бураўкін, мастак Алесь Пушкін, бард Алесь Камоцкі, рок-сьпявак Лявон Вольскі ды іншыя.

21 ліпеня 2022 году Зьміцер Вайцюшкевіч выпусьціў музычны альбом «Вецер», які запісаў з аркестрам «Усход-Захад». Альбом быў даступны для праслухоўваньня на музычным партале «Эпл» і складаўся з 8 песьняў, у тым ліку такіх, як «25 сакавіка», «Свабода», «Ты і я», «Мадагаскар», «Ты дзе», «Лепш разам» і «Калі мяне ня стане».

На сёньняшні дзень Зьміцер Вайцюшкевіч мае вялікую колькасьць розных музычных узнагарод, рэгулярна ўдзельнічае ў розных фолькавых праектах, разам зь іншымі сваімі калегамі.

Фота

Дыскаграфія

Альбомы

Супольныя праекты й складанкі

Літаратура

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Зьміцер Вайцюшкевіч БіяграфіяЗьміцер Вайцюшкевіч ТворчасьцьЗьміцер Вайцюшкевіч ФотаЗьміцер Вайцюшкевіч ДыскаграфіяЗьміцер Вайцюшкевіч ЛітаратураЗьміцер Вайцюшкевіч КрыніцыЗьміцер Вайцюшкевіч Вонкавыя спасылкіЗьміцер ВайцюшкевічБярозаўкаЛідзкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Людміла Рублеўская15 красавікаАнатоль ІвашчанкаНаша НіваДаўконтФара Вітаўта (Горадня)ПТрыбуна працыДжулія ТэйларСымон БудныNokia 6233Заходнеславянскія мовыБДСМТып (біялёгія)ЗафіраЛацінкаУладзімер КараткевічСафі ЭвансМарыюпальКастрычніцкі пераваротГісторыя МенскуВіктар ШніпРусіны (этнічная група)25 красавікаСтапа (літаратуразнаўства)22 красавікаАдэсаЛяхавіцкі замакЖомайдзь (Клецкі раён)Аркадзь КуляшоўВільгельмДжынсавая рэвалюцыяКрумкачАнатоль СысМікола ГусоўскіВішымутСям’я633РаманАфарызмЮрась БарысевічMemento moriЛюдвік ЗьвяждоўскіЛацкая моваПаўночна-Заходні крайЛаскаценьШвайцарыяТыраспальНіна МацяшТадзіяна КляшторнаяЛетувізацыяБлакітная сойкаФрыдрых ШылерДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ДуброўнаСтурчурканЮры БеленькіВэб-сайт24 красавікаСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіДзейнікСаюз вызваленьня БеларусіГуда (імя)Алесь ПісьмянкоўНаша думкаДрама (аповесьць)Магіла льва (паэма)Пошукавая сыстэмаАлесь Разанаў🡆 More