«Справаздача 1994—2004» — складанка найлепшых песень беларускага рок-гурту N.R.M.
Прадстаўлена ў двух выданьнях — залатым і срэбраным. Песьня «Катуй-ратуй» ў 2009 годзе трапіла й на складанку Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New.
Справаздача 1994—2004 | ||
---|---|---|
Складанка песень N.R.M. | ||
Выдадзены | 2004 | |
Жанр | рок | |
Працягласьць | 1:15:56 | |
Выдавец | West Records | |
Храналёгія N.R.M. | ||
Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя (2003) | Справаздача 1994—2004 (2004) | 06 (альбом) (2007) |
* — толькі на «залатым» выданьні
У складанку ўвайшлі па тры песьні з кожнага зь пяці студыйных альбомаў, а таксама дзьве новыя песьні («10», «Рок-н-рол не ўратуе»).
Першае («залатое», па колеры вокладкі) выданьне дадаткова мае два эксклюзіўныя бонус-трэкі зь першага дэма-запісу N.R.M., зробленага восеньню 1994 году разам з пазьней сышоўшым пятым удзельнікам — гітарыстам Аляксандрам «Малодшым» Дударам. «Залатое» выданьне таксама мае 12-старонкавы буклет з рарытэтнымі фатаздымкамі.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Справаздача 1994—2004, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.