Стары Ольса: беларускі музычны гурт сярэднявечнай музыкі

«Стары́ О́льса» — беларускі гурт, які грае сярэднявечную музыку.

Заснаваны ў 1999 годзе Зьмітром Сасноўскім. Назва паходзіць ад ракі ў заходняй Магілёўшчыне.

Стары Ольса
Стары Ольса: Дыскаграфія, Удзельнікі, Дадатковыя зьвесткі
Выступ «Старога Ольсы» на фэстывалі «Be Free-2008», Львоў
Інфармацыя
Гады1999 — нашы дні
АдкульБеларусь
Мовабеларуская
Жанр(ы)музыка Сярэднявечча, беларуская музыка
УдзельнікіЗьміцер Сасноўскі
Ільля Кубліцкі
Алесь Чумакоў
Марыя Шарый
Сяргей Тапчэўскі
Аляксей Войцех
Былыя ўдзельнікіКацярына Радзівілава
http://staryolsa.com

Дыскаграфія

Альбомы

  • Келіх кола (2000) — першыя запісы музыкі раньняга і сталага сярэднявечча.
  • Вір (2001) — зборка, на дыску прысутнічаюць таксама і запісы Алеся Журы, Зьмітра Сідаровіча, гурта Кантраданс (цяпер — Lituus).
  • Verbum (2002) — (на лаціне: слова) акрамя музыкі запісаныя ўрыўкі з старажытнай беларускай літаратуры.
  • Шлях (2003) — канцэртны альбом, запісаны падчас выступаў 2002—2003.
  • Ладзьдзя Роспачы (2004) — аўдыёспэктакаль паводле аповесьці Ўладзімера Караткевіча, мастацкае начытваньне тэксту пад старадаўнюю музыку.
  • Скарбы літвінаў (2004) — альбом, складаецца з двух дыскаў: Рэнэсанс і Сярэднявечча.
  • Сярэднявечная дыскатэка (2005) — клюбная праграма, якая ўключае апрацаваныя танцы нашых продкаў (13—16 стагодзьзяў).
  • Гераічны эпас (2006) — альбом складзены з прасьпяванай рыцарскай паэзіі і гераічных песень 14—18 стагодзьдзяў.
  • Дрыгула (2009) — альбом складзены з танцавальнае музыкі ад позьняга сярэднявечча да раньняга барока, запісаная ў Вялікім Княстве Літоўскім (складанка «Полацкі сшытак») і краінах Заходняй Эўропы
  • Лепшае (2009) — афіцыйная зборка найлепшых кампазыцыяў з папярэдніх альбомаў; зьмяшчае ў сабе і ўнікальныя запісы: апрацаваныя ды-джэем творы («Дрыгула», «У карчме»), а таксама кампазыцыі, перазапісаныя гуртом адмыслова для відэакліпаў («Літвін», «Шлях»).
  • Santa Maria (2013) — альбом, у які ўвайшлі 2 песьні з эўрапейскіх крыніцаў XIII і XIV стст. Танцавальная музыка ВКЛ («Полацкі сшытак», «Віленскі сшытак», творы Войцэха Длугарая і Дыямеда Катона).
  • Medieval Classic Rock (2016) — альбом складзены з кавэр-вэрсій славутых рок-гітоў у сярэднявечнай стылістыцы.
  • Вада, хмель і солад (2017)

Кліпы

  • «Шлях» (2009)
  • «VITAUT» (2008)
  • «DRYHULA remix» (2008)
  • «У карчме (remix)» (2008)
  • «Літвін» (2008)
    Кліп на песьню «Літвін», якая прысьвечана чатыром самым вялікім бітвам, у якіх перамагалі ліцьвіны (беларусы).
    Рэжысэры: З. Сасноўскі («Стары Ольса»), Ф. Міхееў (рыцарскі клюб «Княжы гуф»), Л. Сьнегірова (студыя «ОКО», Менск), І. Таркан (студыя «Дуэт», Менск).
    Мантаж — З. Сасноўскі.
    Асноўныя ўдзельнікі — рыцары клюбу «Княжы гуф».
    Кампутарная анімацыя — студыя VS, г. Лімэрык, Ірляндыя.
  • «У карчме» (2004) — беларускі пераклад сярэднявечнай застольнай песьні In taberna.

Супольныя праекты

Удзельнікі

  • Зьміцер Сасноўскі: дуды (валынкі), ліра, гусьлі, мандаліна, варган, пэркусія, вакал
  • Ільля Кубліцкі: лютня, цыстра, варган
  • Алесь Чумакоў: гусьлі, кантэле, рэбэк, шалмей, цыстра, ліра, мандаліна, пэркусія, вакал
  • Сяргей Тапчэўскі: ударныя, вакал
  • Марыя Шарый: флейта, шалмей, сьвірэль
  • Аляксей Войцех: ударныя

Былыя ўдзельнікі

  • Аксана Касьцян: флейта, шалмей, сьвірэль (да 2008 году)
  • Кацярына Радзівілава: блёк-флейта, флейта, шалмей, сьвірэль, гусьлі, акарына (да 2005 году)
  • Андрэй Апановіч: ударныя, варган, дуда (валынка), вакал

Дадатковыя зьвесткі

Назва гурту паходзіць ад назвы прытоку Бярэзіны — ракі Ольсы.

Выступалі ў Празе разам з гуртом Ahmed má hlad.

Літаратура

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Стары Ольса ДыскаграфіяСтары Ольса УдзельнікіСтары Ольса Дадатковыя зьвесткіСтары Ольса ЛітаратураСтары Ольса КрыніцыСтары Ольса Вонкавыя спасылкіСтары ОльсаМагілёўская вобласьць

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Музэй Беларускага ПалесьсяЎКантрабанда1949Раманскі стыльФрыт’яф НансэнФранцуская моваВацлаў ІваноўскіНікаляс ван ВэйкПінскводбудНКВДДрапежныяГітараКіяну РыўзСыр (імя)Эвэр БанэгаКірыліцаУсеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода»Камуністычная партыя Савецкага СаюзуВайнаКалі-югаТэўда (імя)ВульканБостанЛіга нацыяў УЭФАТамаза КампанэльляМікола МаляўкаЮвэнтус ТурынДрам-н-басЯлтаГрыгарыянскі каляндарХлёдвіг ГогэнлёэІнтэрнэтБагдан ХмяльніцкіЎільям Рандал КрымэрВасіль ТацішчаўДжозэф Рабінэт БайдэнАўганістанЭўрапейскі ЗьвязЧэмпіянат сьвету па футболе 1982 годуПераклады Бібліі на польскую мовуЯнаўСэксInstagramПарма (футбольны клюб)ПалесьсеМарт (імя)1616Карона Польскага каралеўства1821Парнаграфія для жанчынГімн Украінскай ССРСтан (сацыяльная група)Вінцук ВячоркаЎэйлзПарнафільм у ФранцыіРасейцыПачаеўІсак Лур’еБэрнВольга ГаварцоваГубінГенэрал ад кавалерыіЯрыжкаВалошкаПадвалачыскТом ГэнксМарына ВасілеўскаяІталія🡆 More