Беларуская Дуда: беларускі народны струмэнт

Дуда́ — беларускі традыцыйны архаічны духавы музычны інструмэнт, які быў шырока распаўсюджаны па тэрыторыі Беларусі са старажытнасьці да 19 — пачатку 20 стагодзьдзя.

Сёньня дударская традыцыя адноўлена й рушыцца наперад. У традыцыйнай культуры беларусаў дуда — касмалягічны, рытуальны, актыўны, мужчынскі інструмэнт.

Беларуская Дуда: Назва й гісторыя, Сакральны сэнс, Гістарычныя сьведчаньні пра беларускую дуду
Традыцыйная аднабурдонная беларуская дуда (2009 год)

Назва й гісторыя

Беларуская Дуда: Назва й гісторыя, Сакральны сэнс, Гістарычныя сьведчаньні пра беларускую дуду 
Дудар беларускі (Віленская губэрня, Дзісенскі павет, пач. XX ст.)

Дуды пад рознымі назвамі вядомыя ў многіх народаў; напрыклад дудэльзак — у немцаў, гайта галега — у гішпаньцаў, хайлэндэр — у шатляндцаў.

На тэрыторыі Беларусі вядомыя толькі дзьве назвы гэтага інструмэнта:

    • Дуда
    • Муцянка

Дуда на Беларусі й Літве вядомая з глыбокай старажытнасьці, і хоць гістарычныя сьведчаньні паказваюць час не раней за XIV стагодзьдзе, улучанасьць дуды ў надзвычай архаічныя касмалягічныя схемы дазваляе адсунуць час узьнікненьня дуды на нашых землях у самую раньнюю эпоху.

Больш за ўсё інфармацыі і матэрыялаў захавалася пра аднагукавую канструкцыю дуды (знакамітую лепельскую дуду можна пабачыць у лепельскім музэі) і канструкцыю дуды-мацянкі, з трыма бурдонамі. Дудары сустракаюцца ў шматлікіх народных паданьнях, творах беларускіх аўтараў 19 і 20 стагодзьдзяў, такіх як Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Адам Міцкевіч, Браніслаў Тарашкевіч і інш.

Да канца 19 ст. дуда была адным з асноўных інструмэнтаў народнага музычнага побыту беларусаў.

Сакральны сэнс

Дуда мела найвышэйшы сакральны статус як рэч, зробленая з ахвярнай жывёлы.

Дуда выкарыстоўвалася ў абрадах, зьвязаных з асноўнымі момантамі жыцьця чалавека. Абавязковым была прысутнасьць дудара на хрэсьбінах (рытуальнае нараджэньне), на вясельлі (рытуальнае пераўвасабленьне ў статус дарослага, сталага чалавека) і, магчыма, на пахаваньні (рытуале пераходу чалавека ў іншы сьвет). Пра сакральны статус інструмэнта сьведчаць касмаганічныя дударскія тэксты, у якіх у пэўных сымбалях апісваецца пабудова сьвету, як яе разумелі нашы прашчуры. І дуда, і дудар там прысутнічаюць і займаюць істотнае месца. Гэта ўнікальная зьява ў Эўропе, бо ні ў воднай традыцыі дуда так не міталягізаваная, як у Беларусі.

Гістарычныя сьведчаньні пра беларускую дуду

Найранейшым гістарычным сьведчаньнем існаваньня дудаў на тэрыторыі Беларусі можна было б лічыць выяву дудара ў складзе скамарохаў з Радзівілаўскага летапісу 12 стагодзьдзя, які грае на безбурдоннай дудзе, кшталту польскай siersienki, тыпе дуды, пашыраным па ўсёй сярэднявечнай Эўропе — аднак згаданая мініятура ня можа быць цалкам імаверным сьведчаньнем праз адсутнасьць інфармацыі аб паходжаньні самога мастака (ён мог паходзіць і не зь Беларусі), адсутнасьць этнаграфічных фактаў пазьнейшых часоў.

Літоўская этнакультуроляг Пране Дундулене (Prane Dunduliene), спасылаючыся на пісьмовыя крыніцы, сьцьвярджае, што дудамі й песьнямі народ сустракаў пераможныя войскі князя Альґерда ў 14—15 стагодзьдзях. У 16—17 стагодзьдзях А. Бецэнбэрг пісаў пра літоўскія дуды, якія мясцовы люд называў дудрагіне (dudragine).

Пісьмовыя крыніцы 15—16 стагодзьдзяў упершыню згадваюць музычны інструмэнт, які называецца дуда («Аповесьці пра трох каралёў-вешчуноў» у 15 стагодзьдзі й «Аповесьці пра Трыстана й Ізольду» 16 стагодзьдзя), у якіх мясцовыя перакладчыкі скарысталіся назвай дуда для перакладу на мясцовую мову назваў нейкіх музычных інструмэнтаў, што адпавядаюць этнаграфічным рэаліям Блізкага Ўсходу й Заходняй Эўропы, зь якімі перакладчыкі, хутчэй за ўсё, не былі знаёмы.

У Слоўніку старажытнарускай мовы І. Сразьнеўскага дуда — знак крукавога пісьма, выява якога схематычна адпавядае тыпу аднабурдоннай дуды, накшталт польскай siersienki.

Дакумэнты 17 стагодзьдзя (указ Віленскага сойму ад 1656 году) згадваюць: Люди людные, которые службы не мають, и теж медведъники, дудъники, скрипъки, трубачи и иншие в местех будучие музыки, и хто колвекъ не маючи певной службы…

Ой, повесю я дуду на зялёному на дубу,
Ніхай дуда грае, да ніхай маці чуе,
Да ніхай маці чуе мне вячэру готуе,
Вячэру з галушкамі, посцельку с подушкамі.

Жніўная беларуская народная песьня з Палесься (в. Вялікая Гаць Івацэвіцкі раён)

У тагачасных судовых кнігах — у актавай кнізе полацкага гродзкага суду — …пан Бутько, выскочивши с пекарни свое зъ секирою, учинивши окрик, преречоного Алексанъдра Лешонъка обухом в руку левою понижей локтя подвакроть шкодливее ударыл… а другого Ивана Совостеенка, Дудара, тою жъ секирою в хрибет оберучъ ударилъ, и кгды тотъ преречоный Иванъ от него уходил, а пан Бутько оного догонить не мог, тою жъ секирою за ним кинул, и кгды бы долетела, снать бы его и на смерть забил…

У актавай кнізе пінскага гродзкага суду ад 1699 году (скарга дудара на пінскага гандляра за тое, што ён зачараваў ягоную дуду) — …na…Chwedora dowodzili, ze iest takowey ze nauki oycowskiey, ktory przed wielo ludzmi w miasteczku Janowie, pod czas iarmarku, graiacemu na dudzie dude zamovił, ze grac przestała, az go tamten prosił y na głos kazdo rzecz zamawia

Адзінай даўняй ілюстрацыяй, дзе выяўлена дуда, між іншым, у якасьці вайсковага інструмэнта ў Вялікім Княстве Літоўскім у 16 стагодзьдзі, ёсьць малюнак Прускай хронікі, які паказвае ўезд караля Жыгімонта Аўгуста ў Данцыг (тып дуды, прадстаўлены на малюнку, верагодны для тутэйшай традыцыі, ён уяўляе сабой двухбурдонную дуду з бурдонамі, якія тырчаць угару і маюць рагаўні, жалейка, на жаль, заслоненая постацьцю каня).

З 18 стагодзьдзя вядома пакуль адна фіксацыя дудаў, якая даецца ў тэксьце камэдыі 1787 году пад аўтарствам ксяндза К. Марашэўскага (легенда, падобная на камэдыю, была зафіксаваная на Браслаўшчыне ў больш позьнія часы недалёка ад кляштара ў Забэлах.

На пачатку XX ст. Ігнат Буйніцкі з Палівачоў на Глыбоччыне упершыню ў гісторыі вывеў беларускую дуду на тэатральную сцэну і зрабіў яе візітоўкай свайго тэатру. Пра скокі пад дуду пісалі на плакатах-анонсах трупы. Дудар Адам Шульга прымаў актыўны ўдзел у гастролях тэатра ў Вільні, Варшаве і Пецярбурзе. Тады дуду ўпершыню пабачылі многія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Для Буйніцкага дуда не была проста адным з трох інструмэнтаў у традыцыйнай капэлі, але сімвалам беларускай культуры ў цэлым, сынонімам беларускай даўніны і народнасьці. У публікацыі «Нашай Нівы» з 1910 году (3 сьнежня, № 49) чытаем, што пасьля заканчэньня сымфанічнага канцэрта кампазытара і дырыжора Людаміра Міхала Рагоўскага ў Вільні (12 лістапада) у знак падзякі «яму былі дадзены на ўспамін…. ад арганізатараў беларускага тэатру — беларуская дуда». Па словах даследчыцы Ірыны Шумскай, калі ў 1911 годзе Міхал Рагоўскі пераяжджаў з Вільні ў Парыж, то пакінуў падораныя інструменты беларускаму музею. Ігнат Буйніцкі зрабіў важкі ўнёсак у захаваньне і развіцьцё традыцыі беларускай дуды.

Беларуская Дуда: Назва й гісторыя, Сакральны сэнс, Гістарычныя сьведчаньні пра беларускую дуду 
«Беларускі дудар». Майстар Алесь Шаціла. Бронза, камень. 2022 г.

Традыцыйная канструкцыя

Склад традыцыйнай дуды:

    • Скураны мех (пузыр) — выкарыстоўваецца для ўтрыманьня пэўнага ціску, робяць са скуры казы, цяляці, барсука, сабакі
    • Cоска (сапель) — маленькая драўляная трубка, якая выкарыстоўваецца для напаўненьня меха паветрам
    • Перабор (жалейка) — ігравая трубка з 7 адтулінамі для найгрышу мэлёдыяў
    • Гук (бурдон) — трубка або некалькі трубак, якія маюць пішчык з адзінарным язычком з трысьцінкі ці гусінага (індычага) пяра
    • Ражок (рагавень) — драўляны раструб закручаны на 180 градусаў, для наданьня гуку адмысловага тэмбру.

Для вырабу меха выкарыстоўваюць скуру казы, целяці, барсука, сабакі. Для вырабу ўсіх драўляных трубак выкарыстоўваюць клён, ясень, вярбу.

Тыпы беларускіх дуд

Беларуская Дуда: Назва й гісторыя, Сакральны сэнс, Гістарычныя сьведчаньні пра беларускую дуду  Вонкавыя выявы
Беларуская Дуда: Назва й гісторыя, Сакральны сэнс, Гістарычныя сьведчаньні пра беларускую дуду  Тыпы беларускіх дудаў
Беларуская Дуда: Назва й гісторыя, Сакральны сэнс, Гістарычныя сьведчаньні пра беларускую дуду 
Дуда-муцянка, сучасная рэканструкцыя
  • Асноўны, найбольш пашыраны тып на абшары былога Вялікага Княства Літоўскага (паводле матэрыялаў 19—20 стагодзьдзяў) — аднабурдонная дуда, арэал якой абмяжоўваецца Віцебшчынай, поўначчу Меншчыны й Гарадзеншчыны, захадам Смаленшчыны, Віленшчынай, а таксама Латгаліяй.

Гэты тып інструмэнту складаецца зь меху, скроенага са скуры казы, цяляці, барсука, сабакі ў форме, што нагадвае гусь з доўгай шыйкай, у якую сьпераду ўстаўленая мэлядычная трубка з рагаўнём (жалейка), ззаду ў мех замацавана бурдонная трубка з рагаўнём (гук), у верхняй частцы меху замацаваная трубка для ўдзіманьня паветра (сапель). Усе трубкі — драўляныя, стружаныя ці точаныя на кружале з клёну, ясеню, вярбы і ўстаўленыя альбо непасрэдна ў мех, альбо праз умацаваныя ў мех драўляныя перахаднікі вальцовай ці шарападобнай формы. Часта трубкі й рагаўні аздабляліся літым у дрэва алавяным, алюмініевым або накладным срэбным арнамэнтам, а таксама накладнымі колцамі зь медзі, алюмінію, жалеза. Пішчык звычайна рабіўся з чароту або з расшчэпленага гусінага ці йндычынага пяра.

  • Дуда-муцянка (мацянка, мыцьянка) (генэтычна зьвязаным з папярэднім тыпам), апісаная Е. Раманавым і М. Анімэле — у цэлым захоўвае такую ж самую канструкцыю, за выняткам таго, што замест аднаго бурдона ў тое самае месца разьмяшчаюцца тры, якія ня маюць рагаўнёў.

Гэты тып дудаў (паводле М. Анімэле) быў больш пашыраны ў асяродзьдзі беларусаў-каталікоў — а адзіны інструмэнт, які захаваўся да нашага часу, паходзіць з тэрыторыі Латгаліі (былы Люцынскі павет Віцебскай губэрні, зараз гэта Лудзэнскі раён, Латвія). Паводле Е. Раманава, даўжэйшы бурдон настройваецца ў актаву да ніжэйшага гука перабору, меншыя ж даюць квінту папярэдніх. Тып дзьвюхбурдоннай дуды вядомы ў шэрагу апісаньняў і ілюстрацыйных матэрыялаў і ўяўляе сабой крыху іншы тып канструкцыйнай пабудовы. Мех тут мае выгляд бурдзюка з тонкай шыйкай, куды мацуецца жалейка, але, у адрозьненьне ад папярэдняга тыпу, ня мае шыйкі ў задняй частцы для ўмацаваньня бурдонаў і ў цэлым нагадвае форму заходнеэўрапейскіх, галяндзкіх ці нямецкіх інструмэнтаў.

Бурдоны зьвісаюць долу й замацоўваюцца:

    • у адзін перахаднік, умацаваны ў дольнай частцы меху
    • з аднаго месца, крыху вышэй ад ніжняй часткі меху
    • у пярэднія ножкі жывёлы, бліжэй да жалейкі
    • па абодва бакі меху, трохі вышэй ад ягонай ніжняй часткі

Такая дуда трымаецца пераважна перад сабой. Існуюць варыянты такіх дудаў як з рагаўнямі, гэтак і бязь іх. У дудах, якія ня маюць рагаўнёў, канцы бурдонных і мэлядычных трубак маюць варонкападобныя пашырэньні.

Лепельская дуда зь вёскі Верабкі

Лепельская дуда 1877 году захоўваецца ў Лепельскім краязнаўчым музэі.

Унікальнасьць лепельскай дуды — эстэтычнае аздабленьне (рагаўні, жалейка і бурдоны).

Лепельская дуда канструкцыйна мае — скураны мех, жалейку з рагаўнём (з 7-ю адтулінамі на жалейцы й 2-мя адтулянамі на рагаўні жалейцы), соску, адзін бурдон з рагаўнём.

Глыбоцкая дуда зь вёскі Верацеі

Беларуская Дуда: Назва й гісторыя, Сакральны сэнс, Гістарычныя сьведчаньні пра беларускую дуду 
Глыбоцкая дуда зь вёскі Верацеі.

Глыбоцкая дуда з вёскі Верацеі (гміна Празарокі) захоўваецца ў фондзе Нацыянальнага музея Літвы і датуецца 1849 годам (на 28 гадоў старэй за лепельскую). Дакладная копія Глыбоцкай дуды зробленая майстрам Сяргеем Чубрыкам захоўваецца ў Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі. Унікальнасць глыбоцкай дуды ў тым, што яе мех пашыты са скуры барсука, поўсцю навонкі. Глыбоцкая дуда лягла ў аснову міфу пра «Лабанорскую дуду» у Літве і на працягу гадоў выступала як адзіная ілюстрацыя такой дуды. Першы раз «Глыбоцкая дуда» выступае ў якасці «Лабанора дуда» у «Вялікай Савецкай энцыкляпэдыі», дзе выдуманы тэрмін праілюстраваны глыбоцкай дудой. Глыбоцкая дуда таксама пададзеная як літоўская ў другім выданьні «Атласа музыкальных инструментов народов СССР» (1975) пад рэдакцыяй К. Вярткова. Першае выданьне выйшла ў 1964. Глыбоцкая дуда была прадстаўленая як літоўская ў серыі «Музычныя інструменты народаў СССР» на пачцы запалак, з 1982 году (Уфа). У 1983, у Пінску выйшла другая сэрыя выданьня. На ім прадстаўленая таксама і беларуская дуда (але з бранзбойтнымі-зрэзанымі рагаўнямі).

Прынцып і манэра граньня

Беларуская Дуда: Назва й гісторыя, Сакральны сэнс, Гістарычныя сьведчаньні пра беларускую дуду 
Купальле ў беларускай вёсцы

Падчас граньня дудар трымаў дуду альбо гарызантальна пад пахай, альбо вэртыкальна перад сабой.

У час ігры дудар націскае левым локцем на мех, паветра паступае ў жалейку і бурдон (бурдоны) і прымушае вібрыраваць язычкі, што знаходзяцца ў сярэдзіне трубак — гэтае выклікае моцнае й рэзкае гучаньне.

На Беларусі вылучаецца дзьве манэры граньня:

    • закрытая манера (традыцыйная) 
    • адкрытая манера (агульнасярэднявечная)

Сучасны стан

Беларуская Дуда: Назва й гісторыя, Сакральны сэнс, Гістарычныя сьведчаньні пра беларускую дуду 
Гурт Testamentum Terrae

У XXI стагодзьдзі дударскі рух у Беларусі карыстаецца надзвычайнай папулярнасьцю, паступова зьяўляюцца новыя музычныя гурты, якія выкарыстоўваюць дуды ў сваёй творчасьці.

Некаторыя беларускія гурты й артысты, якія выкарыстоўваюць у сваёй творчасьці дуды (у тым ліку і замежнай традыцыі):

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі


Tags:

Беларуская Дуда Назва й гісторыяБеларуская Дуда Сакральны сэнсБеларуская Дуда Гістарычныя сьведчаньні пра беларускую дудуБеларуская Дуда Традыцыйная канструкцыяБеларуская Дуда Тыпы беларускіх дудБеларуская Дуда Лепельская дуда зь вёскі ВерабкіБеларуская Дуда Глыбоцкая дуда зь вёскі ВерацеіБеларуская Дуда Прынцып і манэра граньняБеларуская Дуда Сучасны станБеларуская Дуда Глядзіце таксамаБеларуская Дуда КрыніцыБеларуская Дуда Вонкавыя спасылкіБеларуская ДудаБеларусьРытуал

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2005Гімн Беларускай ССРПрацэдурнае праграмаваньнеАксытанская моваМансароСьвянцянскі раёнБеларускі афіцыйны правапісВільняM35Камэдыя1999Гішпанская моваУрад Эстоніі ў эміграцыі1990.kgМарат МаркаўЖыды ў БеларусіКачэрычы.si1939Тэлебачаньне ў Летуве.ve1969.btІльля «Ліцьвін» (Хрэнаў)ISSN.lv.ne.sg1904.seФальваракБеларуская моваІнструкцыя па трансьлітарацыі55Прызба.tpЭльфійскі сьпеўПершая сусьветная вайна.ug1967Андрэй Хадановіч1863Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)25Гелда.fj21.prУкраінцы.bb1912Вячаслаў АдамчыкБеларускі талерГісторыя Брагіна.cfСтрасбургФілязофіяПружаныQR-код.lcWIMDb.gyФранцыя.idЦаркваГ🡆 More