Сабака: свойская жывёла

Саба́ка (па-лацінску: Canis lupus f.

familiaris) — прыручаны падвід ваўка звычайнага (лац. Canis lupus) з атраду драпежных. Верагодна, быў прыручаны ўжо 15 000 год таму, што робіць гэтую жывёлу першай адамашненай чалавекам. Першыя археалягічныя зьвесткі сустракаюцца ў Турэччыне (9500 да н. э.) і ў Шатляндыі (7500 да н. э.). Сабакі сустракаюцца на эгіпецкіх і мэсапатамскіх малюнках (3000—2000 да н. э.). Сабака і шэры воўк ёсьць зьвязанымі паміж сабой, то бок зьяўляюцца сястрынскімі групамі, аднак сучасныя воўкі ня цесна зьвязаныя з тымі ваўкамі, якія былі ўпершыню адамашнены чалавекам. З гэтага вынікае, што непасрэдны продак сабакі зьяўляецца вымерлым.

Сабака свойскі
Сабака: Заводы, Глядзіце таксама, Крыніцы
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаСысуны
СямействаСабачыя
РодВаўкі
ВідШэры воўк
ПадвідСабака свойскі
Бінамінальная намэнклятура
Canis lupus familiaris

Тэставаньне мітахандральнай ДНК паказвае, што эвалюцыйны раскол паміж сабакамі і ваўкамі адбыўся каля 100 тысяч гадоў таму. Сабака хутка стала незаменнай ва ўсіх сусьветных культурах і была вельмі каштоўнай у раньніх пасяленьнях чалавека. У прыватнасьці, яны лічыцца, што без сабакі пасьпяховая эміграцыя праз Бэрынгаў праліў ня магла быць магчымай. Сабакі робяць шмат відаў працы для людзей, як то паляваньне, ахова, служба паліцыі і войску, таксама сабакі могуць прыглядаць за статкам буйной рагатай жывёлы, дапамагаюць інвалідам. Гэтая шматграннасьць, большая, чым практычна у любой іншай жывёлы, вядомай чалавецтву, дала сабаку мянушку «лепшага сябра чалавека». Паводле ацэнак, у 2015 годзе на плянэце жыло каля 525 мільёнаў сабак.

Дзякуючы сэлекцыі былі выведзены сотні розных заводаў, і цяпер выяўляюцца больш паводніцкія і марфалягічныя адрозьненьні паміж сабакамі розных заводаў, чым у любых іншых наземных сысуноў. Напрыклад, вышыня ў карку можа вар’іравацца ад некалькіх сантымэтраў, як у чыхуахуа, да амаль мэтру, як у ірляндзкага ваўкару і нямецкага догу. Колер жывёлы вагаецца ад белага да чорнага, уключаючы сьветла-жоўты, шэры, карычневы з самымі рознымі адценьнямі.

Як і іхнія продкі ваўкі, сабакі ёсьць сацыяльнымі жывёламі, якія звыклі жыць зграямі зь яскрава выражанай герархіяй. Сабакі, якія жывуць зь людзямі, уважаюць свайго гаспадара як чальца сваёй зграі і свайго адзінага ўладара.

Заводы

    Асноўны артыкул: Заводы сабакаў

У працэсе супольнага жыцьця людзей і сабакаў былі выведзеныя розныя заводы сабакаў, прызначаныя для выкананьня пэўных патрэбаў чалавека, адрозныя паводле прызначэньня, афарбоўцы, памераў.

Паводле FCI

    Асноўны артыкул: Міжнародная кіналягічная фэдэрацыя

Міжнародная кіналягічная фэдэрацыя (FCI) ў цяперашні час вызначае болей за 500 сабачых заводаў розных памераў, прапорцыяў, якасьці поўсьці і вагі.

  • I — аўчуганы, пастухоўскія заводы і ганчакі
  • II — пінчары, шнаўцэры, маласоідныя і швайцарскія горныя заводы
  • III — тэр’еры
  • IV — таксы
  • V — шпіцы і г. зв. прымітыўныя заводы
  • VI — паляўнічыя заводы
  • VII — выжлы
  • VIII — сьледавыя, вышуковыя і водаплаўныя сабакі
  • IX — грамадзка-карысныя заводы
  • X — харты
  • N — нявызначаныя заводы

Паводле UCI

    Асноўны артыкул: Міжнароднае аб’яднаньне клюбаў сабакагадоўцаў
  • Ганчакі
  • Паляўнічыя заводы
  • Тэр’еры
  • Ужытковыя заводы
  • Службовыя заводы
  • Грамадзка-карысныя заводы

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Сабака ЗаводыСабака Глядзіце таксамаСабака КрыніцыСабака Вонкавыя спасылкіСабакаАдамашненьнеАрхеалёгіяАтрад (біялёгія)ВоўкДрапежныяЛацінская моваМалюнакМэсапатаміяТурэччынаШатляндыяЭгіпет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Войцех Манівід (сын Івана)OperaПіюс ТышкевічМінтаўтЭлектрычны токЭтнічная тэрыторыя беларусаўАндрэй КурэйчыкШчучынБабёрАдвечным шляхамЧасАпавядальны сказКасьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Жупраны)ТэхналёгіяАнтынарманізмЖорсткая парнаграфіяІнданэзіяСямейства (біялёгія)Янка СіпакоўУкраінаМанрэальСакрат ЯновічРужаныЦэлы лік908Стэланціс СлаваччыныЮрась БарысевічБеларускі нацыянальны стройФрыдрых ШылерСэксГрэбляАўтарскае праваТуркі (Берасьцейская вобласьць)Жанчына з жанчынайЧэрвеньБеларусьГарацыё Нэльсан2004СпадарожнікПлоцевы актМарыя АнтуанэтаЗапарожжаШвайцарыяЯўстах ТышкевічКувэйтНёманЗа свабодную Беларусь (1942)Заходняя ЭўропаМікола ГусоўскіРусіфікацыя БеларусіМідлэндс (Зымбабвэ)Час Unix800ІндыяЖанчына зьверхуФранцішак БагушэвічДзень ЗямліАнатоль СаньнікаўБісэксуальная парнаграфіяІван МележГісторыя ВільніІсьляндзкі коньЗямля пад белымі крыламіЮры Тышкевіч (біскуп)Беларуская ВікіпэдыяКрумкачПацукЭўфрасіньня ПолацкаяЛетувіская моваЗалаты стандартВагінальны сэксРужанец🡆 More