Белапан

27°36′4″ у. д. / 53.91722° пн. ш.

27.60111° у. д. / 53.91722; 27.60111

Белару́скае прыва́тнае аге́нцтва наві́наў (БелаПАН) — інфармацыйнае агенцтва Беларусі, заснаванае ў лістападзе 1991 году Алесем Ліпаем.

БелаПАН
Белапан
Тып закрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 19 лістапада 1991 (32 гады таму)
Заснавальнікі Алесь Ліпай
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менск
Адрас Першамайскі раён, Акадэмічная вул., д. 17, оф. 3
Ключавыя фігуры Ірына Леўшына
Галіна сфэра паслугаў
Паслугі навіны

Зьяўляецца крыніцай палітычнай, эканамічнай, дзелавой, фінансавай і іншай інфармацыі зь Беларусі, займае сур’ёзнае месца на рынку розных дасьледаваньняў, маніторынгу, рэклямы і PR-паслуг. Акцыянэры агенцтва — прыватныя асобы.

Гісторыя

Створана 19 лістапада 1991 году Алесем Ліпаем і Віталём Цыганковым. Спачатку БелаПАН меў 5 супрацоўнікаў і месьціўся ў драўляным будынку побач зь лётнішчам «Мінск-1», а навіны рассылаліся падпісантам уручную па факсе некалькі разоў у дзень. Першую дамову на пастаўку інфармацыі заключылі з газэтаю «Зьвязда». У 2001 годзе паўстаў праект «Выбары ў Беларусі». Улетку 2002 году пачаўся выпуск інтэрнэт-газэты «Белорусские новости» (Naviny.by). Да 16-ых угодкаў у 2007 г. агенцтва наладзіла рэгулярны выпуск мультымэдыйных матэрыялаў — фота-, аўдыё- і відэарэпартажаў, а таксама інфаграфікі.

Сёньня навінавая стужка агенцтва абнаўляецца кожныя некалькі хвілін, у дзень зьяўляецца каля ста паведамленьняў. Паведамленьні БелаПАН публікуюць найбуйнейшыя выданьні Беларусі, цытуюць многія сусьветныя радыёстанцыі і тэлекампаніі. Сярод кліентаў таксама — дзяржаўныя і міжнародныя арганізацыі, дыпляматычныя прадстаўніцтвы, банкаўскія і фінансавыя інстытуты, прадпрыемствы і кампаніі. БелаПАН выпускае навіны на беларускай, расейскай і ангельскай мовах у рэжыме рэальнага часу. Агенцтва мае разгалінаваную сетку карэспандэнтаў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і ў суседніх краінах.

14 студзеня 2021 году ў рэдакцыі прайшоў ператрус, была канфіскавана аргтэхніка й частка рукапіснай і пячатнай дакумэнтацыі, што паралізавала працу інфармацыйнае агенцыі.

18 жніўня 2021 году сілавікі рэжыму Лукашэнкі правялі ператрусы ў рэдакцыі і ў журналістаў, канфіскавалі тэхніку, некалькі супрацоўнікаў былі затрыманыя, у тым ліку галоўная рэдактарка Ірына Леўшына, а сайты belapan.by і belapan.com перасталі працаваць. Праца БелаПАН у Беларусі была паралізаваная, але частка рэдакцыі паабяцала працягнуць дзейнасьць за мяжою . Зьняволеныя ў рамках крымінальнае справы паводле арт. 342 КК («Арганізацыя й актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак») Леўшына, былы дырэктар Зьміцер Наважылаў і бухгальтар Кацярына Боева сумеснаю заяваю дзесяці арганізацыяў, сярод якіх «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтар, 19 жніўня 2021 году былі прызнаны палітычнымі вязьнямі.

У лістападзе 2021 году КДБ прызнаў «групу грамадзян зь ліку супрацоўнікаў БелаПАН» «экстрэмісцкім фармаваньнем». Стварэньне такога фармаваньня або ўдзел у ім зьяўляецца ў Беларусі крымінальным злачынствам, і сапраўды, Леўшыну і Наважылава абвінавацілі ў стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня.

6 кастрычніка 2022 году судзьдзя Менскага абласнога суду Вячаслаў Тулейка вырак:

  • былога намесьніка кіраўніка «БелаПАНу» Андрэя Аляксандрава — да 14 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму;
  • ягоную жонку-флярыстку Ірыну Злобіну — да 9 гадоў калёніі агульнага рэжыму;
  • былога кіраўніка «БелаПАНу» Зьмітра Наважылава — да 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму;
  • галоўную рэдактарку «БелаПАНу» Ірыну Леўшыну — да 4-х гадоў калёніі агульнага рэжыму.

Аляксандраву, Леўшынай і Наважылаву закідалі стварэньне «экстрэмісцкага фармаваньня», якім 1 лістапада 2021 году Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі абвясьціў «БелаПАН». Аляксандраву і Злобінай закідалася «здрада дзяржаве» і падрыхтоўка звыш 260 грамадзянаў да ўдзелу ў парушэньні грамадзкага парадку ў 2020 годзе, бо з 14 жніўня 2020 году па 12 студзеня 2021 году яны аплачвалі за іх штрафы, рахункі за харчаваньне ў ізалятарах і паслугі адвакатаў. Урэшце, Аляксандрава і Наважылава абвінавацілі ва ўхіленьні ад сплаты «БелаПАНам» падаткаў паводле спрошчанага парадку падаткаабкладаньня зь 2015-га да 2020 году і падаходнага падатку зь лютага 2015 году па красавік 2021 году шляхам заніжэньня падатковай базы ў падатковым разьліку. У суме налічылі 450 000 рублёў (200 000 даляраў) нясплаты падаткаў.

У апошнім слове на судзе Ірына Леўшына адмовіла сваю віну: «Рэдакцыю, у якой я прапрацавала амаль 30 гадоў, спрабуюць выставіць экстрэмісцкім фармаваньнем, а мяне — яго стваральніцай і кіраўніцай. Гэта поўнае трызьненьне. ... Нехта відавочна пераблытаў прычынна-выніковыя сувязі, вырашыўшы зрабіць журналістаў адказнымі за падзеі, якія адбыліся ў нашай краіне ў 2020 годзе. Вось толькі мы ні да чога не заклікалі, мы нічога не скажалі і не выдумлялі». У сваю абарону Леўшына заявіла: «Мне ставіцца ў віну публікацыя на сайтах БелаПАН артыкулаў аўтараў, чые меркаваньні не адпавядалі афіцыйным устаноўкам. Але хачу зьвярнуць вашу ўвагу на тое, што згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб СМІ» разнастайнасьць меркаваньняў — гэта адзін з асноўных прынцыпаў дзейнасьці сродкаў масавай інфармацыі. Цытую артыкул 4 Закону: «Сродкі масавай інфармацыі забясьпечваюць свабоднае выказваньне і распаўсюджваньне меркаваньняў і поглядаў у грамадзтве», цэнзура СМІ з боку дзяржаўных органаў не дапускаецца». Урэшце, Леўшына абвінаваціла Галоўную ўправу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС Беларусі ў вядзеньні «сфабрыкаваных крымінальных справаў» і заявіла: «Я лічу сябе невінаватай. ... Усё, што тут адбываецца, — гэта расправа зь БелаПАНам за сумленную журналістыку, якая ў момант гістарычных пераменаў у нашай краіне раптам прыйшлася некаму не даспадобы».

Кіраўнікі

Структура

У структуры інфармацыйнай кампаніі БелаПАН дзейнічаюць:

  • інфармацыйнае агенцтва;
  • рэдакцыя мультымэдыйных навінаў;
  • аналітычная служба;
  • рэклямнае агенцтва;
  • служба маніторынгу;
  • рэдакцыя інтэрнэт-газэты «Белорусские новости» (Naviny.by)

Дасягненьні

Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН — адзіны беларускі ўдзельнік міжнароднага праекту «CEE-BusinessLine» — «Стужкі эканамічных навін з краін Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы».

У 2004 годзе БелаПАН быў уганараваны прэміяй імя Дзьмітрыя Завадзкага — «За мужнасьць і прафэсіяналізм», як «пацьвярджэньне бездакорнай рэпутацыі БелаПАН і прызнаньне высокага прафэсіяналізму журналістаў». У 2005 годзе інфармацыйная кампанія БелаПАН была названа ляўрэатам Прэміі імя Герда Буцэрыюса «Вольная прэса Ўсходняй Эўропы(ru)». У 2006 годзе БелаПАН і інтэрнэт-газэта «Белорусские новости» (naviny.by) атрымалі «Прэмію Рунэту(ru)» — у намінацыі «Рунэт за межамі Ru». Цырымонія ўзнагароджаньня адбылася 29 лістапада ў Маскве.

Прадукты і паслугі

Штодня па падпісцы ажыцьцяўляецца рассылка звыш 10 зводак навінаў і бюлетэня «Беларускі эканамічны агляд». Штотыдня па аўторках рассылаецца бюлетэнь «Беларускі ваенны агляд», па панядзелках — зьвесткі маніторынга звыш 40 сталічных і мясцовых газэтаў Беларусі.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Белапан ГісторыяБелапан СтруктураБелапан ДасягненьніБелапан Прадукты і паслугіБелапан КрыніцыБелапан ЛітаратураБелапан Вонкавыя спасылкіБелапанГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВыказьнікНігерыяАтлетыку Мінэйру Бэлу-АрызонціМаксім БагдановічТайва́ньАлаіза ПашкевічСпадчына (часопіс)ЭўропаISO 4217Памяць (энцыкляпэдычнае выданьне)БірэйкаПарнафільм у ФранцыіУкраінцыВалерыя КуставаАдлігаДжэймз Нокс ПолкВалянцін АкудовічБел-чырвона-белы сьцягEBayЯнка КупалаАлег Салтук10 красавікаВольныя матэрыялыДэйвід КэмэранСельская гаспадаркаКрэдытСьвятлана АлексіевічПіт ПаўлаўТалінская затокаЧыгункаКалечыцы (шляхецкі род)РамантызмЖанчына зьверхуТроцкае ваяводзтва1908Янка СіпакоўЛітваЗнак рашоткі (актаторп)Сусьветнае павуціньнеГісторыя МаладэчнаЛюдзі на балоце (раман)Сям’яПшаніцаБундэсьлігаКазімер АльхімовічБазыліка Сьвятога ПятраУладзіслаў ГалубокВалеры ГапееўГарлачСяброўстваВіктар МарціновічВадкасьцьШвэрынскі замакГенадзь ШутаўВялікабрытаніяНью-ЁркАпавядальны сказЭкалёгіяБеларуская моваМаланка (часопіс)КанюшынаМужчына зьверхуДзень праграмістаМанархІгуменАтмасфэрны ціскЛібанMemento mori🡆 More