Смалявічы: горад у Беларусі

Смаляві́чы — места ў Беларусі, на рацэ Плісе.

Адміністрацыйны цэнтар Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 16 784 чалавекі. Знаходзяцца за 35 км на ўсход ад Менску; чыгуначная станцыя на лініі Менск — Ворша. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Ігуменам, Лагойскам, Сьмілавічамі.

Смалявічы
лац. Smalavičy
Вуліца места
Вуліца места
Смалявічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Смалявічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
Герб Смалявічаў Сьцяг Смалявічаў
Першыя згадкі: 1448
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Смалявіцкі
Плошча:
  • 16,45 км²
Насельніцтва: 16 784 чал. (2018)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1776
Паштовы індэкс: 222210
СААТА: 6248501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′22″ пн. ш. 28°4′19″ у. д. / 54.02278° пн. ш. 28.07194° у. д. / 54.02278; 28.07194 28°4′19″ у. д. / 54.02278° пн. ш. 28.07194° у. д. / 54.02278; 28.07194
Смалявічы на мапе Беларусі ±
Смалявічы
Смалявічы
Смалявічы
Смалявічы
Смалявічы
Смалявічы
Смалявічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://smolevichi.minsk-region.by/

Смалявічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася збудаваная ў стылі барока драўляная царква Сьвятога Мікалая, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі.

Назва

Тапонім Смалявічы ўтварыўся ад слова смала, бо галоўным промыслам жыхароў на працягу многіх стагодзьдзяў была яе здабыча з драўніны.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Смалявічы (Смальнявічы) як уладаньне крэўскага намесьніка Алехны Даргіевіча датуецца 1448 годам. Існуюць зьвесткі, што ў 1508 годзе вялікі князь падараваў паселішча гетману Канстантыну Астроскаму. Аднак гісторык Вячаслаў Насевіч прыйшоў да высновы, што пэргамін з гэтай згадкай трэба вызнаць фальсыфікацыяй, зробленай недзе ў XVII або нават XVIII стагодзьдзі

У 2-й палове XVI стагодзьдзя Смалявічы перайшлі ў валоданьне роду Радзівілаў, у чыіх руках заставаліся потым на працягу амаль трох стагодзьдзяў. У 1586 годзе староста барысаўскі і гетман вялікі Крыштап Радзівіл заснаваў тут мястэчка. Паводле інвэнтару на 1588 год, мястэчка Смалявічы было цэнтрам маёнтку, ў склад якога ўваходзіла сяло Смалявічы.

У пачатку XVII стагодзьдзя, як сьведчаць інвэнтары, у мястэчку Смалявічах было 4 вуліцы — Менская, Барысаўская, Царкоўная і Дворная; колькасьць двароў дасягнула 138. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Смалявічы трапілі пад маскоўскую акупацыю, у выніку якой у тут засталося толькі 77 двароў (на 1669 год). Паводле інвэнтару, на 1781 год у мястэчку было 5 вуліцаў — да чатырох ранейшых далучылася вуліца Прудовая; двароў налічвалася 74.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Смалявічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Плян Смалявічаў, 1927 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Смалявічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе з 1795 году сталі цэнтрам воласьці Барысаўскага павету. Сьпярша мясьціна знаходзілася ў валоданьні Вітгенштэйнам, потым Гагенлёэ. У пачатку ХІХ стагодзьдзя тут існаваў палац, які згарэў у 1819 годзе. У 1871 годзе каля Смалявічаў збудавалі чыгуначную станцыю Вітгенштэйнаўская. На 1863 год у мястэчку існавалі земская народная вучэльня, паштова-тэлеграфны аддзел, бровар, рамесныя майстэрні вытворчасьці вопраткі і абутку, кузьні.

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Смалявічах было 299 двароў, дзейнічалі 2 царквы, капліца, працавалі валасная ўправа, земская народная вучэльня, паштова-тэлеграфная кантора, бровар, рамесныя майстэрні вырабу абутку і адзеньня, 8 кузьняў. У пачатку XX стагодзьдзя працавалі наступныя прамысловыя прадпрыемствы: фабрыкі лесапільная і дрэваапрацоўчая (з 1894 году), лесапільная і мукамольная (з 1890 году), лесапільная мануфактура (з 1895 году), гута «Вікторыя» (з 1909 году). У 1908 годзе местачкоўцы зьвярнуліся да расейскіх уладаў з просьбай не руйнаваць старую царкву па сканчэньні будаваньня мураўёўкі. Адмыслова скліканая камісія пастанавіла, што царква 1759 году пабудовы ня мае каштоўнасьці і таму яе можна зьнішчыць.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Смалявічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смалявічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят БНР скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі Смалявічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну. У 1919—1920 гадох мястэчка займалі польскія войскі.

У 1924 годзе Смалявічы сталі цэнтрам раёну. У 1938 годзе яны атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

7 сакавіка 1968 году Смалявічы атрымалі статус места. 5 верасьня 2000 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб. 13 верасьня 2008 году ў парку каля каталіцкай капліцы адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка Сьвятому Валянтыну. 18 чэрвеня 2008 году ў склад Смалявічаў улучылі вёскі Крыніцу, Рабы Слуп і Ўборкі.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Смалявічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва
  • XVII стагодзьдзе: 1601 год — каля 1 тыс. чал.
  • XVIII стагодзьдзе: 1781 год — каля 450 чал. у мястэчку Смалявічах і каля 140 чал. у вёсцы Смалявічах; 1796 год — 737 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1855 год — каля 800 чал.; 1889 год — каля 1 тыс. чал.; 1897 год — 2757 чал.; 1900 год — больш за 3 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 6,8 тыс. чал.; 1975 год — 10 тыс. чал.; 1991 год — 13,9 тыс. чал.; 2000 год — 14,1 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 14 тыс. чал.; 2006 год — 14,2 тыс. чал.; 2007 год — 14,2 тыс. чал.; 2009 год — 15 092 чал. (перапіс); 2016 год — 16 547 чал.; 2017 год — 16 643 чал.; 2018 год — 16 784 чал.

Адукацыя

У Смалявічах працуюць 3 сярэднія, музычная і спартовая школы, 5 дашкольных установаў.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.

Культура

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры, дом народнай творчасьці, кінатэатар.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Ленінская вуліца Могілкавая вуліца
Першамайская вуліца Чарніцкая вуліца
Працоўная вуліца 1-ы Царкоўны завулак
2-гі Царкоўны завулак
Савецкая вуліца Менская вуліца
Барысаўская вуліца (частка)
Сацыялістычная вуліца Царкоўная вуліца
? Дворная вуліца
? Прудовая вуліца
? Рынак пляц

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаваньня, будаўнічых матэрыялаў, харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

  • Гатэлі: «Вясна», «Прыазёрная».

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Могілкі юдэйскія
  • Сынагога (XIX ст.)

Страчаная спадчына

  • Касьцёл
  • Царква Аляксандра Неўскага (1910; мураўёўка)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)

Галерэя

Асобы

  • Уладзімер Алейнік (нар. 1959) — спартовец-скакун у ваду
  • Пятро Краўчанка (нар. 1950) — палітык і дыплямат, міністар замежных справаў, амбасадар у Японіі і Філіпінах
  • Аляксандар Кулінковіч (1972—2018) — беларускі рок-музыка, заснавальнік і вакаліст гурта «Neuro Dubel»
  • Гаўрыла Ціхаў (1875—1960) — астраном, сябар-карэспандэнт АН СССР, ганаровы акадэмік АН Беларусі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Смалявічы НазваСмалявічы ГісторыяСмалявічы НасельніцтваСмалявічы ЗабудоваСмалявічы ЭканомікаСмалявічы Турыстычная інфармацыяСмалявічы ГалерэяСмалявічы АсобыСмалявічы КрыніцыСмалявічы ЛітаратураСмалявічы Вонкавыя спасылкіСмалявічыІгуменБеларусьВоршаГорадЛагойскМенскМенская вобласьцьПліса (прыток Бярэзіны)Смалявіцкі раёнСьмілавічы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РамантызмТрыбуна працыZuzana (зброя)ІракАртур ФінькевічМасачусэцкі тэхналягічны інстытутАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіМікола ГусоўскіСэксНаркамаўкаАнтон ЛуцкевічАпавядальны сказРасейская моваКітай29 красавікаВікіпэдыяКалі-югаГрамадзянінГалоўная старонкаПарнаграфіяЭўропаПлошча Перамогі (Менск)ЖыровічыГенэрал-губэрнатарJavaМенскБізантыйскі каляндарВільготнасьць паветраКалюмбія.neАдвечным шляхамЛесьбійская эротыкаАлбэртаСкрыпкаПадвойнае пранікненьне1877ГенацыдМэдыяВікіПародыя1530Лос-АнджэлесАнатоль СысДэтройтMelbetКрама (гурт)Белая Русь1944Сьпіска капітулаЮнцьПоўдзеньДзень жартаўДубайРумынская моваАлесь БадакОйча нашВіктар ЖыбульСакавікЦэнтральная разьведвальная ўправаНідэрляндыБялуха (гара)УніяцтваКазімер Малевіч14 красавікаЭлізабэт ТэйларЛітаратар1266РусізмДзеяслоў🡆 More