1927 Родныя Гоні

«Ро́дныя го́ні»  — месячнік літаратуры й культуры Заходняе Беларусі.

Выдаваўся з сакавіка 1927 да кастрычніка 1927 году ў Вільні на беларускай мове. Выйшлі 6 нумароў. Орган Таварыства Беларускай Школы. Друкаваўся ў Беларускай друкарні імя «Францішка Скарыны» на Людвісарскай вул., дом 1. (па-летувіску: Liejyklos gatvė 1) (54°40′57.75″ пн. ш. 25°16′47.08″ у. д. / 54.6827083° пн. ш. 25.2797444° у. д. / 54.6827083; 25.2797444)

Родныя гоні
1927 Родныя Гоні
Тэматыка літаратура, культура
Пэрыядычнасьць штомесяц
Адрас
Выдавец М. Станкевіч
Галоўны рэдактар Вера Дзегцяранка
Дата заснаваньня сакавік 1927
Дата закрыцьця кастрычнік 1927
Мова беларуская
Аб’ём 49-65 старонак

Зьмест

1927 Родныя Гоні 
Беларуская гімназія ў Вільні. Мастацкая майстроўня. Зь левага боку сядзіць Язэп Драздовіч. «Родныя гоні» 1927 г. № 3, с. 8.
1927 Родныя Гоні 
Беларуская гімназія ў Клецку. «Родныя гоні» 1927 г. № 2, с. 11.

Мастацкае афармленьне Яэпа Горыда. У асобным разьдзеле асьвятлялася праца гурткоў ТБШ. Меліся рубрыкі «Культурныя навіны», «Кнігапіс».

У ім друкаваліся вершы і паэмы Максіма Багдановіча, Міхася Васілька, Натальлі Арсеньневай, Аўгена Бартуля, Піліпа Пестрака (пад крыптанімам «Зьвястун»), Віктара Вальтара, Францішка Грышкевіча, Уладзіслава Грыневіча, Хведара Ільяшэвіча, Пётры Браславіча, Я. Букі, Аўгена Каршунянка; апавяданьні А. Мацейчыка, Палачанкі, пераклады з Уладзіслава Сыракомлі, Альфонса Дадэ.

Літаратуразнаўчыя працы: Вайцяховіча, І.-П., Антона Луцкевіча (пад крыптанімам «Антон Навіна»), ў тым ліку пра Максіма Багдановіча й Ядвігіна Ш., Ігната Дварчаніна пра Максіма Багдановіча й новыя зьвесткі пра жыцьцё Францішка Скарыны, Міколы Ільяшэвіча пра творчасьць Вінцэнта Дунін-Марцінкевіча, М. Чэмера пра творчасьць Натальлі Арсеньневай.

Пра беларускую народную эстэтыку пісаў Рамуальд Зямкевіч (пад крыптанімам «Раман Суніца»), пра зямельныя адносіны на Беларусі ў канцы 19 стагодзьдзя Адольфа Зянюка, артыкул (начырк) Аляксандра Савіча пра беларускія школы XVI—XVIII ст. у Вільні.

З нарысамі на пэдагагічныя тэмы выступаў Сяргей Паўловіч (пад крыптанімам «С. П.»), Пётар Сяўрук (пад крыптанімам «Плебей») «Аб культурнай працы», пра акадэмічную канфэрэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі ў Менску Ян Станкевіч, М. Станкевічыхі пра школы ў Злучаных Гаспадарствах Паўночнай Амэрыкі.

Пра навучаньне беларусаў і літоўцаў ва ўнівэрсытэтах сярэдневяковай Нямеччыны пісаў Д. Масальскі, артыкулы пра выдатных вучоных сьвету, матэрыялы з гісторыі асьветы, аб мове выкладаньня ў Віленскай духоўнай семінарыі.

Часопіс друкаваў беларускія народныя песьні ў нотным запісе Вячаслава Багдановіча, Альбіна Стаповіча, Т. Трызны.

У асобным разьдзеле асьвятляў працу гурткоў Таварыства беларускай школы.

Рэдактары

  • Вера Дзегцяранка — №№ 1-4
  • М. Станкевіч — №№ 5-6

Крытыка, рэцэнзіі

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Глядзіце таксама

Tags:

1927 Родныя Гоні Зьмест1927 Родныя Гоні Рэдактары1927 Родныя Гоні Крытыка, рэцэнзіі1927 Родныя Гоні Заўвагі1927 Родныя Гоні Крыніцы1927 Родныя Гоні Літаратура1927 Родныя Гоні Вонкавыя спасылкі1927 Родныя Гоні Глядзіце таксама1927 Родныя ГоніБеларуская моваВуліца Людвісарская (Вільня)ВільняЗаходняя БеларусьЛетувіская моваТаварыства Беларускай Школы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуІмпрэсіянізмСярэдняя школа №104 (Менск)ГотаўтМакс ШчурРасейская моваПэтэр ПэлегрыніСавушкін прадукт26 красавікаЎПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуКантмінАляксей МарачкінПаляндвіцаСпакусьнікіРыбыІсьляндзкі коньКузьма ЧорныЁгаВільня.ecАсадкаМаксім ТанкМагілёўЛютыЛацінкаПарнаграфіяКасілаўцыАдвечным шляхамМіхась Башлакоў1989ТравеньЛіцьвіныМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніТаварыства беларускай школыСураж (Польшча)Пастава на каленяхАляксандар ЛукашэнкаЛічэбнікУладзімер Арлоў (гісторык)Марына ВасілеўскаяУсебеларускі народны сходПаўночна-Заходні крайІнтэрстэларДожджСьцяг КанадыЛюдміла РублеўскаяДзеяслоўАдукацыяПастава 69ФэрамоныІрына Ханунік-РамбальскаяНазоўнікСлавамір АдамовічУлёф МэльбэргЛеанід ДайнекаПятро ВасючэнкаАндрэй ХадановічМаланкаДрама (аповесьць)Парнаграфія ў ЯпонііПагоняСяржук Сокалаў-ВоюшАлесь СавіцкіЮры ГумянюкГенадзь ПашкоўІзбутКарл МарксЛявон БаразнаДалярКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)Юлі Таўбін🡆 More