Вільня Людвісарская Вуліца: вуліца ў Вільні (Летува)

Людвіса́рская ву́ліца (лет.

Liejyklos gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцу Віленскую з Унівэрсытэцкай і гістарычным Палацавым пляцам (цяпер пляц Даўкантаса). Працягваецца вуліцай Скопа.

Людвісарская
лац. Ludvisarskaja
вуліца
Вільня Людвісарская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі
Вільня Людвісарская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі
Агульная інфармацыя
Гістарычны раён Старое Места
Былыя назвы Баніфрацкі завулак, Палацавы завулак, Праабражэнская вуліца
Даўжыня 350 м
Паштовыя індэксы LT-01120
На мапе
Google
Вуліца Людвісарская ў Вікісховішчы

Архітэктурная дамінанта вуліцы — палац Радзівілаў і комплекс кляштару баніфратаў з касьцёл Сьвятога Крыжа, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Назва вуліцы ўтварылася ад людвісарні, якая знаходзілася тут з канца XVIII ст.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У XIX ст. з мэтай маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага ўлады Расейскай імпэрыі перайменавалі вуліцу ў Праабражэнскую (рас. Преображенская улица). Па адыходзе расейскіх войскаў зь Вільні ў 1915 годзе вуліцы вярнулі традыцыйную гістарычную назву.

Найноўшы час

У 1939 годзе афіцыйную назву вуліцы перайначылі на летувіскі манер.

Агульныя зьвесткі

Даўжыня вуліцы каля 350 м. Мае брукаваную праезную частку. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжаваньня зь Віленскай вуліцай. З правага паўднёва-ўсходняга боку вуліцы дамы зь няцотнымі нумарамі, зь левага паўночна-заходняга боку — цотная нумарацыя.

Перасякаецца вуліцай Татарскай. З правага боку адыходзіць вуліца Сьвятога Ігната, зь левага — гістарычны Баніфрацкі завулак (цяпер вуліца Лаўрына Гуцэвіча). Усярэдзіне вуліцы перад касьцёлам месьціцца сквэр імя Лаўрына Гуцэвіча, далей — Прэзыдэнцкі сквэр.

Будынкі

Вільня Людвісарская Вуліца: Гісторыя, Агульныя зьвесткі, Будынкі 
Палац Радзівілаў

Няцотны бок

Цотны бок

  • № 2 (таксама Гарбарская вуліца, 3 і Віленская вуліца, 22) — палац Радзівілаў, збудаваны ў XVII ст. ваяводам віленскім Янушам Радзівілам паводле праекту архітэктара Яна Ульрыха. У XIX ст. Радзівілы перадалі палац Віленскаму філянтрапічнаму таварыству, якое валодала ім да 1940 году. З прычыны войнаў і пажараў на пачатак XX ст. будынак быў практычна разбураным. Па Першай сусьветнай вайне ацалела толькі паўночнае крыло палаца. У 1967 годзе пачалася рэканструкцыя палаца, якая не завяршылася да нашага часу. З 1990 году ў будынку месьціцца філія Летувіскага мастацкага музэю.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Вільня Людвісарская Вуліца ГісторыяВільня Людвісарская Вуліца Агульныя зьвесткіВільня Людвісарская Вуліца БудынкіВільня Людвісарская Вуліца ГалерэяВільня Людвісарская Вуліца КрыніцыВільня Людвісарская Вуліца ЛітаратураВільня Людвісарская ВуліцаВуліца Ўнівэрсытэцкая (Вільня)Вуліца Віленская (Вільня)ВільняЛетувіская моваСтарое Места (Вільня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Леў XЭрмасыльлёВітарыну АнтунішМайкл СьмітДрама (аповесьць)Віктар ШымукМенскІксвідэаMicrosoft WindowsМенскі радыётэхнічны інстытутТэхналёгіяБотаНацыянальная баскетбольная асацыяцыяISSNСьвіцязянка (карціна Казімера Альхімовіча)ЮдэнратЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўСонечная энэргіяРадзімічы800Права і справядлівасьцьПаспалітае рушэньнеВасіль БыкаўISO 3166-1Украінская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаАлесь КажадубВейшнорыя640Вэб-дызайнДадомаКасьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Коўна)АховаБікрам СамватНафтан НаваполацакDVDЛібэральная партыя (Бразылія, 2006)Канстанцыя Скірмунт18 жніўняSakramantПаставыПесьня пра зубраВойна403 да н. э.Мікола МятліцкіАдэскія ліманыПольшчаІндаэўрапейскія мовыСпадчына (верш)Ліга чэмпіёнаў УЭФА 2013—2014 гадоўУ краіне райскай птушкіНясьвіжМоршынГедымінас КіркіласПагоняЭўраСтарабеларуская моваКаскадныя табліцы стыляўВільняУдачныЦыганы🡆 More