Міхась Васілёк: беларускі паэт

Міхась Васілёк (сапр.

Міхаіл Восіпавіч Касьцевіч; 14 лістапада 1905, в. Баброўня, цяпер Гарадзенскі раён — 3 верасьня 1960, Горадня) — беларускі паэт, псэўданімы: Міхась Васілёк, Язэп Гром. Пляменьнік беларускага грамадзка-палітычнага дзеяча і паэта Макара Краўцова.

Міхась Васілёк
Міхась Васілёк: Біяграфія, Літаратурная дзейнасьць, Ушанаваньне памяці
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Міхаіл Восіпавіч Касьцевіч
Псэўданімы Міхась Васілёк, Язэп Гром
Нарадзіўся 14 лістапада 1905
в. Баброўня, Гарадзенскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 3 верасьня 1960 (54 гады)
Горадня, БССР
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, паэт
Дэбют першы зборнік лірыкі «Шум баравы» (Вільня, 1929) (канфіскаваны)
Значныя творы «З сялянскіх ніў» (Вільня, 1937), «Зоры над Нёманам» (1963)
Творы на сайце Knihi.com

Біяграфія

Міхась Васілёк: Біяграфія, Літаратурная дзейнасьць, Ушанаваньне памяці 
Удзельнікі акруговага зьезду Таварыства беларускай школы ў Горадні. Другі зьлева ў першым радзе паэт Міхась Васілёк, у цэнтры другога раду Аляксандар Уласаў, справа ад яго Рыгор Шырма.

Нарадзіўся ў сям’і лесьніка. Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1921 годзе ў Казлове (Мічурынску), дзе разам з бацькамі быў у бежанстве.

У 1922 годзе вярнуўся на радзіму. Уступіў у Беларускую сялянска-рабочую грамаду. Арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады неаднаразова арыштоўвалі і саджалі ў турму. У 1939 годзе быў мабілізаваны ў польскае войска, у час баёў трапіў у нямецкі палон. У жніўні 1941 году ўцёк з палону, дабраўся да родных мясьцін і ўключыўся ў падпольную барацьбу. Кіраваў Скідзельскім падпольным антыфашысцкім камітэтам, пад псэўданімам Язэп Гром выступаў у партызанскім друку. Пасьля вызваленьня працаваў у скідзельскай раённай газэце «Чырвоны сьцяг» (1944—1946), а пазьней — у абласной газэце «Гродзенская праўда».

Памер у Горадні, пахаваны на праваслаўных гарадзенскіх могілках.

Літаратурная дзейнасьць

У друку выступаў з 1926 году ў віленскіх выданьнях.

Першы зборнік лірыкі «Шум баравы» (Вільня, 1929) быў канфіскаваны паліцыяй. Рукапіс другога зборніка быў забраны дэфэнзівай і зьнішчаны (1934). У 1937 годзе ў Вільні выйшаў зборнік «З сялянскіх ніў».

У савецкі час выдадзены кнігі паэзіі «Выбраныя вершы» (1950), «Выбраныя творы» (1955), «Зоры над Нёманам» (1963), «Вершы» (1973).

Ушанаваньне памяці

У Горадні імем паэт названа вуліца, на якой стаяў дом паэта.

Бібліяграфія

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міхась Васілёк БіяграфіяМіхась Васілёк Літаратурная дзейнасьцьМіхась Васілёк Ушанаваньне памяціМіхась Васілёк БібліяграфіяМіхась Васілёк ЛітаратураМіхась Васілёк Вонкавыя спасылкіМіхась ВасілёкБаброўняГарадзенскі раёнГорадняМакар Краўцоў

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Анатоль СысПаўлюк ТрусМаршы недармаедаў30 красавікаРэформа беларускага правапісу 1933 годуПаўстаньне 1863—1864 гадоўКотАлег ЖданВялікае Княства ЛітоўскаеПастава на каленяхЯн ЧыквінПтушкіСлуцакЧасЧарнобыльКампутарная сетка2008Алесь ДуброўскіЛіцьвіныТыраспальХрысьціянстваМіхаіл ГуцарыеўЯн ЦывінскіЗлучнікТутэйшыя (п’еса)Беларусы ў ПольшчыСтаніслаў ВалодзькаАнтонімыСямён ШарэцкіПробашчМаладняк (часопіс)Андрэй ФедарэнкаМіхась ПазьнякоўРусіфікацыяЭўропаСяргей ДавідовічРасейская моваДжынсавая рэвалюцыя(486958) 2014 MU69Вільня29 красавікаІмёны ліцьвінаўФранц КафкаДзяржаваРажава (Беларусь)Браніслаў ТарашкевічТадзіяна КляшторнаяПарнафільмШвайцарыяАлена МаслаЭротыкаБабруйскСамагубстваБеларуска-літоўскія летапісыСубэтнасКастрычніцкі пераваротФіліпіныМарфэмная будова словаПрыслоўеВагінальны сэксУкраінскае ПалесьсеПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)ПрыметнікСонечная энэргіяРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Юры ГумянюкЯўген Валошын🡆 More