Язэп Горыд

Язэ́п Міха́йлавіч Го́рыд (27 ліпеня 1896, Адэса — 1 верасьня 1939) — заходнебеларускі мастак.

Язэп Горыд
Язэп Горыд
Імя пры нараджэньні Язэп Міхайлавіч Горыд
Дата нараджэньня 27 ліпеня 1896
Месца нараджэньня Адэса
Дата сьмерці 1 верасьня 1939 (43 гады)
Месца сьмерці Польшча
Месца вучобы
  • Унівэрсытэт Стэфана Баторыя[d]
Занятак маляр
Жанры партрэт, пэйзаж, карыкатура[d] і ілюстрацыя[d]

Біяграфія

Язэп Горыд 
Горыд побач зь вітражом, выкананым для віленскага афіцэрскага казіно
Язэп Горыд 
Манаграма Горыда
Язэп Горыд 
Вокладка кнігі А. Грыневіча «Дзіцячы сьпеўнік», аздобленая Горыдам
Язэп Горыд 
Карыкатура Горыда на Юзэфа Пілсудзкага ў часопісе Маланка

Нарадзіўся ў Адэсе. Маці Браніслава Янкоўская. У Марыюпалі скончыў школу. Пайшоў на фронт Першай сусьветнай вольнапісаным. На Кубані далучыўся да польскага войска Люцыяна Жалігоўскага, у складзе якога — праз Бэсарабію і Галіцыю — тройчы паранены стралец Язэп дайшоў у 1921 годзе да Вільні.

У 1923—1928 гадах навучаўся на Мастацкім факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Займаўся прыкладной і станковай графікай, станковым і манумэнтальным жывапісам.

У 1925 годзе ён аздобіў выданьне фальклярыста і музыказнаўцы Антона Грыневіча «Беларускі дзіцячы сьпеўнік». У сьнежні 1926 году распрацаваў лягатып Грамадоўскай газэты «Narodny zwon». Да 1928 году вядучы мастак сатырычнага часопісу «Маланка», афармляў кнігі М. Багдановіча «Вянок» (2-е выданьне), М. Васілька «Шум баравы», М. Танка «Журавінавы цьвет», Р. Шырмы «Беларускія народныя песьні», Я. Станкевіча «Беларускія (крывіцкія) казкі», заходнебеларускія падручнікі.

Сымон Рак-Міхайлоўскі замовіў партрэты Якуба Коласа і Янкі Купалы. У менскім музэі Купалы захоўваецца графічны адбітак партрэта песьняра аўтарства Ніны Сасноўскай і Язэпа Горыда. Спадарыня Ніна зрабіла алоўкавы малюнак, а Горыд перавёў яго на літаграфскі камень.

У чэрвені 1928 году Горыда «адмыслова запрасілі» паўдзельнічаць у выстаўцы, што павінна была адбыцца ў памяшканьні рэстарацыі Ўрублеўскіх (на рагу Міцкевіча і Арэшкоўскага), на якую даслаў свае тры працы і вядомы мастак Людамір Сьляндзінскі.

Паціху адыходзіць ад малааплочваемай працы над беларускімі выданьнямі. Атрымлівае памяшканьне пад часовую майстэрню ў бэрнардынскіх мурах, дзе выконвае першую манумэнтальную замову, якая істотна падмацавала яго фінансавы стан. У 1929 годзе ўдзельнічае ў дзьвюх выстаўках: у Вільні і Познані са сваімі станковымі творамі.

З 1928 году навучаўся ў Парыжы, дзе рабіў свае выстаўкі ў 1925, 1928, 1930 гадох. У 1930 годзе пасьля сваёй выстаўкі ў Галерэі Зак вяртаецца ў Вільню.

Па вяртаньні робіцца папулярным мастаком, мае шмат замоваў. Удзельнічаў у распачатай 14 чэрвеня 1931 году выстаўцы, прымеркаванай да запачаткаваньня музэю сучаснага мастацтва. Прэзэнтаваў свае працы на І Выстаўцы твораў віленскіх мастакоў у Друскеніках. Ад пачатку 1932 году, тры гады запар, яго выставы атрымлівалі рэзананс у Варшаве. Год працаваў над замовай па выкананьні вітражу і фрэсак у прэзэнтацыйнай зале віленскага гарнізоннага казіно, у якой прадставіў сымбалічныя сцэны вызваленьня і адраджэньня Польшчы, што было ўспрынята замоўцамі патэтычна.

У кастрычніку 1932 году зладзіў пэрсанальную выстаўку з 50-ці твораў. Тады ж, у 1930-я гады, зрабіў сграфіта на адміністрацыйным будынку, што на вуліцы Дамініканскай. У агульную, трохколерную кампазыцыю расьлінна-дэкаратыўнага арнамэнту, побач зь нябесным апекуном Вільні, навечна пасяліў Скарынаўскі відарыс, што захаваўся да сёньня.

Паводле некаторых зьвестак, загінуў у часе бамбаваньня Варшавы 1 верасьня 1939 году. Паводле іншых зьвестак загінуў пад Вільняй.

Працы

Вільня

Язэп Горыд 
Аб’ёмны росьпіс (над першым паверхам) каляровымі тынкоўкамі (сграфіта). Будынак на вуліца Дамініканская.

Дасюль захаваўся аб’ёмны росьпіс у беларускім стылі, з выкарыстаньнем малюнкаў з гравюраў Скарыны каляровымі тынкоўкамі (сграфіта) будынку на вуліцы Дамініканская.

Летувіскі мастацкі музэй

  • Партрэт скульптара Рафала Яўхімовіча, 1929, год набыцьця 1956
  • Вільня, Лукішкі, пляц узімку 1932, год набыцьця 1958
  • Віленская бажніца сьв. Яна з усходняга боку і дамы на вуліцы сьвятога Міхала (бяз году)

Нацыянальны музэй у Варшаве

  • Нёман з рыбакамі на беразе
  • Узгорак

У цэнтральным дзяржаўным архіве Летувы захоўваюцца яго заліковая кніжка, фота, даведкі ўнівэрсытэту.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Язэп Горыд  Язэп Горыдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Язэп Горыд БіяграфіяЯзэп Горыд ПрацыЯзэп Горыд КрыніцыЯзэп Горыд ЛітаратураЯзэп Горыд Вонкавыя спасылкіЯзэп ГорыдАдэса

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Народны АльбомВіцебскЧапяла9Пружаны.bj.mz93ТуваМарыя Дзямковіч.bm.mv.idГерб БеларусіВершаваны памер1953Ісус ХрыстосВярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня.isІгар Тур1918.gpБеларуская грэка-каталіцкая царква.na.scПаэзіяГПарнафільм51955Штрых-код2022АМАПЎ.tg1.tcГімн Беларускай ССРМіжнародны фанэтычны альфабэт.tmФілязофія.eeСказБеларуская фанэтыкаІстанбул БашакшэхірПарнаграфія ў Францыі1884Ґ.mcЭкспрэсіянізм.md.il.arСьвянцянскі раёнПалац ЧапскіхБаранавічыБрысбэйн29 красавікаКоўнаКастусь Каліноўскі.lkПаўстаньне 1863—1864 гадоўІўрыт47Сядзіба52Бел-чырвона-белы сьцягАвэрэйсэль.lrСяржук ВітушкаБеларускі клясычны правапіс.uyUnixІгнат ДамейкаПавал Скарападзкі🡆 More